Вынікі і перспектывы сацыял-дэмакратаў Берасцейшчыны 26.02.2018

Справаздачны даклад Ігара Маслоўскага старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) на абласной канферэнцыі БСДП 25 лютага 2018, г. Брэст

На працягу апошніх двух гадоў Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) захавала свой патэнцыял, а па шэрагу напрамкаў палепшыла свае якасныя і колькасныя паказчыкі. Апошнія 2 гады былі вельмі актыўнымі ў дзейнасці арганізацыі. Ні адна грамадска-палітычная падзея ў краіне або вобласці не абышлася без удзелу абласной арганізацыі БСДП. Нашымі сумеснымі намаганнямі за гэты час сабрана больш за 12 000 подпісаў за вырашэнне рэгіянальных праблем і парадку 10 000 подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы. У выніку выбарчых кампаній мы правялі больш за 50 пікетаў пад партыйнай сімволікай. У цэлым гэта больш 100 000 прамых кантактаў з жыхарамі рэгіёну ўключаючы агітацыйныя мерапрыемствы. Дзякуючы нашым салідарным дзеянням з жыхарамі гарадоў і раёнаў паспяхова вырашана 5 рэгіянальныя праблемы і шэраг лакальны. Намі створана больш за 100 інфармацыйных падстаў ў СМІ, якія адлюстраваны ў звыш 500 Інтэрнэт-крыніцах, радыё, ТБ і друкаваных СМІ. Ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, нам удалося захаваць колькасць нашых шэрагаў і павялічыць колькасць зарэгістраваных структур. На ўліку ў Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП на 25 лютага 2018г стаіць 327 сяброў партыі. Статус дзяржаўнай рэгістрацыі маюць наступныя арганізацыі: Брэсцкая абласная, Брэсцкая і Пінская гарадскія, Ленінская і Маскоўская раённыя г. Брэста, Пружанская, Драгічынская, Іванаўская і Лунінецкая раённыя арганізацыі. Статус дзяржаўнай рэгістрацыі ў 2017 годзе атрымалі Паўднёва-Заходняя суполка Маскоўскага раёна г. Брэста і Кавалёўская суполка Маскоўскага раёна г. Брэста. На працягу справаздачнага перыяду нам удалося павялічыць актыўнасць Драгічынскай, Пінскай і Лунінецкай арганізацый БСДП. Брэсцкая абласная арганізацыя праводзіла сваю працу па шэрагу накірункаў: I. Арганізацыйная праца. II. Інфармацыйна праца.

