"Міжнародны кінаклуб" (пра кінафестывалі беларускага кіно, відэа) 22.02.2015 3

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "Міжнародны кінаклуб".



Кіраўнік незалежнага кінафестывалю беларускага кіно ў Варшаве "Bulbamovie

На што здольная культура? (відэа) 03.02.2015 1

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "На што здольная культура?"

На што здольная культура? На гэтае пытанне спрабуюць адказаць госці новага выдання "Чорным па белым". Актор і сцэнограф тэатру "Крылы халопа" Сяргей Гайко распавядае пра ўзаемадзеянне гледача і актораў на сцэне, дакументалістка Вольга Мікалайчык разважае, з якой прычыны яе фільмы адносяць да ліку палітычнымі, што з'яўляецца - паводле аўтаркі - памылковым. Не на ўсе пытанні мы знайшлі адказы, далучайцеся да пошукаў! Эксперты выдання - журналіст Алег Ражкоў і Кацярына Гузоўская-Гора, "Дом сонца". Глядзіце ў ІX выпуску III cезона "Чорным па белым" на Belsat TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. ВІДЭАВЕРСІЯ ВЫДАННЯ:

Кірунак: Усход (відэа) 27.01.2015 1

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "Кірунак: Усход".

Апошнім часам усё больш беларусаў далучаецца да філасофскіх вучэнняў, культаў і светапоглядных сістэмаў Усходу – ёга, будызм, дзэн-будызм, крышнаізм, багаізм… Навошта шукаць найвышэйшую праўду, сэнс жыцця так далёка? Ці не варта беларусам заглыбіцца ў сваё, традыцыйнае, тым ліку ў паганства? І што думаюць пра гэта праваслаўныя атэісты? У дыскусіі бяруць удзел трэнерка ёгі, фотамадэль Вуляна Ашурка і адзін са стваральнікаў цэнтру этнакасмалогіі «Крыўя» Тодар Кашкурэвіч. Эксперты выдання - праваслаўны святар айцец Віталь Харытановіч і падарожніца, фатограф Вольга Качура. Глядзіце ў VIIІ выпуску III cезона Чорным па белым на Belsat TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.



Вышэйшая адукацыя: спроба прагрэсу (відэа) 26.01.2015 1

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ: ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ: СПРОБА ПРАГРЭСУ.

 

Як беларусы ацэньваюць узровень айчыннай адукацыі? І ці хацелі б яны павучыцца за мяжой? Як ставяцца да Беларусь у Балонскі працэс? Ці варта пакінуць напрацоўкі савецкай адукацыі альбо слепа кіравацца еўрапейскімі узорамі? Дыскутуюць госці праграмы - прагрэсіўны еўрапейскі выкладчык Алесь Лагвінец і доктар гістарычных навук Святлана Куль. Эксперты выдання - незалежная экспертка ў пытаннях адукацыі Святлана Мацкевіч і Алесь Крот, прадстаўнік "Студэнцкай Рады". Глядзіце ў VII выпуску III cезона Чорным па белым на тэлеканале "Белсаце" з Валярына Куставай і Юляй Рымашэўскай.


Фінальны Фітнес-Шмітнес: -45 кг (відэа!) 23.01.2015 2

Фітнес-Шмітнес - ФІНАЛЬНЫ ВЫПУСК!
Цяпер, калі вы глядзіце фінальны выпуск праграмы і чытаеце гэты блог - Валярына ўжо схуднела на -45 кг і працягвае свой шлях. А Павел, натхніўшыся вынікамі, піша свой новы альбом і працягвае трэніроўкі. Блог №15 на сайце Belsat_TV. А фінальнаясерыя №13 на Ютубе -
 
