302 спартанцы змяняюць беларускі свет (відэа) 05.11.2012

"Пра праблемы і шляхі папулярызацыі беларускай культуры, мовы, літаратуры" ў аўтарска праграме Паўла Мажэйкі і Змітра Гурневіча "Два на два" разважаюць Валярына Кустава і Глеб Лабадзенка.   Відэа, поўна версія:




Бел.Культура ў аБЛОЗЕ 27.10.2012 1

Для тых, хто сёння (фізічна альбо віртуальна) кіруе на Вільню...

27 кастрычніка, субота, 21:15 у праграме Паўла Мажэйкі і Зьмітра Гурневіча "Два на Два" Валярына Кустава і Глеб Лабадзенка - пра праблемы папулярызацыі беларускай культуры.


Анонс:


"Калі знішчаецца розум - знішчаецца свабода". Гутарка пра "штучныя нязручнасці" для беларускіх творцаў і інтэлектуалаў.

У "Гарачым каментары":

Не тваімі імёнамі называюць цябе... (відэаверш) 06.10.2012

Дзе ж яшчэ, калі не ў Вільні, запісваць верш пра саматоеснасць, самаідэнтычнасць - як унутраную, так і нацыянальную.



*   *   *
калі цябе называюць па імені
і тваё імя не блытаюць з іншымі
такімі ж імёнамі як імя тваё
але не тваімі імёнамі
называюць цябе
PS. Далягляд у скоках - эксперымент.

"Пераемнікі": першы фільм ужо на youtube! (відэа) 22.09.2012

13 верасня на тэлеканале «Белсат» адбыўся прэм’ерны паказ перашага фільма-партрэта, прысвечанага маладой паэтцы Валерыі Куставай, з дакументальнага цыклу «Пераемнікі». Галоўнымі героямі серыялу — маладыя асобы беларускай палітыкі, культуры, мастацтва. Аўтары праекту — кінадакумэнталісты Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі.

«Гэты дакументальны цыкл прысвячаецца маладым, актыўным беларусам. Тым маладым людзям, якія кожны ў сваёй галіне сёння з’яўляюцца лідэрамі і якія, як нам падаецца, будуць вызначаць новую Беларусь... " - кажа адзін з сустваральнікаў праекту В.Ракіцкі.

"Здранцвеюць вусны - буду вачыма гаварыць..." (відэаверш) 12.09.2012 2

Працяг знаёмства чытачоў з аўтарскім праектам "Відэавершы".  
Гэтым разам - відэа, зробленая ў польскіх гарах Пенінах.

«Пераемнікі». Прэм'ера на "Белсаце" 07.09.2012 5

«Пераемнікі». Трэйлер. Прэм'ера запланавана на 13 ВЕРАСЬНЯ а 19.30.
«Белсат» прэзентуе новы дакументальны цыкл Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы шточацьвер.

У іх ёсць спісы нас... (відэаверш) 27.08.2012 4

З новага праекту ВІДЭАВЕРШЫ. "У іх ёсць спісы нас..."



*  *  *

У іх ёсць спісы нас.
У нас ёсць спісы іх.
На адно цела - два сэрцы.
На адну краіну - два народы.
На адзін язык - мовы дзве.

Voyage-Party для беларусаў Варшавы 20.08.2012


Тут прасілі перадаць... 22 жніўня (серада) а 20.00 у Варшаве ў рэдакцыі часопісу Res Publica Nowa (Gałczyńskiego, 5 -  побач з вуліцай Nowy Świat) адбудзецца Voyage - Party з паэткай-падарожніцай Валярынай Куставай

У праграме дагэтуль непаказаныя ВІДЭАВЕРШЫ з падарожжаў па Латвіі, Польшчы і Італіі, а таксама шмат іншых прыемных нечаканак! Чакаем сваіх.

Беларускасць – не трэнд? 05.07.2012 9

Ва ўсім свеце, дзе ўсё ок з правамі, свабодамі ды дэмакратыямі – куды, па сутнасці, нібыта і імкнемся, нацыянальныя колеры краінаў апантана юзаюцца дзе толькі можна: пачынаючы ад спорту, сканчваючы найноўшымі дызайнамі інтэр’ераў. Бо нацыянальнае там – трэнд. А беларускасць ды беларускае не трэнд. Прынамсі, не масавы. Ды перспектыву маем.. І тое цешыць. Ёсць з чым працаваць – і куды ўпісваць свае імёны. І калі хто спрабуе прыцягнуць да яе ўвагу – тое толькі на карысць і цікавасці да краіны, для яе развіцця і разумення, хаця, як правіла, крытыкуецца кансерватыўнымі прыхільнікамі застабільнасці, якія так і не далі сабе працы ўцяміць, што ўсё нерухомае – ці святое, ці мёртвае.
Читать дальше...

Айфон патрыёта, альбо Прыбядняцца па-беларуску 26.06.2012 10

Бадай, у кожнага ці, прынамсі, у бальшыні з кола маіх знаёмцаў ды прыяцеляў ёсць альбо было штосьці бел-чырвона-белае з побытавых рэчаў. Парасон, кашуля, альбо нават тэлефон. Не кажучы пра сьцягі, значкі ці налепкі.

Прыкладам, у 2006 была выпушчаная мабілка ну чыста як для бел.нацаў.
Страницы: Пред. 1 ... 6 7 8 9 10
Читать другие новости