III. Адукацыйная праца.

I. Арганізацыйная работа. 1. Падрыхтоўка і ўдзел у палітычных кампаніях "Парламэнцкія выбары" і "Мясцовыя выбары". У адпаведнасці з рашэннямі Цэнтральнага камітэта БСДП аб неабходнасці ўдзелу структур і сябраў БСДП ва ўсіх этапах парламенцкіх і мясцовых выбараў, большасць сябраў нашай абласной арганізацыі прымалі ўдзел у выбарчых кампаніях. Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў былі зарэгістраваныя 11 прадстаўнікоў абласной арганізацыі (Ігар Маслоўскі, Ганна Канюс, Валянцін Лазарэнкаў, Андрэй Ваўчок, Арцём Іваноў, Віктар Кавалюк, Наталля Галанина, Васіль Кармановіч, Аляксей Марчук, Андрэй Бусень, Леанід Лубаносаў). 4 кандыдаты выкарысталі 2 шляхі вылучэння: збор подпісаў і ад партыі. Усе кандыдаты ў дэпутатах выкарысталі магчымасці выступлення па дзяржаўным тэлебачанні і радыё. Надрукавалі нашу перадвыбарчую праграму ў дзяржаўных газетах. Па выніках экзіт-полаў, арганізаваных на выхадах з участкаў па 2-м выбарчым акругам: Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс займалі 1-е месца ў рэйтынгу кандыдатаў на сваіх акругах. У мясцовыя Саветы структуры БСДП на тэрыторыі вобласці вылучылі 29 сваіх прадстаўнікоў. 10 кандыдатаў у дэпутаты вылучаны ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, 12 у Брэсцкі гарадскі Савет, 4 у Мікашэвіцкі гарадскі Савет, па адным у Бяразаўскі, Лунінецкі і Драгічынскі раённыя Саветы дэпутатаў. Большасць кандыдатаў выкарыстоўвалі 2 шляхі вылучэння: шляхам збору подпісаў і вылучэння ад партыі. Колькасць брэсцкіх зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ад усёй партыі склала больш за 50%. Падчас агітацыйных кампаній кандыдаты надрукавалі і распаўсюдзілі больш за 80 тысяч агітацыйных улётак, правялі дзясяткі публічных пікетаў, пагутарылі напрамую з дзесяткамі тысяч выбаршчыкаў. Варта адзначыць, што ніякай арганізацыйнай, метадычнай, адукацыйнай, фінансавай і іншай дапамогі з боку кіруючых органаў партыі і адказных асоб у правядзенні выбарчых кампаній Брэсцкай абласной арганізацыі аказана не было. Больш за тое, на партыйным сайце не было ні адной публікацыі аб правядзенні агітацыйнай кампаніі ў мясцовыя Саветы кандыдатамі БСДП у Брэсцкай вобласці. Для падрыхтоўкі правядзення партыйнага назірання намі былі арганізаваныя трэнінгі. Больш за 100 чалавек былі вылучаныя назіральнікамі. Нашы назіральнікі на абсалютнай большасць участкаў зафіксаваныя парушэнні выбарчага заканадаўства, пададзеныя скаргі ў адпаведных камісіях. Вынікі нашага назірання прадастаўлены ў прамежкавых і выніковых маніторынгах. 2. Арганізацыя грамадска-палітычная, сацыяльныя кампаніі і акцыі. Галоўным напрамкам дзейнасці Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП з'яўляецца правядзенне акцый па абароне сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян і вырашэнне лакальных праблемаў. Мы прынялі дзесяткі заяў, рэзалюцый накіраваных у абарону правоў жыхароў вобласці. У рамках кампаніі "За наш горад» сябры і структуры абласной арганізацыі БСДП арганізавалі грамадска-сацыяльныя кампаніі для вырашэння праблем жыхароў вобласці. Сярод такіх кампаній наступныя. А). Якасць і даступнасць адукацыі з'яўляецца адным з прыярытэтаў БСДП. Таму за справаздачным перыяд мы працягнулі правядзенне доўгатэрміновай кампаніі «За даступнасць адукацыі па месцы жыхарства», накіраванай на будаўніцтва школ і дзіцячых садкоў ў Брэсце. У 2016 годзе намі сабрана больш за 2000 подпісаў пад зваротам, які быў накіраваны ў рэспубліканскія органы ўлады з прапановай вылучэння мэтавых сродкаў з бюджэту для вырашэння праблемы. Адказ быў станоўчы. У 2016 годзе ўведзена ў эксплуатацыю школа-садок у мікрараёне Паўднёвы на 471 месца. У 2017 годзе ўведзена ў эксплуатацыю «Прыбудова да існуючага будынка яслі-сад №36 па вул. Дуброўская, 15» на 100 месцаў. У 2018 годзе распачата будаўніцтва сада-яслі