Народны сход як рух. 8 простых адказаў на 8 тыповых пытанняў
Я. Купала, "Чаго хочаш?":
Хто ты гэткі?
- Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
- Долі лепшай.
Якой долі?
- Хлеба, солі.
А што болей?
- Зямлі, волі.
Дзе радзіўся?
- У сваёй вёсцы.
Дзе хрысціўся?
- Пры дарожцы.
Чым асвенчан?
- Кроўю, потам.
Чым быць хочаш?
- Не быць скотам.
1) Дзе створаныя мясцовыя аргкамітэты Народнага сходу?
У 29-ці гарадах: Мінск, Барысаў, Смалявічы, Жодзіна, Вілейка, Салігорск, Слуцк, Сьвіслач, Віцебск, Дзісна, Полацак, Наваполацк, Орша, Магілёў, Бабруйск, Гомель, Мазыр, Сьветлагорск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыца, Брэст, Баранавічы, Кобрын, Бяроза, Івацэвічы, Гродна, Ліда, Слонім.
2) Дзеля чаго зьбірацца на Народныя сходы і што на іх будуць вырашаць?
Народныя сходы:
- абмяркуюць становішча ў эканоміцы, у сваім горадзе і ў дзяржаве наагул;
- прымуць патрабаваньні да ўладаў спыніць рост цэнаў, выканаць абяцанкі наконт заробкаў, спыніць валютнае махлярства, адмяніць кароткатэрміновыя кантракты;
- запатрабуюць аднавіць законнасьць у краіне, вызваліць усіх палітычных вязьняў, правесьці свабодныя выбары прэзідэнта і парлямэнту;
- выберуць паўнамоцных прадстаўнікоў, якія занясуць народныя патрабаваньні прадстаўнікам улады;
- вырашаць правесьці новыя сходы праз месяц – 12 лістапада.
Чым болей людзей будзе 8 кастрычніка, чым больш актыўна людзі падтрымаюць прынятыя патрабаваньні і прыйдуць яшчэ і 12 лістапада, тым больш актыўна Эўрапейскі Зьвяз і ЗША пачнуць дамагацца ад рэжыму вызваленьня палітвязьняў і свабодных выбараў, тым хутчэй ўлада мусіць прыслухацца да народных патрабаваньняў.
3) Ці ўлады ня будуць перашкаджаць Народным сходам?
Народныя сходы адбываюцца ў строгай адпаведнасьці з Канстытуцыяй і Законам Рэспублікі Беларусь "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах". Мясцовыя сходы праводзяцца па ініцыятыве 10% жыхароў, месца правядзеньня і тэмы гаворкі вызначаюць самі жыхары.
Улады пачалі адпускаць палітвязьняў, не разганялі сілай "маўклівую акцыю" 21 верасьня. Ва ўмовах крызісу рэжым баіцца эканамічных санкцыяў з боку ЗША і Эўрапейскага Зьвязу.
4) Што трэба рабіць паміж 8 кастрычніка і 12 лістапада?
- Данесьці інфармацыю аб народных патрабаваньнях да кожнага грамадзяніна Беларусі і арганізаваць Народныя сходы 12 лістапада ва ўсіх гарадах Беларусі.
5) Калі ўлада праігнаруе патрабаваньні Народных сходаў і да 12 лістапада ня дасьць ніякага адказу, што рабіць?
- Тады на Народных сходах 12 лістапада будзе прынятае рашэньне аб падрыхтоўцы да правядзеньня усеагульнага страйку (забастоўкі) як цалкам законнага і мірнага сродку барацьбы грамадзянаў за свае сацыяльныя і грамадзянскія правы. Паводле Канстытуцыі, "Грамадзяне маюць права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, уключна з (...) правам на забастоўку" (арт. 41).
6) Ці рэальна сёньня правесьці ўсеагульную забастоўку?
Сёньня ўсеагульная забастоўка маларэальная. Але калі весьці масавую прапаганду гэтага эфэктыўнага (прытым законнага і мірнага) сродку барацьбы за свае правы, на фоне непазьбежнага пры гэтым рэжыме пагаршэньня умоваў жыцьця, то да сярэдзіны вясны наступнага году ўсё магчыма. Але пад ляжачы камень вада не цячэ, і каб усеагульны страйк стаў рэальнасьцю, неабходная інтэнсіўная праца ўсіх прыхільнікаў дэмакратычных зьменаў.
7) Нават калі атрымаецца правесьці ўсеагульны страйк і дамагчыся свабодных выбараў, ці здолее апазыцыя вылучыць адзінага кандыдата на прэзідэнта, вылучыць сваіх кандыдатаў ва ўсе акругі па выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, запоўніць сваімі прадстаўнікамі ўсе выбарчыя камісіі і забясьпечыць татальнае назіраньне за выбарамі?
- "Традыцыйная" апазыцыя ў такім стане, што пералічаныя задачы ёй не па сілах. Сёньня апазыцыянэры падзялілася на тых, хто мае розум, сілы і сьмеласьць ісьці да народа (і ўсе яны ўваходзяць у аргкамітэты Народных сходаў), і тых, хто прыняў стратэгію "чаканьня, выжываньня, самазахаваньня".
Але менавіта праз Народныя сходы ёсьць рэальная магчымасьць далучыць да вырашэньня ўсіх названых задачаў дзясяткі тысячаў новых людзей з трывалымі дэмакратычнымі поглядамі.
Што можа залежаць ад удзелу ці няўдзелу аднаго простага "маленькага" чалавека?
- Калі чалавек адзін – то ён сапраўды мала што можа зрабіць. Але калі "простых людзей" шмат, калі яны аб'яднаныя агульнай мэтай і агульнай працай, то гэта ўжо Народ, які перамагчы немагчыма.
Як казаў падчас выбарчай кампаніі кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саньнікаў -
"Беларусы, досыць спаць! Гісторыя робіцца сёньня, гісторыю робім мы, і мы пераможам!"