АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Санкции Репрессии Итоги Конституционная реформа Павел Шеремет Эпидемия
Адхіленне Лукашэнкі ад улады: Крок да Гаагі

Адхіленне Лукашэнкі ад улады: Крок да Гаагі

#GlobalFreedomWay

З улікам умяшальніцтва РФ ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь і абяцанняў расейскага лідара Уладзіміра Пуціна сваім войскам захаваць на пасадзе “пераабранца” Аляксандра Лукашэнку, Святлана Ціханоўская абавязана тэрмінова(!) правесці працэдуру сваёй інаугурацыі. Нават калі “выбары” 9 жніўня адбыліся па нелегітымнай Канстытуцыі-1996 і 80% у Лукашэнкі выклікалі шматлікія пратэсты, гвалт і ахвяры, нам сёння трэба прымаць крокі па выхадзе з палітычнага крызысу і абароне суверэнітэта Беларусі. Як ніколі зараз актуальны арт. 3 Канстытуцыі – “Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ”.

Гэта вынікае з Дэкларацыі "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" ад 27 ліпеня 1990 года, якая абвесціла “вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу і рэалізацыю Рэспублікай Беларусь неад’емных правоў як суверэннай дзяржавы ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права і што любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь з боку палітычных партый ці асоб будуць пераследвацца па закону”.  

Зварот да Пуціна па вайсковую дапамогу – гэта злачынства супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі!

Барысаўская арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) накіравала Аляксандру Шыпуле і Ліліі Ананіч – прадстаўнікам барысаўчан у “парламенце”, зварот з патрабаваннем замест інаугурацыі Аляксандра Лукашэнкі згодна з арт. 83 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь распачаць працэдуру ягонага зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіруючыся ч. 2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Падставы дзеля гэтага вельмі сур’ёзныя – здзяйсненне ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным  шляхам, спалучаным з забойствамі людзей). Артыкул 128 КК Рэспублікі Беларусь (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва) дадаўся па выніках крывавых падзеяў пасля 9 жніўня.

1 верасня ў Дзень Салідарнасці адначасова з падачай барысаўскімі сацыял-дэмакратаў звароту да “парламентарыяў” у рамках міжнароднай  кампаніі #GlobalFreedomWay распачалася сусветная кампанія па аднаўленні рэалізацыі правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, у інтарэсах яе носьбіта – беларускага народа. З "рэферэндуму-1995" рэалізацыя гэтых правоў ажыцяўляецца ў расейскіх інтарэсах!

#GlobalFreedomWay  - Згуртаванне беларусаў Люксембурга стварае сетку міжнародных каардынатараў.

Са зваротам Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада) можна азнаёміцца па спасылцы – https://bit.ly/2Ez5Hn3.

Кожны грамадзянін Беларусі, негледзячы на тое дзе ён пражывае – тут у краіне ці па-за яе межамі, можа падтрымаць патрабаванні барысаўскіх сацыял-дэмакратаў і накіраваць свайму “парламентарыю” адпаведны зварот: “Са зваротам Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада) азнаёмлены, цалкам падтрымліваю і патрабую замест інаугурацыі Аляксандра Лукашэнкі распачаць працэдуру ягонага зняцця з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч. 2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.

– Кантакты  (е-адрасы) дэпутатаў ПП НС РБ.

Беларускі народ павінен паставіць сваіх так званых “прадстаўнікоў” у заканадаўчай уладзе перад выбарам – выконваць волю выбарцаў, на чыі сродкі яны існуюць, ці разам з Лукашэнкам несці адказнасць у Гаазе за саўдзел у ягоных злачынствах супраць чалавецтва.

Копіі лістоў накіроўвайце БСДП (Грамада) на е-mail: [email protected] і для прававога суправаджэння на мой е-mail: [email protected]

Звяртаю ўвагу патэйцыйных заяўнікоў на тое, што за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян не існуе тэрміну даўніны спагнання па суду матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды. Недапушчальны разгляд звароту – гэта замах на чалавечую годнасць, якая з’яўляецца неад’емным нематэрыяльным правам грамадзяніна на працягу ўсяго яго жыцця – ад нараджэння і да самой ягонай смерці!

Зварот “Адхіленне Аляксандра Лукашэнкі з пасады Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь” у ПП СР НС ад 08.06.2020.

Адмова ЦВК Ярмошынай на патрабаванне нерэгістрацыі Лукашэнкі з-за спраў зніклых палітыкаў.

Падпісвайце петыцыю ў падтрымку звроту БСДП (Грамада) у ААН аб скасаванні ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" паміж Беларуссю і Расеяй – з 18 сакавіка 2014 года ў "саюзнай дзяржаве" захопленый РФ украінскі Крым. Наступнай падставай стане някчэмнасць пасля лістападу 1996 года подпісаў Лукашэнкі ад імя Рэспублікі Беларусь пад усялякімі "саюзнымі дамовамі", якія надаюць яму падставы запрашаць у краіну замежныя войскі, і ягоныя злачынствы супраць бяспекі чалавецтва.

Адхіленне Лукашэнкі ад улады

Адхіленне Лукашэнкі ад улады: да беларусаў і гарантаў іх бяспекі – ЗША і Вялікабрытаніі

01.09.20 18:11
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Игорь Ледник