і сярэдняй школы ў Паўднёва-Заходнім мікрараёне Брэста і сада-школы ў Паўднёва-Усходнім мікрараёне. У шэрагу навучальных устаноў зроблена перапрафіляванне і павялічана колькасць месцаў у дзіцячых садках. Нагадаю, што мясцовыя ўлады доўга замоўчвалі дадзеную праблему. Мы адзіная грамадска-палітычная сіла ў рэгіёне, якая паслядоўна адстойвае права на даступнае адукацыю па месцы жыхарства. На мясцовых выбарах шэраг праўладных кандыдатаў слова ў слова перапісалі наш тэзіс аб даступным адукацыі. Цяпер мы ўпэўненыя, што праблема будзе вырашацца. Б). У 2016 годзе намі распачатая кампанія за перанос гандлёвых кіёскаў з назвай «Тытунь» на адлегласць 500 метраў ад ўстаноў адукацыі, аховы здароўя і культуры. Падрыхтаваны зварот, праведзены грамадска-палітычныя акцыі, сабрана больш за 1200 подпісаў, распаўсюджаныя інфармацыйныя матэрыялы. Вынік: у 2017 годзе годзе практычна ўсе кіёскі «Тытунь» зачыненыя або перанесены на адлегласці 500 метраў ад школ, дзіцячых садоў, паліклінік, бальніц. В). У Лунінецкім раёне праведзена кампанія за развіццё альтэрнатыўных гандлёвых сетак. У рэгіёне дамінавала дзяржаўная сетка райспажыўсаюза. Даходзіла да таго, што людзі ездзілі ў іншыя раёны па пакупкамі. Пад зваротам сабрана 1250 подпісаў, праведзена шырокая інфармацыйная кампанія. Ад уладаў атрыманы станоўчы адказ. У 2017 годе пабудавана два супермаркета «Санта» у Лунінцы і Мікашэвічах. З адкрыццём «Санты» коштавая палітыка крам пачала мяняцца, нават у іншых крамах з'явіліся акцыі і зніжкі. Г). Намі сабрана парадку 1000 подпісаў за добраўпарадкаванне Паўночных могілак у Брэсце. Пасля такога звароту пачаліся работы па зніжэнні ўзроўню грунтовых вод і інш. Д). У Белаазёрску праведзена кампанія за добраўпарадкаванне тэрыторыі. Сабрана больш за 1000 подпісаў. Кампанія працягваецца. Е). У Брэсце праведзены больш за дзесятак лакальныя кампаній за добраўпарадкаванне вуліц, праездаў, дваровых тэрыторый, парковах, водных аб'ектаў, за азеляненне ў мікрараёнах Усход, Кавалёва, Вулька, Паўднёвы, Граеўка, Бярозаўка. Шэраг аб'ектаў уключаны ў планы на добраўпарадкаванне на 2018 год. У мікрараёне Бярозаўка сумесна з мясцовымі жыхарамі ўдалося дабіцца аднаўлення дзіцячых пляцовак. Па выніках нашых зваротаў праведзены бягучы рамонт дваровых тэрыторый у мікрараёне Усход, а шэраг бесгаспардарчых дарог былі пастаўленыя на ўлік для абслугоўвання. Ж). У Драгічынскім раёне раёна пасля праведзеных кампаній адрамантаваная вуліца К. Маркса, зроблены бягучы рамонт дарогі Драгічын-Агдэмер. У Мікашэвічах пасля нашага звароту з'явіўся зручны для жыхароў горада пешаходны пераход, праведзена прафіліраванне дарог. З). Актывісты БСДП актыўна ўключыліся ў кампанію супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Праведзена шэраг мэтавых пікетаў падчас выбарчай кампаніі, сабрана некалькі сотняў подпісаў. Ад абласной арганізацыі БСДП накіраваны зварот у аблвыканкам ў абарону экалагічных і сацыяльна-эканамічных правоў жыхароў рэгіёну. І). У Бярозе распачатая кампанія за начное асвятленне ў горадзе. Структуры і сябры абласной арганізацыі БСДП актыўна падтрымлівалі ўсе акцыі, накіраваныя на адмену Дэкрэта №3. Мы ўдзельнічалі ў вулічных акцыях, аказвалі прававую дапамогу грамадзянам, збіралі подпісы. 25 сакавіка на Дзень Волі ў Брэсце абласной арганізацыяй БСДП сумесна з калегамі па дэмакратычным руху была арганізавана самая масавая акцыя пратэсту ў цэнтры горада за апошнія 20 гадоў у Брэсце. Праведзена дэманстрацыя і мітынг пад партыйнымі сцягамі. Адно з галоўных патрабаванняў мітынгу - адмена Дэкрэта №3. Нягледзячы на забарону дэманстрацыі, мы арганізавалі і правялі мерапрыемства да Міжнароднага дня абароны правоў працоўных 1 Мая ў Брэсце. Некалькі дзясяткаў нашых актывістаў і прыхільнікаў прайшлі па цэнтральных вуліцах гарадах з партыйнай сімволікай. Традыцыйна абласная арганізацыя