Пра сіндром “Д’Артаньяна в белой шубке” 26.04.2012 6

Лаяць апазіцыю і рабіць выгляд назіральніка “ў белым кажушку” стала ледзь не нормай у Беларусі. Справядлівая крытыка карысная і патрэбная, гэта бясспрэчна. Але пастава Д’Артаньяна, які высоўвае да ўсіх прэтэнзіі і бэсціць без разбору, ну ніяк не пойдзе на карысць перамен у Беларусі.

Читать дальше...

Не чапайце ахвяр – займіцеся катамі 26.01.2012

Падкінуўшы нам штучную дыскусію пра мараль і каштоўнасці рэжым абудзіў самае нізкае, што ў нас ёсць. Разважаць пра высокія матэрыі мы можам гадамі, не шкадуючы пры гэтым часу і сіл. А што яшчэ патрэбна гэтай хунце?
Читать дальше...

Забойства ў імя жыцця? 30.11.2011

Пару дзён таму я падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання Дзмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву. І прычына не толькі ў тым, што я не веру беларускай судовай сістэме. Я падпісваюся пад кожнай петыцыяй супраць варварства і дзікунства, якая трапляе мне ў вочы. Так было ў выпадку прысудаў у Іране, ЗША й Афрыцы. Я супраць смяротнага пакарання ў прыныце. Я перакананы, што дзяржава не мае права забіваць, каб даказаць, што забіваць нельга, што забіваць – гэта дрэнна.
Читать дальше...

Адказнасць за крызіс павінна быць запісаная ў Крымінальны кодэкс 18.07.2011

За біццё шкла ў Беларусі можна атрымаць 5 гадоў турмы, за абразу кіраўніка краіны – 3. Нават за апладысменты без дазволу можна правесці два тыдні ў ізалятары. Чаму тады ў Канстытуцыі і Крымінальным кодэксе да гэтага часу няма артыкулу пра адказнасць за эканамічны крызіс? Незразумела, чаму ніхто не адказвае ў судовым парадку за збядненне народу?
Читать дальше...

За Анджэем мільёны, а хто за вамі, ''таварышы-патрыёты''? 02.07.2011

Невядомыя ідыёты даслалі ліст жонцы Анджэя Пачобута Аксане. У сваёй жаласнай ананімцы нейкія "беларускія патрыёты" здзекліва віншуюць Аксану з Днём незалежнасці і пасмейваюцца з Анджэя.
Читать дальше...

На каго ''павесяць'' тэракт у мінскім метро? 12.04.2011

Пасля падзей 19-га снежня мне здавалася, што ўявіць горшага сцэнару для Беларусі немагчыма. Усіх, хто не пагаджаецца з палітыкай рэжыму Лукашэнкі, агарнуў страх. Пасля жахлівай трагедыі ў мінскім метро пачуццё бяспекі страцілі нават тыя, хто апошнія 16 гадоў не меў прэтэнзій да ўлады.

Читать дальше...

From Poland with love 14.01.2011

Пасольства Беларусі ў Варшаве сцвярджае, што атрымоўвае сотні лістоў ад палякаў са словамі падтрымкі Аляксандру Лукашэнку. Палякі, быццам бы, пішуць пра тое, што "беларускі народ зрабіў свой выбар і прагаласаваў за таго кандыдата, які падабаецца менавіта самім беларусам".

Читать дальше...

Куды глядзіць Генпракуратура? 26.11.2010

У інтэрвію францускай газеце "Le Figaro" Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў яго ёсць доказы пра, быццам бы, расійскія грошы ў кампаніях Уладзімера Някляева і Андрэя Саннікава. Замест таго, каб даваць паказанні следчым, абодва кандыдаты катаюцца па краіне і агітуюць за сябе электарат. Куды глядзіць Генпракуратура? Чаму Лідзія Ярмошына не здымае кандыдатаў з выбарчай гонкі? Чаму справай не займаецца суд?
Читать дальше...

Тролінг Лукашэнкі 10.11.2010

Любы палітык, які пагаджаецца на адкрытую размову з журналістамі, ведае, што на некаторыя пытанні ён, мякка кажучы, не будзе мець адказаў. Адныя, у такой сітуацыі, пачынаюць "ліць ваду", іншыя просяць перайсці да чарговых пытанняў, трэція пераводзяць размову ў іншую плоскасць і пачынаюць высоўваць неймаверныя тэорыі. У кожнага свой метад, як паспяхова адбівацца ад назойлівых журналістаў. Не выключэнне і Аляксандар Рыгоравіч. У кіраўніка Беларусі свой непаўторны стыль размовы з журналістамі. Інтэрнэт-карыстальнікі называюць гэта тролінгам. Тролем называюць асобу, якая хуліганіць у інтэрнэце, даводзіць сітуацыю да абсурду. Тролі не рэагуюць на аргументы, яны паслядоўна высмейваюць усіх навокал. Тролінгам час ад часу грашыць і Аляксандар Лукашэнка. Чарговы гэтаму доказ – інтэрв'ю прэзідэнта "Польскаму радыё" і ншым польскім СМІ.
Читать дальше...

Перамены залежаць толькі ад нас 09.11.2010

Ад кожнага візіту ў Беларусь міністра альбо высокапастаўленага чыноўніка Еўрасаюза мы спадзяемся, што ён стане пераломным. Калі міністры вяртаюцца ў свае сталіцы "ні з чым", мы спяшаемся назваць іх здраднікамі альбо прагматыкамі. Мы пасмейваемся з іх Realpolitik. Але мы забываемся, што Еўропа нам абсалютна нічога не павінна. Мы атрымліваем ад яе роўна столькі, колькі ўкладаем.
Читать дальше...
Страницы: Пред. 1 2 3 4 5
Читать другие новости