Адкрыты ліст да Лукашэнкі – Нахрена беларусам твой “саюз”?
25 год таму ты з Кучмай атрымаў для Беларусі з Украінай гарантыі бяспекі ад Расеі, Вялікабрытаніі і ЗША па Будапешцкім мемарандуме (БМ) за адмову ад ядзернай зброі (ЯЗ).
Што мы маем сёння? Кучма падпісаў “менскія пагадненні” на шкоду гарантыям бяспекі Украіны па БМ, а ты на шкоду ім жа цягнеш Беларусь у твой “саюз” з Расеяй, акупаваўшай Крым.
Пасля падпісання 8-9 снежня “паглыбленага саюза” і “МЕНСКА па Штайнмаеру” у сусветнай практыцы будзе створаны прэцэдэнт, калі ва ўзброенае супрацьстаянне адзін з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па БМ. Беларусы ў складзе "саюзнага" войску з краінай-агрэсарам РФ будуць абараняць "саюзны" Крым. Ты разумееш, што гэта будзе поўны капец!?
Ты нядаўна сатрасаў паверта:
Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай з нагоды 25-й гадавіны падпісання БМ прыняў заяву
Ты сёння, у гэты юбілейны для Беларусі дзень, тэлефануеш Пуціну і кажаш – Валодя, прабач, мой “народзец” адкапаў у ААН БМ за маім подпісам, а ён жа, як ты разумееш, перабівае ўсялякія нашыя з табой “дагаварнякі”.
Прыпускаю, што ты адмахнешся ад маёй прапановы, як заўсёды зробіш гэта “па-сялянскі” – гэта ўсё херня! Тлумачу папулярна табе і ўсім, што гэта далёка не херня!
Ведаеш, чым адрозніваюцца “венскія” гарантыі ад “будапешцкіх”? У 1955 годзе гарантыямі бяспекі Аўстрыі быў статус краінаў-падпісантаў – пераможцы ў Другой сусветнай вайне, а гарантыі бяспекі па БМ заснаваныя на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ. То бок, сваёй адмовай ад ЯЗ ў абмен на гарантыі бяспекі на прынцыпах АБСЕ Украіна і Беларусь, акрамя ўзмацнення міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ЯЗ і еўраатлантычнай сістэмы бяспекі, увязалі іх існаванне з рэалізацыяй Украінай і Беларуссю правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю.
Калі расейскія “іскандэры” дзесьці там у Крыме, гэта не надта бянтэжыць Захад. А ўяві сабе, што будзе, калі яны з’явяцца ў Беларусі на “саюзнай” мяжы з НАТА? Каб не запрацаваў артыкул 5 Альянсу, напоўніцу запрацуюць гарантыі па БМ. І тут весь свет узгадае табе, што ты да гэтага часу пры ўладзе выключна дзякуючы парушэнню Расеяй БМ у лістападзе 1996 года, калі ты пазбег імпічменту і з расейскай дапамогай зруйнаваў канстытуцыйны лад краіны.
Але сённяшні стан – не цунг-цванг для цябе! 25 год таму дзякуючы твайму подпісу пад БМ Беларусь была ўведзена ў міжнародную сістэму ядзернай бяспекі. І я цешуся з гэтага фотаздымка з бел-чырвона-белым сцягам і ганаруся, што я беларус!
Калі ж ты падпішаш нешта з Пуціным там “саюзнае” на шкоду БМ (пра нікчэмнасць твайго подпіісу ад імя Беларусі я ўжо не кажу), палітыка непрызнання "саюзнай дзяржавы" з украінскім Крымам, падтрыманая Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) зваротам у ААН і зацверджаная ў бліжэйшы час Усебеларускім Кангрэсам у абарону незалежнасці Беларусі стане падставай для міжнароднай супольнасці ўвядзення такой санкцыйнай палітыкі за разбурэнне табой з Пуціным рэжымаў ядзернай і еўраатлантычнай бяспекі, якой да гэтага часу свет ніколі не зазнаваў.
Таму, падумай яшчэ раз, нахрена табе і беларусам твой “саюз”! Твае гарантыі бяспекі і бяспекі Беларусі ў Будапешцкім мемарандуме!
Зараз Украіне паўстае Руху Опору Капітуляції супраць “МЕНСКА па Штайнмаеру”. З ягоным
І напрыканцы асабістая ад мяне да цябе просьба! Дай загад аднавіць правы ўласнасці дзяржавы, у абарону якіх я, бізнесовец, трымаў галадоўку ў турме. Справа № 330933, пракурор у судзе адмовіўся ад абвінавачванняў на карысць дзяржавы! Докі тут, у артыкуле ў абарону прадпрымальніка –