АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Выборы-2019 Изменение Конституции Европейские игры в Минске Куропаты Беларусь-Россия Убийство Павла Шеремета
«Ніколі больш», альбо Чым замяніць імпэрскую стужачку

«Ніколі больш», альбо Чым замяніць імпэрскую стужачку



Як вядома, так званая "георгиевская ленточка" зьяўляецца нічым іншым, як усяго толькі стужкаю да шэрагу ўзнагарод Расейскай імпэрыі, выкананай у колерох яе гербу - чорнага арла на жоўтым тле (сайт "Ордена и медали России называе згаданыя колеры на стужцы "імператорскімі"), і да Сьв.Георгія ніякага дачыненьня ня мае (колеры ў згаданага сьвятога - чырвоны й белы).


Стужкі чорна-жоўтага і чорна-жоўта-белага спалучэньняў колероў аздаблялі як так званыя "георгіеўскія" расейскія ардэны й медалі, так і іншыя, у тым ліку, за ўдзел у акупацыйных расейскіх войнах.








Пазьней расейска-імпэрскія колеры перакачавалі на стужкі да савецкіх узнагарод, аднак ніякага "георгіеўскага" назову згаданыя стужкі ня мелі.





Апошнім часом падобную атрыбутыку пачалі ўжываць на Ўкрайне расейскія дывэрсанты-тэрарысты - кáты й забойцы Ўкраінцоў.


Харкаўскі дызайнэр Сяргей Мишакін распрацаваў лягатып, прысьвечаны Другой сусьветнай вайне, і не зьвязаны ні з чым іншым. За аснову ён узяў звыклы для Эўропы сымбаль памяці дзясяткоў мільёноў ахвяр вайны - чырвоны мак. Сымбаль закліканы нагадаць аб загінулых у баявых дзеяньнях.



«Мы хацелі ўзмацніць гэта й знайсьці графічна простае рашэньне. Лягатып зроблены з чатырох колаў у пэўных прапорцыях. Кожнае з колаў празрыстае, яны накладаюцца адно на адно. Тое, што мы хацелі - наблізіць гэта да выявы кулявой адтуліны, ад якой расплываецца кроў», - тлумачыць аўтор лягатыпу.



"Монтэ-Касыно", альбо Песьня пра чырвоныя макі. Словы й музыка: Лех Макавецкі.

Чытаць ўвесь тэкст па-расейску: Никогда больше

01.05.14 1:54