Прэмʼера «Party-zan фільму» Курэйчыка: Народная камедыя для якога народа? 30.12.2016

Наведала Прэмʼеру «Party-zan фільм» Андрэя Курэйчыка: А як Вам? Карціць разварушыць думанне беларускіх гледачоў і кіношнікаў.

Афіцыйная прэм’ера новай кінастужкі Андрэя Курэйчыка "Party-zan фільм" адбылася ўвечары 29 снежня ў кінатэатры «Масква» у Менску. Карціна выклікала вельмі супярэчлівыя ўражанні.

Немагчыма не захапляцца Андрэем Курэйчыкам як апантаным менеджарам і амбітным піяршнікам сваіх праектаў. Дарэчы, што да рэкламы, то складаецца ўражанне, што фільм быў зняты ці не па замове - пры чым не толькі BSB-банка, гарэлкі «Сябры», «Царскае Золата», «ByCard», але і WARGAMING’а. Беларушчына таксама падаецца на ўзроўні рэкламы...



Схадзіце, а пасля раскажыце: ці было смешна? Магчыма, Вы сапраўды – той самы народ менавіта для гэтай народнай камедыі. Нездарма ж слоган «Party-zan фільм» пераконвае: «Мы здымаем – вы смеяцеся!»

РЭЦЭНЗІЯ ПАДРАБЯЗНЕЙ.

ПЕРАЕМНАСЦЬ у беларускай культуры (відэа) 27.04.2015 1

Чорным па белым. Тэма выдання - "ПЕРАЕМНАСЦЬ у беларускай культуры".

Ці назіраецца ў беларускай культуры пераемнасць? Наколькі важна творцам валодаць акадэмічнаю школаю? Як адрозніць дылетанта ад прафесіянала? Чаму сучасныя аўтары не цікавяцца творчасцю сваіх папярэднікаў? Ці сапраўды неабходна ведаць традыцыі мастацтва сваёй краіны ды суседзяў, каб пісаць вартасныя, якасныя творы? Пра гэта і многае іншае гутараць і дыскутуюць госці праграмы – драматург, педагог Васіль Дранько-Майсюк і пісьменнік-бумбамлітавец, перакладнік «Дзядоў» Адама Міцкевіча Cерж Мінскевіч.
 
Эксперты выдання - філосаф Валянцін Акудовіч, мастак, старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца, архітэктурны крытык Аляксандра Баярынa. Глядзіце ў XV выпуску III cезона Чорным па белым на Belsat_TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.

"Міжнародны кінаклуб" (пра кінафестывалі беларускага кіно, відэа) 22.02.2015 3

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "Міжнародны кінаклуб".



Кіраўнік незалежнага кінафестывалю беларускага кіно ў Варшаве "Bulbamovie

Дзеля чырвонага слоўца: Чорным па белым (+відэа) 07.10.2014 5

У новым выданні Чорным па белым, тэма праграмы - "Дзеля чырвонага слоўца".
Крытык - гуру альбо вучань? Каго і на што мусіць правакаваць крытыка - аўтара ці чытача? Ці мусіць быць мастацкая і літаратурная крытыка аб'ектыўнай? Сацыёлаг Лідзія Міхеева абвінавачвае паэтку Віку Трэнас у прэснасці, а Віка "прад'яўляе" наўзаем сваёй апанентцы выкарыстанне нецэнзурнай лексікі і суб'ектыўную выбарку аўтараў-любімчыкаў. Каментатары праграмы - Максім Жбанкоў, мэтр уласных патрабаванняў да крытычных артыкулаў (паводле гасцей праграмы), а таксама загадчыца бібліятэкі Людміла Бусел, што раіць чытаць "Кудзесніцу", каб быць абазнаным у літ.навінках школьнікам. Глядзіце ў II выданні ІІІ сезона Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.
Праграма «Чорным па белым» выходзіць на Белсат кожную другую сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў архіве глядзіце поўную версію праграмы.



Сціпласць таленавітых і самапіяр бяздарнасцяў (відэа) 22.09.2014 7

Поўнае выданне ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ з рэжысёрам Віктарам Аслюком і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Бульбасваркі і скандалы, піяр і прасоўванне, сціплы талент і нахабная пасрэднасць. Усё гэта тэмы дыскусіі першага выдання ЧпБ у новым сезоне.


Поўнае відэаверсія выдання "Чорным па белым" - "Сціпласць таленавітых і самапіяр бяздарнасцяў"

Можаце крычаць, здымаць фільмы пра беларускую шляхту ці паказваць камп'ютарнікаў у Менску, – гэта простым чалавекам будзе ўспрымацца як дзіўнасць і дзікасць», – заявіў рэжысёр Віктар Аслюк у праграме «Чорным па белым». Спадар Аслюк падкрэсліў у праграме, што дагэтуль беларускае грамадства застаецца вясковым. «Мы хочам разбурыць усё і хочам быць такімі сучаснымі, але, можа быць, не трэба спяшацца, – заўважыў спадар Аслюк. – Можа, у гэтым ёсць сэнс тых невялікіх магчымасцяў, якія дае мастацтва. Можа быць, нашая гісторыя такая сярмяжная, з аднаго боку, і такая трагічная з Чарнобылем і вайною, пра якую мы так нічога і не знялі». У беларускім кінамастацтве ёсць 3-4 тэмы, які носяць універсальны характар для шмат якіх людзей у свеце. «Тое, што, напрыклад, за 30 гадоў ніхто з беларусаў не падышлі да такой праблемы, як чарнобыльская, – гэта даказвае, што мы элементарныя «імпатэнты», – адзначыў рэжысёр.

Праграма «Чорным па белым» выходзіць на Белсат кожную другую сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў архіве глядзіце поўную версію праграмы - http://belsat.eu/be/programs/2934/24620/

НАЦЫЯНАЛЬНАЕ КІНО вачыма маладых (+відэа) 22.05.2013 2

НАЦЫЯНАЛЬНАЕ КІНО вачыма маладых. У новым выпуску Чорным па белым. Нашы госьці - моладзевы актывіст, журналіст, суаўтар "Жыве Беларусь!" Франак Вячорка i рэжысёрка, паэтка Ганна Федарук. Нашыя феерычныя камэнтатары - драматург Андрэй Курэйчык, крытык буржуазнай культуры Сяргей Філімонаў i кіназнаўца Наталля Агафонава.

ВІДЭА ВЫПУСКУ: НАЦЫЯНАЛЬНАЕ КІНО ВАЧЫМА МАЛАДЫХ:

Таксама па тэме чытайце:
1. рэцэнзія "Бомба жывой Беларусі" на фільм "Жыве Беларусь!".
2. "Жыве Беларусь!" - працяг будзе.

Страницы: 1
Читать другие новости

Валярына Кустава