Які гумар беларускі? (відэа) 02.04.2014 14

VІІ выпуск Чорным па белым з Валярына Кустава і Юляй Рымашэўскай. Тэма праграмы - "Які гумар беларускі?". Ці можна выхаваць у сабе пачуццё гумару? Ці мае гумар нацыянальнасць? Пра што жартуюць беларусы? Госці першакрасавіцкага выдання – адмыслоўцы індустрыі гумару, стваральнік першага беларускамоўнага гумарыстычнага шоу «Стэндап-кавярня» Яўген Свірыдовіч і стэндапер з Берасця Александр Янкович. Нашы эксперты - пісьменнік Уладзімір Ліпскі і псіхіятар Ігар Сарокін.


Відэа праграмы:



Культура. Адказнасць. СМІ. (відэа) 20.03.2014 4

VІ выпуск Чорным па белым з Валярына Кустава і Юляй Рымашэўскай. Тэма праграмы - "Культура. Адказнасць. СМІ.". Ці маюць СМІ абавязкі перад чытачамі ды гледачамі? І ці давяраюць тыя медыям? Ці здольныя беларускія СМІ выхоўваць грамадства? І ці мусяць гэтым займацца? Пра гэта ўсё дыскутуюць журналіст, блогер Севярын Квяткоўскі і дырэктарка менскага гарадскога інтэрнэт-часопісу "CityDog" Ірына Віданава. Эксперты праграмы - Аляксандр Класкоўскі, Зміцер Панкавец, Ірына Козлік.



ВІДЭА ПРАГРАМЫ:

Мода на святы (відэа) 08.03.2014 2

V выпуск Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Тэма праграмы - "Мода на святы".

8 сакавіка - вольнасць габрэйскі блудніцаў ці савецкая прыдумка?

Ці варта змагацца за наданне беларускім народным святам статусу дзяржаўных? Ці рабіць іх выходнымі днямі? Хто выхоўвае стаўленне да традыцыяў сакральных святкаванняў – сям’я ці грамадства? Нестандартнымі рэцэптамі папулярызацыі традыцыйных святаў дзеляцца блогер, пісьменнік Яўген Ліпковіч і этнакультуролаг, паэтка Антаніна Хатэнка. Эксперты праграмы - Яўген Барышнікаў, Хрысціна Вітушка.

Відэа праграмы:

Чаму у музеі не стаяць чэргі, як у Маўзалей? (відэа) 01.03.2014 1

Чаму у беларускія музеі не стаяць чэргі, як у Маўзалей? Ці беларускія літаратурныя класікі - гэта сэксі? Чаму дырэктар Музею апраўдвае рашэнне міністэрства панізіць статус музея? Атрымалася гарачая дыскусія і цікавая расстаноўка пазіцый.

IV выпуск Чорным па белым у новым сезоне. Тэма праграмы - "Музей Паэта". Паніжэнне статусу Максім Багдановіч Літаратурны музей -- гэта спроба звузіць прастору беларускае культуры ці проста фармальнасць? Пра гэта дыскутуюць госці праграмы -- цяперашняя дырэктарка ўстановы Таццяна Шэляговіч і празаік, колішняя працаўніца музею Паліна Сцепаненка.

Эксперты праграмы - Анатоль Івашчанка, Ніна Шыдлоўская, Аляксандр Васілевіч.

Вядоўцы праграмы - Валярына Кустава i Юля Рымашэўская.

Глядзіце самі - цяпер і на Ютубе:





"Што табе, паэту, да палітыкі?" (відэа) 10.02.2014 1

Творчасць і палітыка -- ці спалучальныя яны? А мо выключаюць адна адну ў чыстым выглядзе? Ці да іх усё ж можна прыкласці гандлёва-эканамічныя меркі? Гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з палітычна вядомым паэтам ды знакамітым літаратарам Уладзімірам Някляевым і папулярным маладым апалітычным пісьменнікам Віталём Рыжковым. У новым выданні «Чорным па белым» вы даведаецеся, чаму Някляеў верыў ва ўласную перамогу на выбарах, пра што шкадуе, а пра што згадвае з гонарам сёння. Паэт падзяліўся, каму з кім ён здраджваў і як баяўся, што ад яго сыдзе яна... Хто гэтая яна? -- глядзіце ў выданні ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ: Што табе, паэту, да палітыкі?

