Як навязаць мову‬ 25.11.2014 1

Пачынаем майстар-клас "Як правільна навязаць беларускую мову". Лекцыя нумар 1.

Заўчора прыходзім з сябрам на вакзал. Стаім, чакаем аўтобус моўчкі. Кожны аб сваім думае. Падыходзіць маладая пара з дзіцем. Размаўляюць па-руску. Праз хвіліну і мы пачынаем гаворку пра сваё, як звычайна, па-беларуску. Мінае пару хвілін. Глядзім вылупіўшыся адзін на аднаго і вушам не верым. Маладая пара міла гутарыць па-беларуску.

Вашыя парады вітаюцца таксама. ‪#‎якнавязацьмову‬

Мова i БНФ 22.08.2014 1

Вось вы кажаце... БНФаўцы, бнфаўцы, зрабілі з мовы палітыку, а трэба было паступова, не спяшацца.

Дык вось, калі 57 гадоў таму (Пазняку тады было 13 гадоў) рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва” перадаў у друк нататку студэнта аддзялення журналістыкі БДУ імя У. І. Леніна Барыса Сачанкі, то ён і думаць не мог чым гэта можа скончыцца для рэдакцыі і яго асабіста. Вось два бяскрыўдныя абзацы той нататкі:

“Шанаваць родную мову

Каб наша беларуская мова ўвайшла ў паўсядзённы быт усіх слаёў насельніцтва, думаецца, што першым практычным крокам да гэтага павінна быць увядзенне выкладання ва ўсіх навучальных установах рэспублікі на беларускай мове.

Вядома, вывучэнню рускай мовы ў нас павінна надавацца і надалей самая сур’ёзная ўвага, бо гэта мова зносін паміж усімі нацыянальнасцямі ў нашай краіне, мова, на якой надрукаваны найвялікшыя дасягненні чалавечага розуму. Але ж беларуская мова не павінна адыходзіць на другі план”.

У падтрымку гэтага артыкулу ў рэдакцыю напісалі лісты сотні людзей. Яны распавялі, што робіцца па выкараненню роднай мовы з ужытку. Рэдактара газеты М. Ткачова вызвалілі ад пасады. Былі звольненыя і тыя, хто рыхтаваў артыкул. Супраць тых, хто напісаў лісты ў рэдакцыю ў падтрымку допісу Сачанкі, былі заведзены “справы”. Як узгадваў у сваім дзённіку сам аўтар: “Многія ні ў чым не вінаватыя людзі, асабліва студэнты, апынуліся ў самых розных месцах за межамі Беларусі". Барыса Сачанку ўратавала толькі тое, што ён трапіў на асабісты прыём да першага сакратар ЦК КПБ Кірылы Мазурава.

А яшчэ гэтая гісторыя добра ілюструе “спакойную Беларусію, дзе не было патрэбы ў рэпрэсіях, бо ніхто не высоваўся”.

Страницы: 1
Читать другие новости