Фітнес-Шмітнес і нацыянальны БДСМ (відэа) 18.05.2014 1

Феерычны юбілейны выпускФітнес-Шмітнес №10! У ім вы даведаецеся пра сумнеўныя сняданкі Lavon Volski, пра інтымныя мары Паўда Аракеляна і ягоных жывёлак, пра нацыянальна-правільныя стоп-словы ў БДСМ ака Уладзімір Някляеў і Пабло Севярынец, пра падарожжа ў Тонунь, арышт і таксоўку на канцэрт Салідарнасці з Сяргеем Пелясам, пра адцісканні на свежым паветры з чэмпіёнкай па армрэслінгу Марыяй Багданавай і практыкаванні для грудзёў, каб умелі рабіць імі так, як Шакіра і Валярына Кустава. Шмат мячыкаў і адказаў любімым феміністкам. Будзьце шчырымі, сябры, і ў ложку, і ў спартазалі! Кажыце пра тое, што вас сапраўды непакоіць - а іначай чорны крумкач пракрычыць: "Nevermore"!

Глядзіце на сайце Belsat_TV http://goo.gl/R37PkUі на Ютубе - http://youtu.be/bDehZs0xIOg

Беларуская дзіцячая літаратура – каму яна патрэбная? (відэа) 05.05.2014 4

ІX выпуск Чорным па белым. Тэма праграмы - "Беларуская дзіцячая літаратура – каму яна патрэбная?".
Ці адчуваюць дзіцячыя пісьменнікі ўсведамленне грамадствам іхнай ролі ў фармаванні светапогляду дзіцяці? Ці не муляе нашым аўтарам слава іхных культавых скандынаўскіх калегаў-казачнікаў? Што чытаюць сённяшнія дзеці і ці можна пражыць дзіцячаму пісьменніку з творчасці, друкуючыся толькі на айчынным рынку? Госці праграмы – казачніца Алена Масла і пісьменнік Андрэй Жвалеўскі.Эксперты праграмы - Анастасія Радзікевіч, Яўгенія Пастарнак, Вольга Тамасава. Глядзіце, абмяркоўвайце разам з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.

Крыніца інфармацыі - http://goo.gl/IxUwOs

Хто страляе ў свой народ? (відэа) 18.04.2014 6

Размаўляючы па-расейску - ты страляеш у свой народ": наколькі плённая гэткая рыторыка ў Беларусі? Што памятаюць пра прымусовую беларусізацыю 90-х? У чым прычына фантастычнай папулярнасці гарадскіх моўных курсаў "Мова ці кава"? Ці магчыма прышчапіць людзям культуру і мову прымусова? Ці магчыма "насаджаць" роднае, сваё? Гарачая спрэчка паміж палітыкам Юрасём Беленькім і маскоўскай журналісткай Кацярынай Кібальчыч.

ВІДЭА ПРАГРАМЫ ЦАЛКАМ:

V выпуск Фітнес-Шмітнес: Вольскі, самцы і біцэпс! (відэа) 09.04.2014 16

У новым 5 выпуск Фітнес-Шмітнес - заняткі з суддзём міжнароднай катэгорыі па паўэрліфтынгу і прафесійным фітнес-інструктарам літоўцам Саўлюсам, бег з бітай па Гародні, адказы на Вашыя пытанні з сац.сетак, а таксама разборкі з Лявонам Вольскім і ня толькі - http://goo.gl/axXPf9

ВІДЭА 5-га ВЫПУСКУ:


САЛІДАРНАСЦЬ па-беларуску ў пекле (відэа) 07.04.2014 1

Пра габрэяў, украінцаў і САЛІДАРНАСЦЬ па-беларуску ў пекле, пра стаўленне да сваіх, пра тое што яны - гэта мы... Знайдзіце 4 хвілінкі, паразважаем разам - http://youtu.be/b07mjCwYCN8



Які гумар беларускі? (відэа) 02.04.2014 14

VІІ выпуск Чорным па белым з Валярына Кустава і Юляй Рымашэўскай. Тэма праграмы - "Які гумар беларускі?". Ці можна выхаваць у сабе пачуццё гумару? Ці мае гумар нацыянальнасць? Пра што жартуюць беларусы? Госці першакрасавіцкага выдання – адмыслоўцы індустрыі гумару, стваральнік першага беларускамоўнага гумарыстычнага шоу «Стэндап-кавярня» Яўген Свірыдовіч і стэндапер з Берасця Александр Янкович. Нашы эксперты - пісьменнік Уладзімір Ліпскі і псіхіятар Ігар Сарокін.


