АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Конституционная реформа Павел Шеремет Эпидемия Белгазпромбанк Беларусь-Россия

План переходного периода 11.09.2020

Сегодня остро стоит вопрос о том, как выйти из политического кризиса: народ не хочет жить по-старому, а представители системы власти не решаются жить по-новому. Я выношу на общественное обсуждение вариант социально-политического договора с чиновниками, правоохранителями, а также бюджетниками, которых власть использует как административный ресурс. Это мое личное предложение, не связанное с членством в Координационном Совете и должностью председателя Движения «За Свободу». Делитесь своими мыслями, комментариями, предложениями - и, возможно, вместе мы сможем составить План переходного периода для смены власти.

***

Чиновники и силовые структуры могут помочь свергнуть режим Лукашенко в кратчайшие сроки. Но их страх и зависимость от узурпатора затягивают неизбежную смену власти. Цена этой отсрочки — увеличение числа репрессированных и искалеченных граждан Беларуси, усугубление экономических проблем, а также угроза независимости Беларуси.

Нам нужно дать чиновникам и силовикам четкое послание как на сегодняшній момент, так и на переходный период. Пока им слышатся лишь призывы присоединяться к народу либо угрозы наказания трибуналом и люстрацией. Чиновники, правоохранители и бюджетники держатся за Лукашенко, потому что переживают за свою судьбу в новой Беларуси. И не только из-за карьерных перспектив, но и из-за того, останутся ли они на свободе. Однако все зависит в первую очередь от них самих: чем скорее они поймут, что реанимация режима бессмысленна, тем скорее мы сможем добиться перемен.

Подавляющее большинство чиновников, кроме тех, хто замарался преступными приказами, будут в новой Беларуси в безопасности. Они получат выбор — остаться и работать на благо людей в соответствии с законом, заняться бизнесом в условиях экономической свободы или присоединиться к новой оппозиции. Перемены не должны вести к тотальной чистке кадров эпохи Лукашенко. Нет резона делать их крайними и карать всех без разбора.

Но движение к консолидации и примирению должно быть встречным. Госслужащие должны признать проигрыш Лукашенко не на кухне, а публично. Ведь теперь они выполняют приказы и указы человека, который потерял право называться национальным лидером, запачкавшись в крови белорусов ради удержания власти.

Как Лукашенко видит процесс трансформации власти? Он якобы соглашается на новые досрочные выборы после конституционной реформы. Однако это все разукрашивание фасада тюрьмы, стены которой должны рухнуть, лишившись фундамента — народной поддержки.

Альтернативных вариантов смены власти несколько. Первый: уходит Лукашенко, главой государства становится премьер-министр Роман Головченко. Второй: Светлана Тихановская признается президентом. В обоих случаях новые президентские выборы должны состояться в течение трех-шести месяцев. Конечно же, без участия Лукашенко, который пересидел не немного, как он говорит, а уже давным-давно.

Особая роль в этом процессе может принадлежать Палате представителей несмотря на спорность мандатов ее депутатов. Палата представителей должна назначить дату новых президентских и парламентских выборов. Действующие депутаты смогут участвовать в принятии новых демократических законов и сохранят свою зарплату и статус до начала работы нового парламента.

Силовики. Естественно, что весь состав правоохранительных органов не может быть заменен в один момент. И в этом нет смысла. Профессионалы останутся работать. Но будет проведено масштабное расследование преступлений, в том числе по трагическим событиям августа и сентября 2020 года. Сотрудники правоохранительных органов, которые стали свидетелями преступлений, должны немедленно сообщить об этом общественности — лучше для них, если это произойдет до ухода Лукашенко. Так как даст возможность остаться в статусе свидетеля, а не обвиняемого.

Отдельно будут рассмотрены ситуации, когда силовики находились под воздействием психотропных веществ и не знали об этом. Трибунал должен принять во внимание все подобные обстоятельства. К людям в форме, которые просто стояли в оцеплении и не применяли силу против демонстрантов, особых претензий нет. А вот те, кто отдавал преступные приказы, должны быть и будут наказаны!

Суды. Все судьи, которые принимали участие в преследовании граждан по политическим мотивам, будут отстранены от исполнения обязанностей на время расследования. Принимать решения по всем спорным вопросам переходного периода должны лишь те, кто не запятнал судейскую мантию. Тут иного подхода быть не может.

Те зависимые от режима граждане, кто был причастен к фальсификациям результатов выборов и даже подписал фальшивый протокол голосования, могут избежать ответственности, если докажут, что они были вынуждены выполнять преступные приказы под давлением.

Итак: признавайтесь как можно скорее в черных и серых делах, не дожидаясь расследований, сообщайте о фактах давления и о тех начальниках, кто отдавал преступные приказы. Переходите в статус свидетелей - и живите-работайте спокойно, насколько позволит совесть!

Что касается бизнеса, приближенного к власти, то следует объявить и провести амнистию капиталов в том случае, если они получены не криминальным путем и будут работать на благо экономики новой Беларуси.

Путь к консолидации, примирению в обществе — это признания и извинения одних и отказ от тотальной охоты на ведьм другими. Цель перемен — не наказать как можно больше лукашистов, а перевернуть эту печальную страницу в нашей истории и начать строить новую Беларусь прямо сейчас!

Прымус да законнасці 16.07.2020

Рэгістрацыя кандыдатаў паказала, што ўлады працягваюць рабіць усё, каб выбарчая кампанія прайшла па сцэнары 2015 года. То бок, з ціхім перапрызначэннем Лукашэнкі і без Плошчы. Хто з зарэгістраваных спойлераў адгуляе ролю Улаховіча ці Гайдукевіча і, можа быць, нават павіншуе Лукашэнку з перамогай – не так істотна.