на працягу двух гадоў арганізоўвала і праводзіла публічныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня нараджэння Т. Касцюшка, Дня паўстання Кастуся Каліноўскага, Міжнароднага жаночага Дня 8 Сакавіка, Дня Волі, гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Дня Перамогі, Дня горада, Дня прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, Дня Незалежнасці Украіны, Дня ведаў, Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, Дня абароны правоў чалавека і іншыя. Намі таксама рыхтаваліся і накіроўваліся скаргі, звароты, прапановы ў розныя органы ўлады па абароне палітычных, эканамічных і сацыяльных правоў грамадзян. Мы патрабавалі публічнасці ад уладаў расходавання сродкаў гарадскога бюджэту у Брэсце і транспартнага падатку у шэрагу раёнаў вобласці. Ўнеслі прапанову стварыць дыскусійны круглы стол на рэгіянальным ТБ. Мы накіроўвалі запыты ў Брэсцкі гарвыканкам і гарадскі Савет дэпутатаў з прапановай прыняць удзел у рабоце органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, зрабіўшы іх працу больш эфектыўнай. Мы наведвалі сесіі гарадскога Савета і праводзілі сустрэчы з прадстаўнікамі выканаўчай і прадстаўнічай улады для вырашэння мясцовых праблем. Пасля нашага звароту да органаў улады з вадзіцельскіх кабін брэсцкага гарадскога грамадскага транспарту прыбрана расійская сымволіка. За справаздачны перыяд намі папоўненая база дадзеных прыхільнікаў БСДП у Брэсцкай вобласці. Гэта, тыя жыхары вобласці, якія ставілі подпісы ў падтрымку нашых кандыдатаў ці пад нашымі заявамі, зваротамі, петыцыямі. База дадзеных створана ў электронным выглядзе. Колькасць прыхільнікаў складае больш за 30 тыс. 3. Супрацоўніцтва з незалежнымі прафсаюзамі і іншымі арганізацыямі. Найбольш цесныя гістарычна якія склаліся кантакты ўсталяваныя з Брэсцкай абласной рэгіянальнай структурай Свабоднага прафсаюза Беларускага. Яе кіраўнік Валянцін Лазарэнкаў з'яўляецца намеснікам старшыні абласной арганізацыі БСДП. Дадзеная схема прадстаўніцтва і рэальнага ўзаемадзеяння з'яўляецца класічнай для многіх краін Еўропы і свету, дзе сацыял-дэмакраты і прафсаюзы знаходзяцца ў цесным супрацоўніцтве. Сумесна з СПБ і МСД-МГ былі праведзены спартыўныя, культурныя акцыі, мерапрыемствы па абароне сацыяльных правоў грамадзян. Яшчэ адзін пазітыўны факт - гэта актывізацыя прафсаюзнай арганізацыі па супрацоўніцтве з БСДП у рэалізацыі сацыяльных акцый. На працягу апошняга года ўстаноўлена цеснае супрацоўніцтва з прафсаюзам РЭП: ад удзелу ў назіранні да правядзення сацыяльных і культурных акцый. Штогод сумеснымі намаганні з незалежнымі прафсаюзамі, некамерцыйнай арганізацыяй «За свой горад» праводзяцца спартовыя фестывалі. У кожным фестывалі прынялі ўдзел каля 100 дзяцей і дарослых. Пераможцы атрымалі граматы і прызы. Абласная арганізацыя на працягу справаздачнага перыяду супрацоўнічала па тых ці іншых напрамках з шэрагам структур палітычных партый і рухаў: некамерцыйная арганізацыя “За свой горад”, ”МСД-МГ, партыя БНФ, АГП, БХД, рух "За Свабоду". ІІ. Інфармацыйная праца Інтэрнэт-прастора ў цяперашні час застаецца практычна адзінай крыніцай незалежнай інфармацыі. Таму значныя намаганні абласной арганізацыяй прыкладаліся на пашырэння і ўтрыманне Інтэрнэт-прасторы. За справаздачны перыяд Брэсцкая абласная арганізацыя БСДП ці яе прадстаўнікі стварылі больш за 110 інфармацыйных падстаў ў СМІ, якія адлюстраваны больш чым на 500 Інтэрнэт-крыніцах, радыё, ТБ, друкаваных выданняў. Рэйтынг асобных артыкулаў на рэгіянальных сайтах дасягае 10 000 праглядаў і па 50-100 каментароў. Поўная інфармацыя аб дзейнасці брэсцкіх сацыял-дэмакратаў і за бягучы перыяд адбівалася ў Жывым часопісе. Адрас блога ў ЖЖ: http://bsdp-brest.livejournal.com. Значна вырасла актыўнасць сяброў абласной арганізацыі БСДП у прасоўванні іміджу і дзейнасці БСДП у сацыяльных сетках. Каля 30 сяброў