АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Выборы-2019 Изменение Конституции Европейские игры в Минске Куропаты Беларусь-Россия Убийство Павла Шеремета
''ЧУЧЫЛА''

''ЧУЧЫЛА''

Сёння ўвечары чарговы выпуск БТшнай підарачы "В центре внимания" завяршыўся вялікім сюжэтам пра свята масленіцы. Падаецца, то быў адзіны сюжэт на беларускай мове. Далібог, лепей бы зрабілі на расейскай!

Я ўжо не буду разбіраць сам тэкст сюжэта. Па пабудове фразаў адразу было зразумела, што пісаўся ён па-расейску, а ўжо пасля перакладаўся якім-небудзь "Белазарам". Але мяне літаральна забіла слова "чучыла", якое, па маіх прыблізных падліках, прагучала не менш за 17 разоў (лічыць, на жаль, я пачаў не адразу). Быццам і няма ўжо нармалёвага беларускага слова "пудзіла".

Я разумею, што для рэдактараў БТ і нармалёвай беларускай мовы не існуе – іх ад яе ванітуе. Пра што яны самі кажуць у прыватных гутарках. Шмат моўных вычварэнняў я чуў на БТ, але ж сённяшняе "чучыла" пераўзыйшло ўсё!
26.02.12 22:48