Гэтая выбарчая кампанія нагадвае выбары 2006 і 2010 гадоў. Толькі рэйтынг Лукашэнкі значна меншы, а пратэставыя настроі – большыя. Таму ўлады і нейтралізавалі самых папулярных альтэрнатыўных кандыдатаў, каб утаймаваць гэтыя настроі да 9 жніўня, асноўнага дня галасавання.

Значная частка прыхільнікаў пераменаў можа апынуцца ў стане дэмаралізаванасці. На такі эфект таксама разлічаны рэпрэсіі, стэрыльнае фармаванне выбарчых камісіяў і шытая белымі ніткамі афіцыёзная сацыялогія, паводле якой Лукашэнка мае падтрымку трох чвэрцяў выбаршчыкаў.

Таму цяпер найпершая наша задача – не страціць атмасферы адчування большасці, не апусціць рукі!

Павінен паўстаць аб’яднаны штаб, які будзе складзены як з незарэгістраваных і зарэгістраваных кандыдатаў, так і з класічнай апазіцыі. З усіх тых, хто гатовы дзейнічаць актыўна і не быць марыянеткай у руках рэжыму. Дарэчы, гэта шанец і для тых кандыдатаў, каго лічаць спойлерамі, даказаць адваротнае.

Калі не з’явіцца аб’яднанага штабу, то будзе так: хто ў лес, а хто па дровы! То бок, нехта за байкот, а хтосьці за галасаванне супраць усіх або за каго заўгодна, апрача Лукашэнкі.

Кансалідацыя павінна адбыцца не вакол нейкай персоны, а паводле агульнага плану дзеянняў. Перацягванне коўдраў на сябе толькі паспрыяе разгубленасці грамадства.

Агітацыйная кампанія дае магчымасці для правядзення супольных мітынгаў, хай колькасць месцаў пад іх абмежаваная і яны не надта зручныя. Хай у Мінску гэта будзе і Бангалор. Галоўнае – паказаць, што прыхільнікаў пераменаў вельмі шмат па ўсёй Беларусі і што мы здольныя дзейнічаць разам. Гэта павінны быць легальныя пікеты-мітынгі па ўсёй краіне ад сталіцы да малых гарадоў з нарастаючай колькасцю ўдзельнікаў.

Толькі ўсведамленне таго, што большасць і сапраўды не на баку рэжыму, можа прымусіць выбарчыя камісіі пры падліку яўкі і галасоў і праваахоўныя органы падчас мірных вулічных акцыяў застацца на баку закона – а значыць, народа. Ну і, натуральна, мы павінны ўзяць усе дні галасавання, ад датэрміновага да асноўнага, пад легальны народны кантроль – то бок, масава станавіцца назіральнікамі. Для надыходу пераменаў трэба прыкласці намаганні. Усім разам!

Як выбарчыя камісіі маніпулююць лічбамі яўкі 10.07.2020

Ад Руху «За Свабоду» у рамках кампаніі назірання «Права выбару» звярнуўся ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію, а таксама абласныя камісіі з просьбай паведаміць колькасць выбарнікаў, якія возьмуць удзел у галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах-2020.

Рэч у тым, што на сайце Цэнтрвыбаркаму змешчана інфармацыя толькі пра колькасць участкаў для галасавання – іх будзе 5767, але адсутнічаюць звесткі пра колькасць выбарнікаў, якія замацаваныя за пэўным участкам, а таксама выбарнікаў па гарадах, раёнах і абласцях.

Між тым, паводле вызначанага ЦВК Каляндарнага плану спісы грамадзян з правам галасавання павінны ўжо быць перададзеныя ўчастковым камісіям.

Чаму важна загадзя ведаць колькасць выбарнікаў? Для таго, каб мы ў межах кампаніі назірання «Права выбару» маглі кантраляваць яўку, лічбамі якой улады звычайна маніпулююць. Асабліва падчас датэрміновага галасавання.

Як правіла, колькасць выбарнікаў заніжаецца дзеля атрымання высокай яўкі. Сябра Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк некалькі гадоў таму выкрыў такое махлярства ў Брэсце.

Напярэдадні мясцовых выбраў 2018 года Брэсцкая гарадская выбарчая камісія паведаміла, што ў горадзе 223 546 выбаршчыкаў. Аднак, па падліках Турчаняка, заснаваных на атрыманым адказе з галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці і іншых адкрытых крыніцах, выбаршчыкаў у Брэсце аказалася 271 387. Гэта значыць, амаль на 50 тысяч болей.

Калі ж людзі прыходзяць галасаваць, а іх прозвішчаў у кнігах уліку выбаршчыкаў няма, то сябры камісій кажуць пра памылку і выдаюць бюлетэнь для галасавання, зрабіўшы запіс у дадатковы спіс.

Калі на мясцовых выбарах парогу яўкі няма, то на парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах гэты момант – істотны чыннік. Бо калі яўка складзе меней за 50%, выбары не адбудуцца.

Дэманстрацыя нязгоды 13.06.2020

Арышт і крымінальная справа супраць Сяргея Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Пераслед паплечнікаў Віктара Бабарыкі. Знявагі супернікаў і пагрозы выбаршчыкам з боку кіраўніка краіны. Усё гэта сведчыць пра старт брутальнага сцэнару прэзідэнцкай выбарчай кампаніі-2020.