і прыхільнікаў арганізацыі з той ці іншай сістэматычнасцю распаўсюджваюць навіны БСДП. Актывізавана праца групы http://vk.com/bsdp_gramada, http://www.odnoklassniki.ru/belaruska і старонка https://www.facebook.com/belsocdemparty. Павялічаны іх колькасць карыстальнікаў на 50%. Сябрамі БСДП для грамадскай дзейнасці створаны рэгіянальныя групы і старонакі ў сацыяльных сетках пад брэндам «За свой горад», колькасць карыстальнікаў якіх за год дасягнуў 500 https://www.facebook.com/zasvojgorod/, 700 у https://vk.com/zasvojgorod, 1100 https://ok.ru/zasvojgorod . Рэйтынг праглядаў асобных пастоў у сетцы “Аднакласнікі” складае да 20 000 карыстальнікаў. Прадстаўнікі абласной арганізацыі складаюць прыкладна 40-50% ад усіх партыйных актывістаў, хто распаўсюджвае інфармацыю ў сацыяльных сетках. Актыўна выкарыстоўваецца практыка размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці БСДП у агульнадаступных рэгіянальных групах, колькасць якіх складае ад 5000 да 55 000 карыстальнікаў. Такім чынам, агульны ахоп Інтрэрнэт-аўдыторыі склаў 300 000 чалавек у вобласці. Актывісты абласной арганізацыі даюць інтэрв'ю журналістам радыёстанцый - гэта Радыё Свабода, Радыё Рацыя, Нямецкая хваля, Еўрапейскае радыё. Некалькі рэпартажаў было падрыхтавана незалежным тэлеканалам «Белсат». Каля 10 рэгіянальных і 10 нацыянальных сайтаў размяшчалі інфармацыю аб дзейнасці структур і сяброў абласной арганізацыі БСДП на сваіх старонках. Інфармацыйныя матэрыялы размяшчаліся ў рэгіянальнай і рэспубліканскай прэсе. Гэта газеты «Брэсцкі кур'ер», «Брэсцкая газета», «Вячэрні Брэст», «Інтэкс-Прэс», «Мясцовы час», «Народная Воля», «Свабодныя навіны плюс» і нават 1 раз у «СБ сёння» і інш. На працягу справаздачнага перыяду рэгулярна выдаецца абласной бюлетэнь "За наш горад». Некалькі разоў практыкавалася масавае рассыланне бюлетэня па базе дадзеных прыхільнікаў БСДП. У бюлетэні асвятляюцца мясцовыя праблемы і прадстаўлены матэрыял дзейнасці нашай абласной арганізацыі. Палепшылася якасць матэрыялаў, дызайн знешняя прывабнасць. Большасць публікацый суправаджаюцца фотаматэрыялы. Пару разоў практыкаваўся выхад бюлетэня ў каляровым друку. На жаль, у бюлетэні не хапае інфармацыі аб дзейнасці раённых арганізацый. За справаздачны перыяд дзейнасці актывістамі абласной арганізацыі было распаўсюджана больш за 120 тыс. розных інфармацыйных і агітацыйных друкаваных матэрыялаў. Пасля ўвядзення папярэдняй мадэрацыі (цэнзуры), на партыйным сайце (www.bsdp.org) практычна не адлюстравана дзейнасць Брэсцкай абласной арганізацыі; ліквідаваныя артыкулы і ануляваны доступ да блогаў намесніка старшыні партыі і старшыні гарадской арганізацыі Ганны Канюс і старшыні абласной арганізацыі Ігара Маслоўскага. Адказны за папярэднюю мадэрацыю першы намеснік старшыні БСДП Ігар Барысаў. Адукацыйная праца. На працягу 2-х гадоў абласной арганізацыяй былі праведзены каля 30 адукацыйных семінараў. Тэматыка семінараў: мясцовае самакіраванне, правы чалавека, гендэрная роўнасць, назіранне, камунікацыі з мэтавымі групамі, праца са СМІ, прасоўванне іміджу БСДП у сацыяльных сетках, праца кандыдата з выбаршчыкамі, планаванне выбарчай кампаніі і іншыя. Навучанне прайшлі больш за 100 актывістаў і прыхільнікаў абласной арганізацыі БСДП. Асабліва трэба адзначыць традыцыйны летні лагер, які праводзіўся кожны год на Шацкай градзе, Украіна. У 2017 годзе 3-х дзённы лагер для кандыдатаў у дэпутаты і членаў іх каманд арганізаваны за сродкі абласной арганізацыі і ўдзельнікаў летніка. Рэзюмэ Брэсцкі абласны камітэт БСДП выказвае падзяку ўсім кіраўнікам структур, сябрам і прыхільнікам Брэсцкай абласной арганізацыі за арганізацыю і ўдзел у мерапрыемствах БСДП, прасоўванне ідэй свабоды, роўнасці, справядлівасці і салідарнасці ў Беларусі. Відэа можна паглядзець тут: https://www.facebook.com/belsocdemparty/videos/825787864284958/

