Дастала зомбі-tv?!

Напярэдадні чарговай паказальнай прэс-канферэнцыі А.Л. дзеля расійскіх журналістаў, у Мінску з'явіліся плакаты "Здымай локшыну сюды".

Так актывісты грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" выказалі сваё стаўленне да працяглай прапаганды дзяржаўных СМІ (у першую чаргу, тэлебачання) аб стабільнасці і правільным курсе сацыяльна-арыентавай дзяржавы. І, канешне ж, хопіць паказваць ужо каля 20 г. адзін і той жа твар!

Адпаведныя плакаты з'явіліся наўпрост на сметніцах, у кварталах звычайных жылых дамоў. Сметніца, бруд, адкіды... Навіны па БТ, рэпартажы аб стабільнасці ў Беларусі, чарговыя абяцанкі ад ўлады...

Глядзіш БТ? Харош, здымай з вушэй локшыну!








10.10.13 21:48

Олег Корбан