Сотні тысяч беларусаў адкрыта выступілі за перамены падчас збору подпісаў. Яны абураны дзеяннямі Аляксандра Лукашэнкі і яго адміністратыўнага і сілавога апарату. Людзі гатовыя выказаць свой пратэст супраць рэпрэсій і чарговага пераўтварэння выбараў у прызначэнне Лукашэнкі на яшчэ адно пяцігадовае кіраванне Беларуссю.

Праз 6 дзён, з завяршэннем этапа збору подпісаў, закончыцца і легальная магчымасць для выхаду людзей на вуліцы. Іншай формай пратэсту можа стаць мітынг прыхільнікаў альтэрнатыўных кандыдатаў. Яго можна правесці ў перыяд падачаў заяваў на рэгістрацыю і праверкі подпісаў грамадзян за іх вылучэнне (з 20 чэрвеня па 14 ліпеня). У тыя дні, калі Лідзія Ярмошына будзе рабіць сваю чорную справу – рэзаць нязручных і небяспечных супернікаў Лукашэнкі.

Заканадаўства дазваляе правядзенне мітынгаў і без атрымання адмысловага дазволу. Дастаткова за 10 дзён паінфармаваць выканкам пра яго правядзенне ў адным з шасці вызначаных у Мінску месцах адпаведнай заяўкай. Шмат хто з кандыдатаў не хацеў праводзіць такія мітынгі падчас пікетаў па збору подпісаў, каб не даваць уладам нагоды для нерэгістрацыі. Але ніхто не замінае гэта зрабіць да прыняцця рашэння аб (не)рэгістрацыі.

Заклікаю альтэрнатыўных кандыдатаў арганізаваць супольны мітынг, каб прыхільнікі перамен мелі магчымасць выказаць сваю нязгоду з тым бязмежжам, якое ўлады твораць падчас выбарчай кампаніі, і запатрабаваць сумленных выбараў. Я гатовы выступіць адным з заяўнікаў правядзення такога масавага мерапрыемства.


Як я далучаў ”вертыкаль” Лукашэнкі да праймерыз 16.04.2020

Гэтымі днямі палітыкі і аналітыкі актыўна абмяркоўваюць пытанне: ці магчымы сёння ў Беларусі дыялог паміж ўладай і апазіцыяй? Хачу падзяліцца сваім досведам. У пачатку красавіка я паспрабаваў наладзіць гэты самы дыялог з “вертыкаллю” - мясцовымі ўладамі. Прычым дыялог самы што ні на ёсць шырокі: з болей як сотняй райвыканкамаў. Вось што атрымалася.

Цяпер, у “каранцінныя” дні, на сайце prezident21by.org адбываюцца онлайн-праймерыз па выбары кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі. Да гэтага мы ладзілі жывыя перадвыбары ў рамках сустрэч з людзьмі па ўсёй Беларусі. Але з-за распаўсюду каронавіруса не ўдалося правесці іх ва ўсіх запланаваных гарадах. Да офлайн-праймерыз выявіла цікавасць “вертыкаль” улады. Яе прадстаўнікі прыходзілі на сустрэчы амаль ва ўсіх гарадах і нават галасавалі.

Я лічыў і лічу станоўчай з’явай факт, калі мясцовыя ўлады (таксама грамадзяне Беларусі) знаёмяцца з альтэрнатывай дзейнаму рэжыму - як персанальнай, так і ідэйнай. Таму вырашыў інтарэс чыноўнікаў да праймерыз пашырыць і праз іх прыцягнуць увагу да ўдзелу ў галасаванні як мага болей выбаршчыкаў.

1 красавіка я разаслаў зварот у больш як сотню райвыканкамаў па ўсёй краіне, а таксама ў аблвыканкамы. У кожным жарце ёсць доля жарту, так!

У маім звароце гаварылася: “Цяпер сітуацыя ў свеце і нашай краіне змяняецца вельмі хутка. Мы бачым, што старыя метады не могуць працаваць эфектыўна. Большасць з нас разумее, што Беларусі патрэбныя свежыя ідэі і новае ініцыятыўнае кіраўніцтва на ўсіх узроўнях, перадусім на самай галоўнай дзяржаўнай пасадзе”.

Я выступіў з прапановай да чынавенства “паспрыяць шырокаму ўдзелу выбаршчыкаў у другім этапе праймерыз - онлайн-галасаванні на сайце prezident21by.org”. У прыватнасці, заклікаў пазнаёміць жыхароў іхніх раёнаў і раённых цэнтраў (ад сябраў БРСМ і “Белай Русі“ да працоўных калектываў) з працэдурай праймерыз і іх удзельнікамі ў межах традыцыйных Дзён інфармавання. Бо “мая каманда не падзяляе грамадзян Беларусі па месцы іх працы - мы вітаем актыўнае палітычнае волевыяўленне кожнага”. Таксама я звярнуў увагу і на тое, што гатовы адказаць на любыя іх пытанні і выслухаць прапановы па самых розных тэмах - “пачынаючы ад эканамічных пераўтварэнняў і сканчаючы люстрацыяй”.

На мой зварот прыйшло дзясяткі два адказаў. І не ўсе яны былі як пад капірку. Беглы аналіз зместу адказаў дазваляе зрабіць выснову, што нейкага інструктажу ад цэнтральных уладаў наконт таго, як дакладна паводзіць сябе датычна праймерыз, мясцовыя “вертыкальшчыкі” не атрымалі.