Відэа праграмы:



Фітнес-Шмітнес: плечы Някляева і размовы з Купалам (відэа) 01.04.2014 3

4-ты падвынікавальны сакавіцкі выпуск Фітнес-Шмітнес! Глядзіце - і Вы даведаецеся: які памер плячэй ва Уладзіміра Някляева, хто ўзгадаў у таталізатары наколькі пахуднела Валярына, ці можа напампаваць дзяўчына да памераў Шварцэнэгера, як падкідвае штангу Аракелян, адказы на Вашыя пытанні, што дасылалі нам у сацыяльныя сеткі, а таксама размовы пра галоўнае з Янка Купала і не толькі - http://youtu.be/sDaOGIndFFoggg

ВІДЭА 4-ГА САКАВІЦКАГА ПАДВЫНІКАВАЛЬНАГА ВЫПУСКУ ФІТНЕС-ШМІТНЕС:

НЕ БУДЗЬ СКОТАМ - ТВОЙ ДЗЕНЬ ВОЛІ! (відэа) 25.03.2014 4

НЕ БУДЗЬ СКОТАМ - ТВОЙ ДЗЕНЬ ВОЛІ! Сябры, да Дня Волі маем для вас сюрпрыз! Вядомыя прадстаўнікі беларускай культуры, мастацтва, спорту і грамадзянскай супольнасці "спяваюць" разам з гуртом "Ляпіс Трубяцкі" песню на верш Янкі Купалы. Адстойвай сваю ідэнтычнасць, мову і культуру, каб захаваць годнасць - не будзь скотам! А мы з табой! КЛІП глядзі тут: http://goo.gl/I5yaoW



У кліпе бралі ўдзел:

Сяргей Філімонаў, вядоўца, крытык
Валярына Кустава, літаратарка, вядоўца
Андрэй Курэйчык, сцэнарыст
Сяргей Харэўскі, мастацтвазнавец, вядоўца
Аляксандр Куль, баскетбаліст, чэмпіён Еўропы
Віталь Гуркоў, кікбаксёр, чэмпіён свету
Алесь Залеўскі, тэлежурналіст
Святлана Калінкіна, журналістка
Макс Жбанкоў, крытык, вядоўца
Аляксандр Баразенка, тэлеаператар
Яўген Ліпковіч, блогер
Кацярына Кібальчыч, тэлежурналістка

У кліпе выкарыстаны твор гурта «Ляпіс Трубяцкі» «Не быць скотам» на верш Янкі Купалы

Культура. Адказнасць. СМІ. (відэа) 20.03.2014 4

VІ выпуск Чорным па белым з Валярына Кустава і Юляй Рымашэўскай. Тэма праграмы - "Культура. Адказнасць. СМІ.". Ці маюць СМІ абавязкі перад чытачамі ды гледачамі? І ці давяраюць тыя медыям? Ці здольныя беларускія СМІ выхоўваць грамадства? І ці мусяць гэтым займацца? Пра гэта ўсё дыскутуюць журналіст, блогер Севярын Квяткоўскі і дырэктарка менскага гарадскога інтэрнэт-часопісу "CityDog" Ірына Віданава. Эксперты праграмы - Аляксандр Класкоўскі, Зміцер Панкавец, Ірына Козлік.



ВІДЭА ПРАГРАМЫ:

Фітнес-Шмітнес. Трэнінг №2 18.03.2014 1

Тым часам з'явіўся Другі трэнінг першага аздараўляльна-забаўляльнага шоў Фітнес-Шмітнес!


Запрашаем глядзець, лайкаць, рэагаваць:
Хутка і дадатковыя матэрыялы з'явяцца ака карысныя парады-бонусы тутака: http://goo.gl/ZYbzPO


Страницы: Пред. 1 ... 4 5 6 7 8 ... 10 След.
Читать другие новости