Два на Два. Гістарыя сталінскіх злачынстваў на Беларусі

Паўдзельнічаў у ток-шоу “Два на Два” на канале “Белсат”, якое было прысвечана складанай і да сённяшняга дня слаба вывучанай у Беларусі тэме савецкіх рэпрэсій супраць грамадзян ІІ Рэчы Паспалітай у 1939-1941 гг.
У апошні час гісторыя Беларускага катынскага спісу, у якім маглі ўтрымлівацца прозвішчы каля чатырох тысяч польскіх грамадзян, узгадваецца досыць часта.
Падчас экзгумацыя парэшткаў забітых НКУС польскіх паліцэйскіх у Медным пад Твер'ю
Звязана гэта з жаданнем знайсці праўду пра лёс гэтых ахвяр бальшавіцкіх злачынстваў, выявіць месцы іх пахавання і, безумоўна, разгадаць апошнюю таямніцу Катыні.
Фуражка і рыштунак жаўнера польскага Корпуса аховы памежжа
У перадачы ўдзельнічала і рэжысёр, аўтар фільма “Катынь. Праз 70 год” Галіна Самойлава. Разам нам удалося абмеркаваць шматлікія, вельмі актуальныя сёння праблемы, звязаныя з гісторыяй сталінскіх злачынстваў на Беларусі.
Парэшткі польскага паліцэйскага, забітага НКУС у Медным пад Твер'ю
Карацей кажучы, глядзім, думаем, разважаем.  
08.06.14 23:11

Игорь Мельников