Першым па папулярнасці адказам была спасылка на Выбарчы кодэкс, у якім, маўляў, аб праймерыз нічога не гаворыцца, а мясцовыя ўлады аказваюць садзейнічанне толькі выбарчым камісіям і кандыдатам у прэзідэнты падчас выбарчай кампаніі. Гэтак адказвала і кіраўніцтва тых раёнаў на Брэстчыне, дзе на офлайн-праймерыз актыўна завітвалі мясцовыя чыноўнікі.

Некаторыя адказы былі дастаткова разгорнутыя і эксклюзіўныя. Так, Віцебскі аблвыканкам паведаміў, што “тэматыка адзінага дня інфармавання на красавік 2020 г. зацверджана і прысвечена 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй будзе праводзіцца ў працоўных калектывах дыстанцыйна”. Мне прапанавалі “скарыстацца іншымі крыніцамі інфармацыі, у тым ліку сродкамі масавай інфармацыі”. Няўжо можна звярнуцца ў дзяржаўныя газеты ў Віцебскай вобласці? Трэба паспрабаваць!

Гарадоцкі райвыканам адзначыў, што “тэматыка адзіных дзён інфармавання вызначаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Таксама ўлады Гарадка нагадалі, што 6 сакавіка там “прайшла сустрэча ў рамках регіянальных паездак удзельнікаў праймерыз”. А “інфармацыя аб правядзенні дадзенага мерапрыемства была шырока асветлена ў сродках масавай інфармацыі”. Выглядае так: даруйце, але ўжо зрабілі, што маглі.

Зразумела, што тысячы чыноўнікаў у Беларусі знаходзяцца паміж народам і кіраўніком краіны як паміж молатам і кавадлам. Асабліва цяпер, у часе імклівага пашырэння каронавіруснай інфекцыі. У выпадку чаго менавіта мясцовыя ўлады Лукашэнка зробіць вінаватымі за масавыя трагічныя ўспышкі. Кажучы проста, зробіць крайнімі. Дастанецца “вертыкальшчыкам” і ад людзей. Але баяцца чыноўнікі павінны якраз грамадзян, а не таго, хто там недзе высока-далёка то смяшыць, то шакуе нас сваімі дзеяннямі і заявамі. І таксама адказваць райвыканамаўцы павінны перад мясцовымі жыхарамі.

Вось так па-новаму і павінна працаваць сістэма ўлады. Каб даводзіць гэта, я і спрабую камунікаваць з мясцовымі ўладамі, заклікаючы “вертыкаль” да працы на карысць усяго грамадства, а не аблугоўвання інтарэсаў адной асобы.

Стратэгія на выбары: дзеля пратэсту або яднання? 21.02.2020

У межах апазіцыйнай кааліцыі, якая праз народнае галасаванне (праймерыз) выбірае адзінага кандыдата на прэзідэнцкую выбарчую кампанію-2020, абмяркоўваем стратэгію дзеянняў.

Плошча па-старому

Адзін з прапанаваных варыянтаў, які ўжо часткова апублічніўся ў прэсе, грунтуецца на ўсемагчымых ультыматумах і пратэстах. Прычым паміж ультыматумамі, якія мяркуецца высунуць, і пратэстамі як наступствамі ў выпадку ігнаравання ўльтыматумаў часам бракуе логікі. Жыццё паказала, што ўсе пытанні, якія з’яўляюцца важнымі для апазіцыі, але не знаходзяць водгуку ў шырокіх масаў, не здольныя мабілізаваць вялікую колькасць удзельнікаў пратэстаў. А самае галоўнае - такі падыход выглядае пужалкай для беларусаў, якія хочуць пераменаў, але не ангажаваныя ў актыўнае палітычнае жыццё.

Бо за перамены выступаюць з рознымі матывацыямі. Камусьці перадусім не хапае дэмакратыі, і ён гатовы змагацца за яе нават адзіночным пікетам, а некаму - дабрабыту, дзеля якога ён гатовы выступіць супраць Лукашэнкі пакуль што толькі у форме бяспечнага пратэстнага галасавання на выбарах. Пакуль што, бо бачыць малаколькаснасць вулічных пратэстаў і рэпрэсіўныя наступствы.

Што прапануе “ультыматыўна-вулічны план”? Перадусім патрабаваць няўдзелу Лукашэнкі ў выбарах і звальнення Ярмошынай. Калі патрабаванне не задавольваецца, то апазіцыя мае заклікаць да пастаянных пратэстаў адразу пасля абвяшчэння выбарчай кампаніі. Калі будуць рэпрэсіі і не зарэгіструюць адзінага кандыдата (подпісы за яго чамусьці павінны збірацца нягледзячы на невыкананне ўльтыматуму пра няўдзел Лукашэнкі), то тады - байкот. Калі выбары будуць сфальсіфікаваныя, то выстаўляецца чарговае патрабаванне-ультыматум - ужо пра адстаўку Лукашэнкі… То бок, гэта план, які апазіцыя ў розных варыяцыях з 2001 года спрабавала беспаспяхова рэалізаваць.

Плошча па-новаму

Я прапаную іншы план - “Зробім самі”. Яго задача - прадэманстраваць альтэрнатыву, якая кансалідуе прыхільнікаў пераменаў, і натхніць на супольныя масавыя дзеянні дзеля змены ўлады. Ключавым этапам з’яўляецца дэманстрацыяй салідарнай большасці праз арганізацыю масавай Плошчы напярэдадні галасавання.
Плошчы, якая павінна стаць інструментам ціску на ўсе элементы-вінцікі ўладнай машыны, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі выбараў, а пры патрэбе, натхніць людзей і на пратэст пасля выбараў.