Тры аргументы для Белнафтахіма не павышаць кошты 17.11.2016 1

Белнафтахім заявіў, што цэны на паліва трэба павышаць і нават назваў 4 прычыны. Зразумела: укінуты пробны шар у грамадства, паглядзець на рэакцыю простых людзей. Таму вось мае 3 прычыны не павышаць коштаў на паліва:

1. Мы купляем нафту па цэнах ніжэй за сусветныя ў адрозненне ад іншых краін.

2. Афіцыйны сярэдні заробак у Беларусі ніжэй чым у Германіі ў 6-7 разоў, а бензін толькі ў 2,2 разы танней.

3. У ЗША бензін каштуе 0,65 даляра за літр і вытворчасць яго выгадна, а ў нас 0,6 і гэта не выгадна?! Пра заробкі ў США нават маўчу.

Цікава, што б адказалі прадстаўнікі Белнафтахіма на такія аргументы?


Да пераменаў і поспеху! 03.07.2016 1

3 ліпеня каля помніка «Тысячагоддзя» брэсцкія сацыял-дэмакраты правялі першы ў 2016 годзе перадвыбарчы пікет.

Старт выбарчай кампаніі кандыдатаў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) праходзіў пад лозунгам «Працу і Справядлівасць!». Гэта быў прэзентацыйны пікет, якім мы пачынаем збор подпісаў у вобласці. У пікеце прымалі ўдзел 6 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад абласной арганізацыі БСДП. На гэты пікет апранулі вышыванкі і ўзялі партыйныя бел-чырвона-белыя сцягі з ружай.

Берасцейцы нас часта бачылі на вуліцах горада падчас мінулых выбарчых кампаній і знаёмыя з нашымі вынікамі працы па вырашэнню мясцовых праблем. Не скажу, што стаяла чарга паставіць подпісы, але адбылося некалькі дзесяткаў якасных і шчырых размоў. Нас добра ўспрынялі, падходзілі распавядалі пра сітуацыю ў горадзе і краіне, пра свае праблемы. Частка людзей пазнавалі нас у твар і жадалі поспехаў.

Уразіў чалавек сталага ўзросту з Брэсцкага раёну (уваходіць у маю выбарчую акругу), які размаўляў на мясцовым дыялекце (амаль украінскім). Дык вось, па яго словах, калі такія як мы ёсць, то Беларусь трывае і мае будучыню. Думаю, яго слоў мне хопіць надоўга для аптымізму нават у самай песімістычнай сітуацыі. А калі яшчэ дадаць факт, што 2 жыхары горада выказалі намер быць валанцёрамі БСДП, то можна з упэўненасцю сказаць: дзень удалы.

Праз гадзіну з пачатку пікетавання пайшоў дождж. У народзе кажуць – гэта да пераменаў і поспеху!


Страницы: 1
Читать другие новости