АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Конституционная реформа Павел Шеремет Эпидемия Белгазпромбанк Беларусь-Россия
Як выбарчыя камісіі маніпулююць лічбамі яўкі

Як выбарчыя камісіі маніпулююць лічбамі яўкі

Ад Руху «За Свабоду» у рамках кампаніі назірання «Права выбару» звярнуўся ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію, а таксама абласныя камісіі з просьбай паведаміць колькасць выбарнікаў, якія возьмуць удзел у галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах-2020.

Рэч у тым, што на сайце Цэнтрвыбаркаму змешчана інфармацыя толькі пра колькасць участкаў для галасавання – іх будзе 5767, але адсутнічаюць звесткі пра колькасць выбарнікаў, якія замацаваныя за пэўным участкам, а таксама выбарнікаў па гарадах, раёнах і абласцях.

Між тым, паводле вызначанага ЦВК Каляндарнага плану спісы грамадзян з правам галасавання павінны ўжо быць перададзеныя ўчастковым камісіям.

Чаму важна загадзя ведаць колькасць выбарнікаў? Для таго, каб мы ў межах кампаніі назірання «Права выбару» маглі кантраляваць яўку, лічбамі якой улады звычайна маніпулююць. Асабліва падчас датэрміновага галасавання.

Як правіла, колькасць выбарнікаў заніжаецца дзеля атрымання высокай яўкі. Сябра Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк некалькі гадоў таму выкрыў такое махлярства ў Брэсце.

Напярэдадні мясцовых выбраў 2018 года Брэсцкая гарадская выбарчая камісія паведаміла, што ў горадзе 223 546 выбаршчыкаў. Аднак, па падліках Турчаняка, заснаваных на атрыманым адказе з галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці і іншых адкрытых крыніцах, выбаршчыкаў у Брэсце аказалася 271 387. Гэта значыць, амаль на 50 тысяч болей.

Калі ж людзі прыходзяць галасаваць, а іх прозвішчаў у кнігах уліку выбаршчыкаў няма, то сябры камісій кажуць пра памылку і выдаюць бюлетэнь для галасавання, зрабіўшы запіс у дадатковы спіс.

Калі на мясцовых выбарах парогу яўкі няма, то на парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах гэты момант – істотны чыннік. Бо калі яўка складзе меней за 50%, выбары не адбудуцца.

10.07.20 20:26
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Юрий Губаревич