Але! Прынцыповы момант: вулічныя акцыі павінны арганізоўвацца толькі пасля рэгістрацыі адзінага кандыдата ад апазіцыі!
Тады іх можна будзе ладзіць легальна ў межах агітацыйнай кампаніі. Каб не падстаўляць людзей пад бессэнсоўныя затрыманні ці штрафы. Толькі так можна далучыць да апазіцыі вялікую колькасць беларусаў, якія хочуць змены ўлады. У адваротным выпадку - пратэставаць супраць Лукашэнкі і патрабаваць сумленных выбараў выйдуць некалькі сотняў, хай і мужных, апазіцыянераў. І іх будзе нават меней, чымсьці падчас снежаньскіх акцый за незалежнасць.

Дый толькі дзякуючы прыцягненню новых людзей мы зможам сапраўды падрыхтаваць патрэбную вялікую колькасць назіральнікаў за падлікам галасоў ці валанцёраў, якія дапамогуць назіральнікам. Гаворка пра татальнае назіранне, калі на кожным выбарчым участку 10-20 ці нават больш чалавек будуць патрабаваць ад сябраў выбарчых камісій дзейнічаць паводле выбарчага заканадаўства і паказваць кожны бюлетэнь для галасавання.

У сваю чаргу толькі масавая Плошча напярэдадні галасавання ды істотная колькасць назіральнікаў і валанцёраў стануць ілюстрацыяй рашучага настрою беларусаў на змену ўлады і глебай для запуску сапраўды масавых паслявыбарчых пратэстаў і страйкаў у тым выпадку, калі ўлады чарговым разам скрадуць у кансалідаванага грамадства надзею на перамены.

План “ЗРОБІМ САМІ”. Змяніць уладу па сілах нават аднаму працэнту беларусаў 09.02.2020

У прэзідэнцкай выбарчай кампаніі-2020 трэба браць удзел, бо ў ёй можна перамагчы і змяніць уладу,  Не, не толькі маральна, а цалкам рэальна. Ёсць абсалютна жыццядзейны і, галоўнае, легальны механізм як паламаць сцэнар фальсіфікацыяў і ажыццявіць другую электаральную рэвалюцыю пасля 1994 года. Дзеля гэта патрэбныя актыўныя салідарныя дзеянні ўсяго толькі 1% беларусаў! Паўтаруся: мірныя дзеянні і ў межах цяперашняга заканадаўства.


Відавочна, і сацыялогія гэта пацвярджае, што большасць беларусаў - за перамены. Яны хочуць змяніць уладу, але аддаюць перавагу легальным спосабам. Не праз Плошчу, якую ўлады (і частка грамадства таксама) лічаць за спробу дзяржаўнага перавароту і гатовыя на самы жорсткі яе разгон. Чарговая рытуальная Плошча як маханне кулакамі пасля бойкі - гэта новыя турэмныя тэрміны і штрафы. Разгром і расчараванне.


Здабыванне перамогі трэба рыхтаваць ужо цяпер. І гэтая падрыхтоўка не павінна зводзіцца толькі да патрабавання адстаўкі кіраўніцы Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай. Бо замена вінціка сістэмы не зменіць. Волю народа скажаюць падробкамі ў пратаколах па выніках галасавання дзясяткі тысяч сябраў выбарчых камісіяў усіх узроўняў. Нашыя суседзі, калегі і сваякі. На 6 тысячах выбарчых участкаў.


У Беларусі каля 7 мільёнаў выбаршчыкаў. Гэта ў сярэднім трохі больш за тысячу выбаршчыкаў на ўчастак. Для кантролю за галасаваннем на кожным з участкаў - ад яўкі да падліку галасоў - патрэбныя каля 10-15 назіральнікаў. Гэта кожны соты выбаршчык - усяго 1% ад іх агульнай колькасці.


Гэта назіральнікі, якія будуць рашуча і настойліва патрабаваць ад сябраў выбарчых камісіяў трымацца заканадаўства і весці празрысты падлік галасоў. Каб яны дэманстравалі пры падліку галасоў кожны бюлетэнь, а не свае азадкі. У выніку выбарчыя ўчасткі стануць 6 тысячамі Плошчаў, 6 тысячамі электаральных франтоў, на якіх грамада з 10-15 назіральнікаў прымусіць выбарчую камісію працаваць сумленна.


Я маю асабісты досвед таго, як атрымаць рэальны вынік пры сумленным падліку галасоў. На выбарах у Мінгарвыканкам у 2018 годзе на 7-м участку Акадэмічнай выбарчай акругі, якую пільнавалі назіральнікі, я перамог праўладнага кандыдата нават з улікам сумнеўнага датэрміновага галасавання. Таму што назіральнікі не адбывалі нумар, а грудзьмі сталі насуперак фальсіфікацыям і змусілі выбарчую камісію лічыць галасы, як належыць. Перакананы: гэта можна паўтарыць на кожным з участкаў падчас блізкай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Бо рэйтынг Лукашэнкі на сёння такі нізкі, што пры ўмове празрыстага падліку галасоў яму нічога ўжо не дапаможа.


Апрача гэтага, сваю мяккую сілу мы павінны паказаць напярэдадні асноўнага дня галасавання чыноўнікам, міліцыі, а перадусім сябрам участковых камісіяў. Каб прымусіць іх стаць на бок сумлення і закону. Назавем гэта Плошчай-папярэджаннем, на якой сабраліся б дзясяткі, а лепш сотні тысяч чалавек, якія ведаюць “хто, калі не Лукашэнка”. Зноў жа падкрэслю: гэта будзе легальны мітынг у межах агітацыйнай выбарчай кампаніі, і ніякая прапаганда не апраўдае каманду “Фас!”.


