ПЕРАЕМНАСЦЬ у беларускай культуры (відэа) 27.04.2015 1

Чорным па белым. Тэма выдання - "ПЕРАЕМНАСЦЬ у беларускай культуры".

Ці назіраецца ў беларускай культуры пераемнасць? Наколькі важна творцам валодаць акадэмічнаю школаю? Як адрозніць дылетанта ад прафесіянала? Чаму сучасныя аўтары не цікавяцца творчасцю сваіх папярэднікаў? Ці сапраўды неабходна ведаць традыцыі мастацтва сваёй краіны ды суседзяў, каб пісаць вартасныя, якасныя творы? Пра гэта і многае іншае гутараць і дыскутуюць госці праграмы – драматург, педагог Васіль Дранько-Майсюк і пісьменнік-бумбамлітавец, перакладнік «Дзядоў» Адама Міцкевіча Cерж Мінскевіч.
 
Эксперты выдання - філосаф Валянцін Акудовіч, мастак, старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца, архітэктурны крытык Аляксандра Баярынa. Глядзіце ў XV выпуску III cезона Чорным па белым на Belsat_TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.

Рэалізацыя ў сучаснай Беларусі (відэа, Вайцюшкевіч, Круглова) 20.03.2015 2

Чорным па белым​. Тэма выдання - "Рэалізацыя ў сучаснай Беларусі".
Ці магчыма цалкам творча рэалізавацца ў цяперашняй Беларусі? Каму прасцей - рускамоўным ці беларускамоўным? Ці ёсць у краіне "столь" для самарэалізацыі творцаў? Ці мусяць нацыянальна заангажаваныя асобы больш пільна прытрымлівацца літары закону, распачынаючы сваю справу? У каго прасіць дазвол на канцэрты і як трапіць на афіцыйнае тэлебачанне? Дыскутуюць госці праграмы - рок-князёўна і кіраўніца гурта "Kriwi", што цяпер жыве ў Берліне, Вераніка Круглова​ і беларускі артыст, музыка Зміцер Вайцюшкевіч​. Эксперты выдання - праваабаронца Алена Танкачова​ ды выдавец Ігар Логвінаў​.
Глядзіце ў XII выпуску III cезона Чорным па белым на Belsat_TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай​ - http://belsat.eu/be/programs/chornym-pa-bielym/realizacyya-suchasnaj-belarusi/

"Міжнародны кінаклуб" (пра кінафестывалі беларускага кіно, відэа) 22.02.2015 3

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "Міжнародны кінаклуб".



Кіраўнік незалежнага кінафестывалю беларускага кіно ў Варшаве "Bulbamovie

На што здольная культура? (відэа) 03.02.2015 1

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "На што здольная культура?"

На што здольная культура? На гэтае пытанне спрабуюць адказаць госці новага выдання "Чорным па белым". Актор і сцэнограф тэатру "Крылы халопа" Сяргей Гайко распавядае пра ўзаемадзеянне гледача і актораў на сцэне, дакументалістка Вольга Мікалайчык разважае, з якой прычыны яе фільмы адносяць да ліку палітычнымі, што з'яўляецца - паводле аўтаркі - памылковым. Не на ўсе пытанні мы знайшлі адказы, далучайцеся да пошукаў! Эксперты выдання - журналіст Алег Ражкоў і Кацярына Гузоўская-Гора, "Дом сонца". Глядзіце ў ІX выпуску III cезона "Чорным па белым" на Belsat TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. ВІДЭАВЕРСІЯ ВЫДАННЯ:

