Энцыкляпэдыя катаваньняў

Энцыкляпэдыя катаваньняў



Прыемна назіраць, што мае першыя ў Беларусі і за яе межамі зборнік пэйнт-рэпортажаў з турмы "Як гартавалась сталь: ПЕРАЗАГРУЗКА"(публікаваліся ў 2010, 2011, 2015, 2017, 2019) і восем выстаў турэмных экспонатоў і малюнкоў 2011-2012 ("Салідарнасьць", "Асаблівы рэжым", "Код Акрэсьціна", 15-53 экз.) даюць сёньня, хоць і з запозьненым запальваньнем, у беларускім грамадстве свае ўсходы.



Добра, што мая кніжка і сёньня натхняе пераемнікоў маляваць па яе матывох малюнкі. Добра, што сёньня каля іх круціцца цэлая тусоўка штатных праваабаронцаў з фінансавымі магчымасьцямі і замежнымі спонсарамі, якая дапамагае ня толькі выставы ладзіць, але й альбомы малюнкоў выдаваць.



Дрэнна толькі, што за сем гадоў гэныя так званыя праваабаронцы, шматкроць карыстаючы з маіх малюнкоў і экспонатоў, ня толькі аніразу не дапамаглі мне ані правесьці вялікай пэрсанальнай выставы на якую сотню экспонатоў, выдаць альбомы турэмных малюнкоў ці кніжкі "рэпортажаў з-пад шыбеніцы", але, наадварот, спрыялі таму, каб замест маёй кнігі столькі гадоў запар узнагароджваліся опусы іх пратэжэ. Аднак пра гэнае мне, магчыма, давядзецца пісаць у новай частцы кнігі пасьля 10 сьнежня.



10 сьнежня, у Дзень абароны правоў чалавека, мая праваабаронча-літаратурна-мастацкая кніга ў чарговы раз намінуецца на праваабаронча-літаратурную прэмію Францішка Аляхновіча. Сёлёта ў яе дадалася новая частка - "Энцыкляпэдыя катаваньняў", напісаная й намалёваная дзякуючы ўласнаму досьведу ў адзьдзелох міліцыі й турмах. Вы можаце бясплатна азнаёміцца як з усёй кнігай, так і з асобнай апошняй яе часткай, якая мае відэёвэрсыю.

12.11.19 22:59

Юрась Навіцкі