І тут усё ўзаемазвязана: не будзе адпаведнай колькасці назіральнікаў - не будзе мець сэнсу ні папераджальная Плошча, ні Плошча, скліканая, калі фальсіфікацыі ўжо адбыліся. Бо сябры выбарчых участковых камісіяў зробяць усё па завядзёнцы. Але нават усяго 1% беларускіх выбаршчыкаў змогуць паламаць звыклы сцэнар прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Паводле плану “ЗРОБІМ САМІ”, калі спалучацца нашы Салідарнасць, Адказнасць, Мабілізацыя, Ініцыятыва.


Што такое ўшчыльненне і як з ім змагацца? 05.06.2019

Разам з жыхарамі Першамайскага раёну Мінска правялі прэс-канферэнцыю на гэтую тэму.

Цікавы факт. Дзеючы кіраўнік Беларусі, Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да гарадскіх чыноўнікаў розных рангаў і масцей па тэме ўшчыльнення і высечкі дрэваў, неаднаразова казаў: “Хопіць здеквацца над людзьмі!". Апазіцыя даўно ўжо гаворыць: “Хопіць здеквацца над людзьмі!" І людзі з імі салідарныя: “Так, хопіць над намі здзеквацца!" - Вось ён, нацыянальны кансэнсус! Можна сказаць ідылія.

Але на практыцы гэтыя лозунгі не спрацоўваюць. У Мінску як грыбы пасля дажджу ў жылых дварах з устойлівай забудовай з'яўляюцца новыя высоткі, нікому не патрэбныя паркінгі і бізнес-цэнтры, высякаюцца дрэвы...

Хто наважыўся кінуць выклік грозным указанням незмяняльнага прэзідэнта? У нашым, Першамайскім раёне, гэта глава адміністрацыі Ігар Кудрэвіч і яго намеснік па будаўніцтву Васіль Касавец.

Менавіта яны адказныя за тое, што “грамадскія слуханні“ праходзяць без удзелу прадстаўнікоў грамадзян, заўвагі і прапановы жыхароў раёну не ўлічваюцца, а праекты дэтальнага планавання, падрыхтаваныя з відавочнымі парушэннямі, рэкамендуюцца да зацвярджэння.

На месцы Лукашэнка я б уважліва прыглядзеўся да такіх памагатых, якія ствараюць сацыяльную напружанасць і ігнаруюць распараджэння свайго непасрэднага начальніка. У наступным годзе прэзідэнцкія выбары...

Што мы прапануем рабіць:

- кіраўніцтва раёна павінна несці персанальную адказнасць. Кудрэвіч і Касавец мусяць быць адпраўленыя ў адстаўку. Пачынаем збор подпісаў пад адпаведнай петыцыяй;

- народ мае права быць пачутым. Ініцыюем правядзеннем мясцовага рэферэндуму ў падтрымку распараджэнняў аб спыненні неабгрунтаванага ўшчыльнення і высечкі дрэваў;

- аб'ядноўваемся. На тэрыторыі раёна дзясяткі “гарачых кропак“, у якіх жыхары пацярпелі і церпяць ад неразумных дзеянняў мясцовай улады. Разам мы будзем мацней!


Забарона на мірны пратэст 25.08.2018

Арыгінальную адмову на заяву аб правядзенні пікета атрымалі жыхары вуліцы Талбухіна, якія доўгі час ужо змагаюцца супраць будоўлі ў сваім двары бізнес-цэнтра.

На думку гарадскіх ўладаў гэтае мерапрыемства «негативно отразится на пропускной способности улично-дорожной сети в центральной части города».
Напэўна за такой адмовай хаваюцца планы выканкама пусціць транспартныя патокі праз сквер на бульвары Талбухіна, дзе ў дакладна вызначаным месцы і збіраліся праводзіць пікет. Мала ім ушчыльнення паркоўкамі і высечкі дрэваў у двары побач, супраць чаго, уласна кажучы, і планавалі пратэставаць жыхары Мінска.

Уся гэта гісторыя таксама яскрава сведчыць пра тое, што заканадаўства аб масавых мерапрыемствах мае выразны забаронны характар. Дазвол на мірны пратэст ад гэтай улады ніколі не атрымае не тое, што прадстаўнік апазіцыі, але і звычайны, “законапаслухмяны” грамадзянін.

Выйсце з'яўляецца толькі ў час выбарчай кампаніі. Мы з жыхарамі вуліцы Талбухіна ўжо выходзілі да Першамайскай адміністрацыі ў лютым, калі ішлі выбары мясцовых дэпутатаў, і прымусілі чыноўнікаў прынамсі прыняць дэлегацыю пратэстоўцаў.

Пры патрэбе мы паўторым гэты крок і на наступных выбарах. Але хацелася б нагадаць чыноўнікам, што чым даўжэй назапашваецца незадаволенасць, тым складаней потым стрымаць пратэст.

***
Жыхары вуліцы Талбухіна ўжо каля 8 месяцаў змагаюцца супраць будоўлі ў сваіх дварах бізнес-цэнтра з аўтамабільнай стаянкай. Яны звярталіся ў розныя інстанцыі і суд, але, неглядзячы на тое, што былі выяўленыя парушэнні, суд заняў пазіцыю забудоўшчыка. У працэсе будоўлі запланавана таксама высечы 273 дрэвы.

