Мастацтва цэнзуры, цэнзура мастацтва

"Малевіч жывы, Серабранка сказала"

Працягваем публікацыю часткі вялікага фотапраекта, прысьвечанага мастацтву вулічнаму й дзяржаўнаму, графіці й ЖЭСаўскаму фупрэматызму*, распачатага намі ў шэрагу сацыяльных сетак, Беларуспартызане і ARCHE у сакавіку 2012. Намі - гэнае значыць апазыцыйнымі актывістамі Тацянай Грачанікавай і Юрасём Навіцкі, якія пасьля шэрагу палітзвальненьняў уладкаваліся на працу майстрам ЖЭСа і маляром-тынкоўшчыкам. Гэны факт я нагадваю да таго, каб крытыкі не пачалі пяяць, што мы дачыненьня да твораў, якія прадстаўляем грамадству, ніякага ня маем, а проста так, банальныя фатографы чужога, якім можна і аўтарскае права прад'явіць, і плагіят ідэі. Тут і ідэя, і ажыцьяўленьне яе не належаць якраз нікому іншаму, апроч работнікаў ЖЭСаў, усе астатнія адпачываюць і глядзяць збоку. Творы, якія мы дэманструем, большай часткай зробленыя на адным участку аднаго з кварталаў менскага раёну Серабранка, дзе мы жылі і працавалі. Ну, і аб'ём і разнастайнасьць фактычнага матэрыялу, вядома, непараўнаўча вялікія, ніхто такіх праектаў не асіліў ні да, ні пасьля нас, хоць было шмат жадаючых пераняць. Усё гэнае зьвязанае менавіта з працаю, досьведам, а таксама з тым, што на 2012 прыйшоўся пік актыўнасьці тэгераў (новая мода), спартовых фанатаў, проста хуліганаў, якой не назіралася ні раней, ні пасьля. Выпадковыя фатографы-плагіятары пра гэны факт, зразумела, ня ведаюць і дасюль, бо фатаграфуюць старыя творы камунальшчыкаў, у тым ліку, і тыя, якія мы ўжо даўно публікавалі. А частка яскравых фота ужо зафарбарбаваныя пад колер больш блізкі да базавага.

*Фупрэматызмам называецца "фасадны (то бок выкананы на фасадах будынкаў) супрэматызм", новая форма вулічнага выяўленчага мастацтва, вынайдзеная серабранскімі (Менск, Беларусь) дворнікамі (камунальшчыкамі). Ён ўзьнік як сродак цэнзуры з боку мясцовых уладаў, як сродак барацьбы з «грaФЭцi" мясцовых пісацеляў тэгаў і іншымі прыкладамі "наскальнага жывапісу", у тым ліку, апазыцыйнага накірунку. Прыглядзеўшыся пільна, вы заўважыце, што многія малевічскія квадраты, упісаныя ў палосы й крыжы, серабранскія маляры выконвалі, калі не заўжды з густам, дык са смакам, дакладна) І выглядае больш духоўна за збор па пад'ездах апазыцыйных газэт ці абарваньне са сьцен, тумб і слупоў улётак. Нехта маецца расшыфраваць паняцьце "фупрэматызм" як "фундамэнтальны супрэматызм", аднак гэнае ёсьць памылкай недасьведчаных у згаданым жанры мастацтва людзей. Усё-ж-такі паміж фундамэнтам будынка і фасадамі-сьценамі, на якіх звычайна выконваюцца апісаныя творы, розьніца істотная. І ніводнаму "замалевічу" маляру-тынкоўшчыку не прыйшло-б у голаў назваць свае "палотны" фундамэнтам. Спытайцеся хоць у мяне ці Тацяны.

Прывяду й прыклад, з чым работнікі ЖЭСоў змагаюцца ў першую чаргу. "Шпіёнаманскія графіці" :)


Дарэчы, выйшла дакумэнталка "Вялічэзны містыфікатор Казімер Малевіч", ужо ёсьць на торэнтох і Ютубе:



Калі ласка, фупрэматызм з вакна аўтобуса:


А гэна - бонус, адзін зь серабранскіх чорных квадратаў :)


Art of censorship, censorship of art, or Serebryanka as the birthplace of Fuprematism
"Malevich alive, Serebryanka said"

Fuprematism is a "facade (that is made on the walls of buildings) Suprematism," a new art form invented Serebryanka's (Mіensk, Belarus) wipers. Emerged as a means of censorship on the part of local authorities аnd as a means of fight against "graFEti" local writers tags.

Мастацтва цэнзуры, альбо Серабранка як радзіма фасаднага супрэматызму. Беларуспартызан.

#fuprematyzm #жэсарт #замалевіч #фупрэматызм #фупрематизм #fupremacism #fuprematism

10.12.14 23:52

Юрась Навіцкі