У калядным выніковым выпуску Фітнес-Шмітнес вы даведаецеся, якія метамарфозы адбыліся з паэткай Валярынай Куставай, ці ператварылася яна папросту з няшкі ў фітаняшку, ці стала Валярына балярынай, наколькі пахуднела цягам праекту, за якімі гледачы каналу назіралі практычна год! Якім коштам Валярыне даліся змены - спаленыя нервы, устрыманні, цяжкія трэніроўкі, зрывы... што змянілася ў яе асабістым жыцці ў звязку з праектам, а таксама Вас чакаюць сустрэчы з самым высокім беларускамоўным баскетбалістам Alexander Koul і найлепшым беларускамоўным хірургам, якія павіншуюць нашу фітаняшку з вынікамі! Музыка і трэнер Павел Аракелян правядзе конкурс прыгажосці ў жорстка-іранічным стылі, у якім пераможа... Вы даведаецеся пра гэта ў калядным выпуску Фітнесу-Шмітнесу! А таксама шмат сюрпрызаў і нечаканак у фінальным 13-м выпуску.



Ці лёгка беларусы паддаюцца модзе? (відэа) 18.12.2014 4

Тэма праграмы - "Ці лёгка беларусы паддаюцца модзе?". Ці адчуваюць патрэбу выглядаць модна і калі так, то найперш у чым? Ці можна выхаваць густ і як ён звязаны са смакам да жыцця: пра гэта ў праграме Чорным па белым разважаюць і спрачаюцца стваральніца першага беларускага дызайнерскага кірмашу Central Fashion Market Ганна Цэмкала (Anya Lo) і модны кухар Арына Лісецкая. Эксперты праграмы – мадэльер, аўтар праекту “Тэатр моды “Шафа” Саша Варламаў і пластычны хірург Сяргей Мячкоўскі.
Глядзіце ў VІI выданні ІІІ сезона ў праграме Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія



Найстаражытнейшая прафесія (відэа) 16.12.2014 5

Што пісалі ўчора і пішуць сёння беларускія пісьменнікі аб прастытуцыі? Сумленна адлюстроўваюць рэчаіснасць ці развешваюць цэтлікі? Пра гэта ў праграме «Чорным па белым» разважаюць і спрачаюцца пісьменніца, феміністка Святлана Курс і пісьменнік ды тэолаг Віктар Шукеловіч. Эксперт праграмы - літаратуразнаўца Віктар Жыбуль.
Чорным па белым.

Глядзіце ў VІ выпуску III cезона
Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія -


Ці насамрэч беларусы талерантныя? (відэа) 19.11.2014 3

Чорным па белым

Дыскутуюць госці праграмы - гендэрная даследніца феміністка Ірына Саламаціна і выкладнік з 30-гадовым стажам, музыка Аляксей Крукоўскі. Эксперты выдання - сустаршыня "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч і журналістка "Камсамольскай праўды ў Беларусі" Вольга Анцыповіч.

Глядзіце ў V выпуску III cезона
Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія -

Нацыянальныя адаптацыі (відэа) 05.11.2014 1

Мода на беларускасць - зло ці дабро? Змагацца ці падтрымліваць? І што гэта - вяртанне каранёў ці украінскі павеў?  

Чорным па белым: "Нацыянальныя адаптацыі" з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Беларускасць у трэндзе - часовая мода ці маска беларуса? Беларускія татуяванкі, кашулі, фальклёрныя пераасэнсаванні...
У IV выпуску III cезона "Чорным па белым" дыскутуюць даследнік традыцыйнай беларускай культуры, музыка Яўген Барышнікаў і выкладніца, салістка гурта "Shuma" Надзея Чугунова. Эксперты праграмы - спявачка Руся, выкладніца этналогіі і фальклёру Наста Гулак і Анастасія Кухарэнка са Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства.