Кропка кіпення: як чыноўнікі даводзяць людзей 31.05.2018

З мінулага году разгортваецца гісторыя вакол будаўніцтва бізнес-цэнтра з паркінгам у дварах на вуліцы Талбухіна. Абурэнне людзей выклікалі планы пабудаваць падземны гараж-стаянкі на 126 машынамесцаў з вентыляцыяй, якая выходзіць прама ў вокны жыхароў бліжэйшых дамоў. Праект гэтага будаўніцтва, відавочна, не адпавядае існуючым санітарным нормам.


У патрабаваннях людзей, якія выступаюць супраць яго, няма нічога звышнатуральнага, толькі спроба атрымаць гарантыі права жыць у спрыяльным навакольным асяроддзі. Яны былі не супраць стварэння на месцы пусткі зоны адпачынку ці забудовы, але зробленай у адпаведнасці з дзеючымі нормамі, і якая мае пад сабой абгрунтаванне карысці ад яе гораду і мікрараёну.


Чыноўнікі дэманстратыўнай грэблівасцю даводзяць людзей да кропкі кіпення. У адказ на шматлікія звароты яны абмяжоўваліся адпіскамі, а ў часе асабістых сустрэчаў раённае і гарадское начальства проста смяецца людзям у вочы. Маўляў, вы ў гэтай краіне ніхто, і ад вашага меркавання нічога не залежыць.


На мяжы інтарэсаў бізнесу і вертыкалі ўлады няма месца для людскіх патрэбаў і чаканняў Гісторыя з будоўляй на Талбухіна - гэта толькі адзін з прыкладаў грэблівага стаўлення чыноўнікаў да патрэбаў жыхароў. Такія сітуацыі практычна сталі «нормай» для Беларусі. Напрыклад, сітуацыя з будаўніцтвам акумулятарнага завода ў Брэсце, вырубкай дрэваў у Севастопальскім парку, ушчыльняльнай забудовай па ўсім Мінску і некаторых абласных цэнтрах.


Такімі дзеяннямі ўлады ў чарговы раз падпальваюць бікфордаў шнур на бочцы з порахам. Выпрабоўваючы мяжу трываласці беларускага народа, яны рызыкуюць нарвацца на новыя грамадскія пратэсты, як гэта было ў пачатку 2017 года з нагоды Дэкрэта №3.






Навошта нам дыялог? 15.02.2017 2

Пасля сустрэчы рэдактара «Народнай волі” Іосіфа Сярэдзіча з Аляксандрам Лукашэнкам аднавіліся размовы пра магчымасць правядзення «круглага стала» паміж уладай і апазіцыяй.

Я не маю вялікіх ілюзій наконт сапраўднай зацікаўленасці кіраўніцтва дзяржавы у дыялогу з грамадзянскай супольнасцю, а таксама наконт рэальных намераў улады. Разам з тым, дзеля інтарэсаў краіны апазіцыя павінна быць гатовая да любога развіцця падзей, таму трэба загадзя вызначыць наша стаўленне да ідэі «круглага стала», які, на маю думку, мог бы быць карысным і патрэбным для Беларусі.

Мяркую, што будучы «круглы стол» мог бы канцэнтравацца на некалькіх тэмах:

1. Абмеркаванне захадаў дзеля кансалідацыі грамадства вакол захавання незалежнасці і перспектывы нацыянальнага развіцця Беларусі. Адным з першых крокаў мусіць стаць інтэнсіфікацыя стасункаў з ЗША і Еўрасаюзам у мэтах набыцця міжнародных гарантый захавання суверэнітэту.

2. Абмеркаванне шляхоў эканамічных рэформаў з улікам прыцягнення міжнародных і крэдытных рэсурсаў – дзеля стварэння больш эфектыўнай сацыяльнай і эканамічнай мадэлі.

3. Змены ў заканадаўстве, якія могуць гарантаваць правядзенне свабодных і справядлівых выбараў. Прызначэнне датэрміновых парламенцкіх выбараў. Прыход новага пакалення рэфарматараў у выканаўчую ўладу.

Паўтаруся, мы ў Руху «За Свабоду» не маем ілюзіяй наконт раптоўнай адданасці ўлады прынцыпам дэмакратыі і павагі да грамадзянскай супольнасці. Аднак шматгадовая палітыка падзелу грамадства на лаяльных і апазіцыю, як я лічу, у новых гістарычных варунках зайшла ў тупік. Відавочна, што трэба рабіць крокі па аб’яданню беларусаў на грунце незалежнасці, свабоды, эканамічных рэформ і еўрапейскай будучыні.

Палітыка – гэта адказны і сур’ёзны занятак. І ўладзе, і апазіцыі часам трэба пераступіць праз свае асабістыя стаўленні да пэўных структур і асоб дзеля агульных інтарэсаў краіны.


Самастойныя толькі на словах 11.02.2017

Ганебнае затрыманне ў Мінску і забарона на ўезд у Беларусь таленавітаму ўкраінскаму паэту Сяргею Жадану чарговы раз красамоўна паказала абмежаванасць сапраўднага палітычнага суверэнітэту Беларусі ў рамках гэтак званых інтэграцыйных структураў з Расіяй.

Не гледзячы на ўсе гучныя заявы кіраўніка дзяржавы, беларускае кіраўніцтва ў чарговы раз даказала сваю палітычную несамастойнасць. Адна справа — на публіку зацята крытыкаваць кіраўнікоў асобных расійскіх ведамстваў, і зусім іншая — слепа насуперак нацыянальным інтарэсам выконваць пастановы іншага расійскага ведамства.