ВІДЭА ВЫПУСКУ:

"Палюбіць Саладуху!" (відэа) 25.01.2014 4

"Палюбіць Сададуху" - ІІ выданне Чорным па белым. Спрабуем разабрацца: ці варта любіць усё «сваё», не зважаючы на якасць? І ці варта ганьбіць і абясцэньваць сваіх, бо яны не крутыя – модныя – замежнікі. Госці праграмы - юрыст Дар'я Каткоўская і публіцыст Стась Карпаў. Эксперты - журналіст Глеб Лабадзенка і гукарэжысёр Аляксандр Сінкевіч. Асьцярожна: у эфіры выкарыстаныя фрагменты танцаў пад Саладуху! Арыгінал глядзець тут - http://goo.gl/UkSjou


Недаатрыманы Нобель Чорным па белым (відэа) 09.01.2014

Традыцыйна Новы год - нагода падвынікаваць год мінулы, пацешыцца дасягненням і перамогам. Але ці было з чаго цешыцца беларускай культуры ў 2013? У выдавецтва Ігара Логвінава забралі ліцэнзію, Міністэрства культуры знізіла статус Музея Багдановіча да ўзроўню філіялу, Святлана Алексіевіч "праляцела" над Нобелеўскай прэміяй. Хто вінаваты і што рабіць? Пра гэта спрачаюцца госці праграмы "Чорным па белым" - выдавец Ігар Логвінаў і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Эксперты праграмы - празаік Барыс Пятровіч, перакладніца Марына Шода, літаратурны крытык Ганна Янкута. Першы выпуск "Чорным па белым" у новым сезоне ў новай студыі па-новаму. Тэма праграмы - "Недаатрыманы Нобель".

 


НАЦЫЯНАЛЬНАЕ КІНО вачыма маладых (+відэа) 22.05.2013 2

НАЦЫЯНАЛЬНАЕ КІНО вачыма маладых. У новым выпуску Чорным па белым. Нашы госьці - моладзевы актывіст, журналіст, суаўтар "Жыве Беларусь!" Франак Вячорка i рэжысёрка, паэтка Ганна Федарук. Нашыя феерычныя камэнтатары - драматург Андрэй Курэйчык, крытык буржуазнай культуры Сяргей Філімонаў i кіназнаўца Наталля Агафонава.

ВІДЭА ВЫПУСКУ: НАЦЫЯНАЛЬНАЕ КІНО ВАЧЫМА МАЛАДЫХ:

Таксама па тэме чытайце:
1. рэцэнзія "Бомба жывой Беларусі" на фільм "Жыве Беларусь!".
2. "Жыве Беларусь!" - працяг будзе.

Сэксуальная канкурэнцыя на ТV (+ відэа) 13.04.2013 34

Сэксуальная канкурэнцыя на ТV. Ёсць версія, што каб перабіць рэйтынгі нашай інсітуацыйнай(с) праграмы "Чорным па белым" пра "Сэксуальную арыентацыю..." - БелМузТВ урубіла жорсткую парнушку наўпрост сярод дзённага суботняга эфіру. Во гэта метады канкурэнцыі і змаганне за гледача...







Наша сціплае сумнеўнае ВІДЭА:







P.S. А так канкурэнты забаўляліся на БелМузТВ (Увага! +18)

Фота (с) voolchitza

"Чорным па белым": ЦІ ФЕМІНІСТКА Я? (відэа) 18.03.2013 6

Чым ёсць ідэальны фемінізм – канём апакаліпсісу, перадумовай стварэння шарыяцкага грамадства, закатам Еўропы, утопіяй? альбо ідылічным светам, дзе кожны папросту займаецца тым, што любіць. Няўжо ўсе феміністкі напраўду праблемныя жанчыны? Альбо тыя – што здольныя бачыць праблемы? Да таго ж – не толькі свае… Ці пойдзе шчаслівая кабета ў феміністкі?



Моцны слабы пол не асэнсоўвае сваёй прыналежнасці да феміністычнага руху, альбо папросту нават не здагадваецца пра яго існаванне. Ці феміністка я, ці фэміністка вы – паспрабуем разам разабрацца ў гэтым з журналісткай з Бэрліну Жанай Кромэр і праваабронцай маці чатырох дзяцей Таццянай Гацурай-Яворскай. Будзе бойка светаглядаў ці жаночая салідарнасць усё ж прымірыць кабетаў? Нашыя феерычныя каментатары публіцыст з Лондану Алесь Чайчыц, філосаф Аляксей Дзермант і філолаг Вольга Гапеева дапамогуць нам.






Чорным па белым. Чым ёсць фемінізм у беларускім грамадстве:






Крыніца ВІДЭА: http://bit.ly/WM5nEk
Страницы: Пред. 1 2 3
Читать другие новости

Валярына Кустава