Мой герой 17-га верасня 16.09.2013 40

Cёння, 17 верасня, я ўзгадваю свайго прадзеда Францішка Гурневіча. Да вайны ён быў афіцэрам Польскага войска. Калі вярнуўся ў родную вёску пад Рубяжэвічамі, то працаваў камендантам Зьвязу Стральцоў. У ягоным доме, дзе выховаўлася трое дзяцей, працавала школа і Дом культуры. Калі 17-га верасня 1939 года яго прыйшлі “вызваляць” бальшавікі, сусед напісаў на прадзеда данос, маўляў, польскі паслугач. Прадзеда арыштавалі. Ён трапіў у сумнавядомы Асташкаў, жывым адтуль выйшаў цудам. Падчас “працэсу” ён назваў сваю нацыянальнасць - беларус. У ГУЛАГу прадзед Францішак прабыў ажно да 1956 года, прапусціўшы сталенне дзяцей і нараджэнне ўнукаў. Яго гісторыя адна з дзясяткаў тысяч на нашай зямлі.
Читать дальше...

У Беластоку можа з'явіцца вуліца імя Лукашэнкі 10.09.2013 3

Пару гадоў таму, калі Еўразвяз усур'ёз разважаў пра увядзенне санкцый супраць Беларусі, да мяне напісала даўняя сяброўка. Яна з жахам пытала, ці паспее да санкцый перавезці з Польшчы батарэі. Сітуацыя паўтараецца.
Читать дальше...

Cцэнар нацыянальнага блокбастэра з хэпі-эндам 25.08.2013 6

Памятаеце сцэны з галівудскіх фільмаў, калі перад грамадой выступае станоўчы герой і пераконвае рэшту да сваёй рацыі? Палітык, адвакат, актывіст альбо несправядліва абвінавачаны ў злачынстве прамаўляе на фоне ўзнёслай музыкі. Твары слухачоў паступова змяняюцца, замест скепсісу ў вачах запальваецца агмень эйфарыі. Яны пачынаюць пахіляць галовы ў знак згоды, а праз імгенне стоячы ўзнагароджваюць прамоўцу авацыямі.
Читать дальше...

Пад Стоўбцамі бачылі Гебельса са свіным рылам 14.07.2013 2

Сітуацыя вакол афрыканскай чумы свіней у Беларусі ўсё больш набывае формы гратэску. Нахабства ўлады і драма мясцовых людзей найлепш бачныя на Стаўбцоўшчыне, дзе масавы мор свіней пачаўся на пачатку чэрвеня.
Читать дальше...

Паўстанцы 1863-64 гг. - не рамантыкі, а прагматыкі 22.01.2013 3

У паўстанцаў 1863-64 гг. былі мізэрныя шанцы на перамогу. Іх сілы двойчы ўступалі расейскім, на зброю маглі разлічваць толькі некалькі тысяч, а заходнія сталіцы не асабліва пераймаліся чужымі праблемамі. У палітычным і вайсковым сэнсе паўстанне было не проста паразай, а катастрофай. Тысячы патрыётаў заплацілі за яго жыццём, тысячы былі сасланыя ў Сібір, тысячы страцілі маёмасць. Пасля паўстання на землях Вялікага княства й Рэчыпаспалітай было ўведзенае фактычна ваеннае становішча. Здавалася б, аніякіх перамог, адныя страты.

 
Читать дальше...

Ленін даў нам дзяржаўнасць. Дагнаў і яшчэ раз даў. 06.11.2012 4

Калі беларусамі ўшаноўваецца памяць пра Кастрычніцкую рэвалюцыю, то варта таксама з размахам адзначаць "Свята рыжскай дамовы" і "Гадавіну пакту Молатава-Рыбентропа".
Читать дальше...

Прэзідэнцкі картэж (фота) 15.08.2012 4

Ці ёсць у сацыяльных сетках альбо на блогах здымак Аляксандра Лукашэнкі, альбо яго картэжу, зроблены не яго ўласным фатографам альбо прыдворнымі СМІ? Здымак зроблены не папараццы альбо акрэдытаваным на афіцыйную урачыстаць фатографам, а звычайным мінаком. Можа я штосьці прапусціў, але не магу прыгадаць такіх выпадкаў.
Читать дальше...

Беларускі Рауль Валенберг з-пад Наваградка 29.05.2012 2

Адразу пасля захопу немцамі Заходняй Беларусі ў 1941 годзе пачалося паляванне на беларускіх габрэяў. Нямногім удалося ўцячы на савецкую тэрыторыю. Па загадзе НКВД, габрэяў, якія хацелі перайсці былую польска-савецкую мяжу, расстрэльвалі на месцы. Немцы амаль адразу пачалі ствараць гета і праводзіць масавыя экзэкуцыі. Адзінымі, на чыю дапамогу маглі спадзявацца габрэі – было мясцовае насельніцтва. Тысячы беларусаў, рызыкуючы жыццём, ратавалі сваіх былых суседзяў. Абсалютна ўнікальным выпадкам з’ўляецца гісторыя беларускага селяніна з-пад Наваградка Косціка Казлоўскага. Ён дапамагаў габрэям усю вайну і выратаваў ад Халакосту больш за пяцьсот чалавек.
Читать дальше...

Адказ Петрушкевічу 25.05.2012 9

Часта так атрымліваецца, што нават вельмі добрая і своечасовая, на першы погляд, ініцыятыва пачынаецца з таго, што яе ініцыятары і аўтары абражаюць іншых. І пры гэтым яшчэ ўмудраюцца даводзіць важнасць і неабходнасць аб'яднання.
Читать дальше...

Памяці 128-мі 07.05.2012 1

Гэта гісторыя пра тое, як адным травеньскім ранкам савецкія партызаны расстралялі 128 мірных жыхароў заходнебеларускай вёскі Налібокі. Першы раз я пачуў гэты аповяд, калі мне было 10 год, ад сваёй бабулі. Яе гісторыя гучала для мяне тады як фантыстыка. На мітынгах у Дзень Перамогі я чуў іншае, у школе мне казалі зусім другое, у кніжках пра гэта не было ані слова. Сваёй бабулі я доўгі час не верыў. Лічыў, што 80-гадовая жанчына нешта наблытала альбо наўмысна выдумляе.
Читать дальше...
Страницы: Пред. 1 2 3 4 5 След.
Читать другие новости