Сітуацыя, калі ўкраінскія грамадзяне, каб наведаць Беларусь, павінны пытацца дазволу ў Масквы — з’яўляецца пераканаўчым доказам таго, што ў рамках «інтэграцыйных» структураў Беларусь губляе не толькі палітычны суверэнітэт, але і імідж мірнай і гасціннай краіны. Беларусь становіцца закладнікам авантурнай імперскай палітыкі Масквы, яе супрацьстаяння з суседзямі і дэмакратычных светам.

Рух «За Свабоду» выказвае абурэнне забаронай на ўезд у Беларусь Сяргею Жадану. Мы заклікаем беларускія ўлады тэрмінова адмяніць гэтую забарону, а таксама прынесці прабачэнні вядомаму ўкраінскаму пісьменніку.

Мы патрабуем, каб Беларусь праводзіла цалкам самастойную візавую палітыку. Расійскі спіс неўязных не павінен мець ніякага дачынення да нашай краіны. Толькі беларуская дзяржава можа і павінна вырашаць, каго варта ўпускаць, а каго не ўпускаць на тэрыторыю Беларусі.

Мы рыхтуемся да перамогі 15.10.2016 10

Я бачу Рух безумоўным лідэрам – як паводле колькасці, гэтак і паводле нефармальнага аўтарытэту – сярод усіх дэмакратычных арганізацый краіны.

Рух “За Свабоду“ небеспадстаўна прэтэндуе на ролю галоўнай праеўрапейскай сілы ў Беларусі. Мы дэкларуем зразумелыя і блізкія прагрэсіўнай частцы грамадства ідэі Свабоды, Незалежнасці і Дэмакратыі. Абапіраемся на падтрымку усіх, каму неабыякавы лёс Беларусі, хто разумее, што прывабная будучыня краіны можа быць толькі ва ўмовах дэмакратыі і еўрапейскага выбару.

Мы павінны застацца адзінымі і моцнымі, быць гатовымі да таго, каб у часе свабодных і дэмакратычных выбараў перамагчы і мець сваіх прадстаўнікоў у органах улады на ўсіх узроўнях. Тое, што я скажу, можа падасца вам парадаксальным – але я веру, што гістарычная перамога дэмакратыі ў Беларусі, магчыма, не так далёка, як усім нам здаецца.

Нашы найбліжэйшыя планы:

- праца з моладдзю, з рэгiёнамі, асвета.

- удзел сябраў Руха ў мясцовых выбарах 2018 года. Вылучэнне не менш за 100 кандыдатаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі;

- падрыхтоўка да парламенцкай кампаніі 2020 года. Вылучэнне самастойна, ці ў рамках кааліцыі не менш за 30 кандыдатаў, каманда кожнага з якіх будзе налічваць ад 50 чалавек;

- падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Стварэнне вакол вылучанага альбо падтрыманага Рухам кандыдата шырокай дэмакратычнай кааліцыі.

Рух не арганізацыя адной асобы. У нас кожны, хто гэта заслугоўвае, можа стаць аўтарытэтным лідэрам, прэтэндаваць на любую ролю і пасаду ў структурах Руху. Мы ствараем умовы для асабістага росту і пашырэння вядомасці новых асобаў, як на нацыянальным, так і рэгіянальным узроўні. Магчыма, мы часам недаацэньваем, які гэта гонар і прывілей – быць разам з аднадумцамі, аб’яднанымі супольнымі каштоўнасцямі, адзіным бачаннем Беларусі як дэмакратычнай і еўрапейскай краіны.

Адной з нашых найважнейшых напрацовак, адметнасцю і відавочнай перавагай сярод іншых дэмакратычных структур ёсць «Народная праграма» - гэта распрацаваныя найлепшымі беларускімі экспертамі прапановы новага пазітыўнага бачання будучыні Беларусі. Фактычна гэтая гатовая праграма рэформаў, – гэта тое, што мы можам смела і годна прапанаваць грамадству, калі тое пытаецца “а што ж прапануе апазыцыя?”. Гэта вельмі важна – што мы можам прапанаваць нашым цяперашнім і будучым аднадумцам прывабную і зразумелую палітычную альтэрнатыву.

Рух "За Свабоду" – паслядоўная праеўрапейская і незалежніцкая сіла, у якую асабліва апошнім часам прыйшло шмат новых людзей. У нас заўжды панавалі прынцыпы супольнай працы, агульных зацікаўленняў і ўзаемадапамогі. Менавіта агульныя каштоўнасці і стратэгія дзеянняў для нас заўсёды былі вышэй за асабістыя амбіцыі і палітычныя інтарэсы асобных людзей. Я магу гарантаваць, што гэты прынцып застанецца галоўным у выпадку майго абрання старшынём Руху.

На сёння Рух мае каля 600 актыўных сяброў, 15 зарэгістраваных падчас апошняй выбарчай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты. Але гэта толькі адпраўны пункт. Праз чатыры гады я бачу Рух безумоўным лідэрам – як паводле колькасці, гэтак і паводле аўтарытэту – сярод усіх дэмакратычных арганізацый краіны.

З іншага боку, я разумею, што як у свой час Уінстан Чэрчыль, не магу гарантаваць вам нічога акрамя цяжкай працы, слёзаў і поту. Бо наша канчатковая мэта нялёгкая – перамога над аўтарытарным рэжымам, пабудова дэмакратычнай Беларусі. Але як і Уінстан Чэрчыль, я безумоўна веру ў гэтую канчатковую перамогу. Іначай ня варта было б і працягваць нашую барацьбу. І сам, асабіста, гатовы зрабіць усё магчымае і немагчымае, бо для мяне гэта справа жыцця.

Страницы: 1 2 След.
Читать другие новости

Юрий Губаревич

Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.