МАЕ ДЗЯДЫ. Гэны ваш Гэлоўін - г... 02.11.2014 2

МАЕ ДЗЯДЫ. Г... - гэны ваш Гэлоўін. Сказала б мая бабуля - і мела б рацыю. Бабулі - можна. Вось Дзяды – гэта рэч. Мы ў бабулі заўжды варылі Куццю. Часам – з разыкамі. Кожнаму – па тры лыжкі нашча на парожнюю талерку. Пад скацёрку – зерне. Запальвалі свечкі. Куцця таксама адмысловым ручніком накрывалася. А потым прабабулі Дух прыходзіў, а за ім – іншыя… Дзеткі, пагаварыце з прабабуляй… Прабабуля Усціння, мы цябе любім… Асцярожна з люстэркамі сёння, не глядзіце без прычыны….
А да таго – прыходзяць госьці, жывыя, сапраўдныя, нашыя. Марачкін, Басалыга, Сулкоўскі, акторы, рэжысёры, музыкі, журналісты, гурт “Ліцьвіны” граў, усе танчылі.
Уладзя Бярбераў знайшоў у нас ў лазенцы звычайны шланг-трубу, адклаў дуду, і граў на кавалку трубы вадаправоднай. І гарэлку піў лыжкамі чайнымі.
І Марачкін мне прывёз асадку ад Клінтана ў падарунак, якую яму той прэзентаваў пры сустрэчы. Сказаў мне, як дарыў дзядзька Алесь, – трымай, вершы будзеш пісаць незалежныя. І на сустрэчы той яшчэ святы Z. быў, але да бабулі не даехаў, бо затрымаўся, а хатку нашу ў лесе між соснаў самому было знайсці ўначы ох як няпроста… Чамусьці пра Курапаты размаўляюць, пра капцы, пра клады, пра гісторыю дзядзьку з мамкамі ды бабуляй расказваюць…
Алег Атаманаў спявае: “Беларускае танга, беларускае танга, незабыўны ўспамін, пацалуй мяне, Ганка, пацалуй мяне, Ганка, у цьвіценні шыпшын...” Мы з братам пад сталом гарэхі трушчым, малыя. Потым мяне выцягвае нехта, здаецца сяброўка сям’і, журналістка Ірына Платонаўна Крэнь, а Ірына Сяргееўна Марачкіна мне каўнерык белы папраўляе - і я верш пра Дзядоў чытаю… І зноў – пад стол. І тут бабуля заводзіць “Сіротачку”: “Бегла, бегла сіротачка… Сустрэў яе сам Гасподзь Бог… Куды бяжыш, маленькая?.. Бягу на магілу да мамачкі, каб расчасала мае косы русыя..,” Мужчыны пры стале плачуць.
А пасля танцы пачынаюцца. “Кацілася чорна галка па двары, па двары, а за ёй ясны месяц…” І мае рукі падхоплівае мастак Алесь Марачкін – і танчыць са мной, а я ледзь дастаю да яго рук, хоць ён і схіліўся… Ён – вялізны, а мне 6 гадоў… І гэта мой першы танец з дарослым мужчынам, апроч браціка Алесіка. А да гэтага – толькі з братам танчыла. З братам – спакайней, бо брат, хоць і далонькі ў яго цёплыя і потныя, заўжды за рукі ходзім…
І мы засынаем, пад бабуліны зашэптванні… І госці разыходзяцца. І душы засынаюць нашыя… І над нашымі ложкамі стаіць прабабуля, і прадзядуля, і прапрадзядуля… і зусім нястрашна. Спакойна. Іх душы сёння з намі… Дабранач, дзеткі… Дабранач, унучакі… А ў начы – у халодны пот, выццё, вусціш! І галава ваўка са сцяны! Лезе на нас!.. Але бабуля з замоўленай вадой – на яго. Прэч… І замову, замову шэпча… Воўк сыходзіць. Бабуля нас жагнае, рукамі над целамі водзіць, скідае зло ў фортку... Свечку па кутах разносіць. У вочы цалуе. Нам даюць гарачага казінага малака, яно чамусьці пахне малінамі…
Мне шэсць гадоў… Ноч на Дзяды.

Страницы: 1
Читать другие новости

Валярына Кустава