МАЕ ДЗЯДЫ. Гэны ваш Гэлоўін - г... 02.11.2014 2

МАЕ ДЗЯДЫ. Г... - гэны ваш Гэлоўін. Сказала б мая бабуля - і мела б рацыю. Бабулі - можна. Вось Дзяды – гэта рэч. Мы ў бабулі заўжды варылі Куццю. Часам – з разыкамі. Кожнаму – па тры лыжкі нашча на парожнюю талерку. Пад скацёрку – зерне. Запальвалі свечкі. Куцця таксама адмысловым ручніком накрывалася. А потым прабабулі Дух прыходзіў, а за ім – іншыя… Дзеткі, пагаварыце з прабабуляй… Прабабуля Усціння, мы цябе любім… Асцярожна з люстэркамі сёння, не глядзіце без прычыны….
А да таго – прыходзяць госьці, жывыя, сапраўдныя, нашыя. Марачкін, Басалыга, Сулкоўскі, акторы, рэжысёры, музыкі, журналісты, гурт “Ліцьвіны” граў, усе танчылі.
Уладзя Бярбераў знайшоў у нас ў лазенцы звычайны шланг-трубу, адклаў дуду, і граў на кавалку трубы вадаправоднай. І гарэлку піў лыжкамі чайнымі.
І Марачкін мне прывёз асадку ад Клінтана ў падарунак, якую яму той прэзентаваў пры сустрэчы. Сказаў мне, як дарыў дзядзька Алесь, – трымай, вершы будзеш пісаць незалежныя. І на сустрэчы той яшчэ святы Z. быў, але да бабулі не даехаў, бо затрымаўся, а хатку нашу ў лесе між соснаў самому было знайсці ўначы ох як няпроста… Чамусьці пра Курапаты размаўляюць, пра капцы, пра клады, пра гісторыю дзядзьку з мамкамі ды бабуляй расказваюць…
Алег Атаманаў спявае: “Беларускае танга, беларускае танга, незабыўны ўспамін, пацалуй мяне, Ганка, пацалуй мяне, Ганка, у цьвіценні шыпшын...” Мы з братам пад сталом гарэхі трушчым, малыя. Потым мяне выцягвае нехта, здаецца сяброўка сям’і, журналістка Ірына Платонаўна Крэнь, а Ірына Сяргееўна Марачкіна мне каўнерык белы папраўляе - і я верш пра Дзядоў чытаю… І зноў – пад стол. І тут бабуля заводзіць “Сіротачку”: “Бегла, бегла сіротачка… Сустрэў яе сам Гасподзь Бог… Куды бяжыш, маленькая?.. Бягу на магілу да мамачкі, каб расчасала мае косы русыя..,” Мужчыны пры стале плачуць.
А пасля танцы пачынаюцца. “Кацілася чорна галка па двары, па двары, а за ёй ясны месяц…” І мае рукі падхоплівае мастак Алесь Марачкін – і танчыць са мной, а я ледзь дастаю да яго рук, хоць ён і схіліўся… Ён – вялізны, а мне 6 гадоў… І гэта мой першы танец з дарослым мужчынам, апроч браціка Алесіка. А да гэтага – толькі з братам танчыла. З братам – спакайней, бо брат, хоць і далонькі ў яго цёплыя і потныя, заўжды за рукі ходзім…
І мы засынаем, пад бабуліны зашэптванні… І госці разыходзяцца. І душы засынаюць нашыя… І над нашымі ложкамі стаіць прабабуля, і прадзядуля, і прапрадзядуля… і зусім нястрашна. Спакойна. Іх душы сёння з намі… Дабранач, дзеткі… Дабранач, унучакі… А ў начы – у халодны пот, выццё, вусціш! І галава ваўка са сцяны! Лезе на нас!.. Але бабуля з замоўленай вадой – на яго. Прэч… І замову, замову шэпча… Воўк сыходзіць. Бабуля нас жагнае, рукамі над целамі водзіць, скідае зло ў фортку... Свечку па кутах разносіць. У вочы цалуе. Нам даюць гарачага казінага малака, яно чамусьці пахне малінамі…
Мне шэсць гадоў… Ноч на Дзяды.

Страницы: Пред. 1 2 3 4 5 6 ... 10 След.
Читать другие новости

Валярына Кустава