Весели часи, альбо Прарочая песьня пра жыцьцё й сьмерць Міхала Жызьнеўскага 11.03.2015 10

Гэтую песьню наша маленькая інтэрнацыянальная група Міхал Жызьнеўскі / Михайло Жіздневський знайшла ў акаўнце Міхала, калі зьбірала ў Інтэрнэце зьвесткі, датычныя яго. Матэрыялоў, насамрэч, было дастаткова, каб, як мы прапаноўвалі грамацтву, напісаць пра адзінага Беларуса, які загінуў на барыкадах Эўромайдану і быў пасьмяротна ўзнагароджаны Ордэном Гэрояў Нябёснае Сотні, кніжку, песьню, зрабіць фотаальбом, музэйную экспозыцыю альбо мастацкую выставу.

Аднак ні карцін, ні кніжак, ні песень, ні фотавыстаў альбо кінастужак ці кліпоў да ўгодкаў ягонае сьмерці ад нашых мясцовых мастакоў-пісьменьнікоў-журналістых-кінорэжысэроў-бардоў мы, нажаль, не дачакаліся. Мы знайшлі толькі некалькі нядрэнных вершаў. Таму мы ўзялі ўпадабаную Міхалом песьню і зрабілі зь яе кліп, які прапануем вашай увазе.


Шчыт Эўрамайдана, альбо Год без Міхала 22.01.2015 7

Рабочы назоў "Міхал Жызьнеўскі: Перарваны палёт".


Год назад, ранком 22 студзеня, падчас спробы захопу барыкад Эўрамайдана гвардзейцамі Януковіча, быў забіты 25-гадовы хлопец з Гомельшчыны, самаабаронавец Міхал Локі Жызьнеўскі. Штатны забойца пацэліў беларусу проста ў сэрца, калі той, з драўляным шчытом у руках, спрабаваў закрыць прасьвет паміж згарэлымі аўтобусамі на вуліцы Грушэўскага, празь які ў майданоўцоў ляцелі кулі "Бэркута". Тэлеканалы, асобныя журналісты й блогеры правялі цэлы шэраг ўласных расьледваньняў сьмерці Міхала, аднак забойца і замоўцы забойстваў, якія потым працягнуліся, афіцыйна дасюль не пакараныя.


1. Першыя Героі Нябёснае Сотні (на ніжнім малюнку зьлева направа): Сергій Нігоян(4), Міхал Жызьнеўскі(3), Юрій Вербицький(1), Роман Сенік(2).

2. З Клічком. Ад пачатку зімовага супроціву й да сьмерці на барыкадах Міхаіл Жызьнеўскі, вядомы пад імём Локі, зьяўляўся актыўным абаронцам Эўрамайдану. Фрагмэнты фота.


3-7. Як распавядаюць сябры і сваякі Міхала, ён быў моцным, але вясёлым і міралюбным хлопцам, абаронцам па жыцьці. Калаж з фрагмэнтаў фота розных гадоў, адшуканых групай у сацыяльных сетках.

«Міша хварэў, лекі былі з сабой, але стаяў на барыкадах. Рука ў яго была расьцягнутая - гэтым эластычным бінтам перацягваў яе.»


8. Міратворца. Фрагмэнт фота на нэўтральнай паласе.

9. Зь сям'ёй. Фрагмэнт фота.

10-11. Карыстальнікі Твітэра лічаць, што гэта "апошнія прыжыцьцёвыя фота Міхала Жызьнеўскага". Кадры аматарскага відэё.


12. "На маршы за мір у Кіеве, калі калона праходзіла побач з помнікам Жызьнеўскаму, людзі пачалі станавіцца на калені, выказваючы падзяку нашаму герою!" Фота з сайту "Народная Перамога".

Мы ня ставілі мэтай апублікаваць тут УСЕ матэрыялы, сабраныя намі, але ўпэўненыя, што і гэтыя будуць адкрыцьцём нават для большасьці з абазнаных чытачоў "БеларусПартызана". Гэроям слава!

ФБ-група запрашае прыняць удзел ва ўшанаваньні памяці першых гэрояў Нябёснае сотні Майдану, запаліўшы а 18-ай гадзіне сьвечкі - у царкве, касьцёле, офісе, кватэры - кожны выбірае сам.



PS-Бонус: 1. Улюбёныя кветкі і цукеркі Локі. 2. Лісты й паштоўкі, дасланыя на тэлеканал 1+1. Фота з ФБ-групы.

Міхал Жызьнеўскі - ГЭРОЙ ГОДА 25.12.2014 68

"Наша Ніва" назвала Міхала Жызьнеўскага ГЭРОЕМ ГОДА.




Карыстаючыся выпадком, нашая ўкраінска-беларуская група публікуе яшчэ колькі малавядомых, але вельмі важных, здымкоў, датычных жыцьця й сьмерці нашага агульнага гэроя, адшуканых яе ўдзельнікамі. Падаем іх у тым-жа памеры, як яны былі дасланыя:


1. Бачынка Міхала на сайце, прысьвечаным памяці Гэроеў Нябёснае Сотні.

2-3. Стары й сёнешні помнікі Міхалу ў Кіеве.


4. Магіла Міхала ў Беларусі.


5-6. Пасьмяротныя ўзнагароды:  Ордэн "Пустэльны Крыж УНСО" і Ордэн Гэроеў Нябёснае Сотні.

7-8. Прэзыдэнт Украйны перадае Ордэн Гэроеў Нябёснае Сотні Міхала Жызьнеўскага ягоным бацькам. Фота з афіцыйнай бачынкі Пятра Парашэнка ў соцсетках.


9-10. Некалькі прац, прысьвечаных Міхалу ўкрайнскімі мастакамі.


11. Міхал на вышкале. 2008.


12. 21 грудня, рік тому, весілля прийшло на Майдан пофотографуватись. Ліворуч в кадрі Михайло Жизневський.

Страницы: 1
Читать другие новости

Тацяна Грачанікава