







Я зьняла наступствы стыхіі ў пэрымэтры толькі аднаго дома ў Серабранцы. І тое дзеля гэтага спатрэбілася амаль 40 хвілін працы.
13 ліпеня 2016.
АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: | Протесты | Репрессии | Всебелорусское собрание | Итоги | Конституционная реформа | Павел Шеремет | Эпидемия |
Фібі Сьнецынгер - жанчына, якая зьлічыла больш за 8000 відаў птушак, адзначае Google Doodle
Дыягназ “рак” штурхнуў спн. Сьнецынгер рушыць увасьлед за сваёй марай і пабіць сусьветны рэкорд - але яна адпакутавала ад траўмы, групавога згвалтаваньня і ў канчатковым выніку сустрэла сьмерць у дарозе. 9 чэрвеня 2016-га быў бы яе 85-гадовы юбілей.
Фібі Сьнецынгер, натхненьне для сёняшняга Google Doodle, была жанчынай, якая зрабіла працай свайго жыцьця дакументаваньне больш за 8300 відаў птушак, і стала першым чалавекам, які зрабіў гэта.
Відовішчам, якое вызначыла лёс 34-гадовай хатняе гаспадыні зь Мінесоты, быў яловы лясны пяюн.
Тым ня менш, калі незадоўга да яе 50-га дня нараджэньня ёй быў пастаўлены сьмяротны дыягназ “рак”, замест суму і расчараваньня хатняя гаспадыня з усёпаглынальнай апантанасьцяй вырашыла выкарыстаць астатні час дзеля назіраньня за птушкамі.
Google Doodle зроблены ў той час, калі ёсьць і расьце цікавасьць з боку дзяўчат і жанчын да назіраньня за птушкамі. Новая група Facebook пад назвай World Girl Birders мае больш за 1900 членаў. Штопраўда, з 1981 ў супольнасьці назіраньня за птушкамі дамінуюць мужчыны.
Аўтарцы мэмуараў “Birding on Borrowed Time”, сказалі, што ў яе "фатальная" меланома і ёй засталося жыць менш за год. Але гэта не перашкодзіла спн. Сьнецынгер налаштавацца да таго, каб убачыць сьвет.
Яе першы тур пасьля дыягназу быў па Алясцы. Затым яна падарожнічала па ўсіх сямі кантынентах, абапіраючыся на спадчыну свайго нябожчыка бацькі, каб дакументаваць птушак сьвету. На працягу трох тыдняў паездкі па Кеніі яна забачыла блізу 500 розных відаў птушак.
Зараз налічваецца каля 10 000 відаў птушак, паводле дадзеных Амерыканскай асацыяцыі Birding.
Тоні Бэнет, які апякаваўся спн. Сьнецынгер падчас яе першага ў гісторыі турнэ за птушкамі Паўночнай Мэксыкі, паведаміў The Independent, што яна была "апантаным рамесьнікам назіраньня за птушкамі", і немагчыма было забачыць яе без бінокля або тэлескопа. Яна зьбірала найбольшы аб’ём дакумэнтацыі на вызначаны від раней за ўсіх, хоць ўсе разумелі, чаго ёй гэта каштавала. “Яна была самым цікавым чалавекам, якога я калі-небудзь сустракаў", - сказаў ён.
У тым-жа туры яна згубіла свой шанец на фіксацыю рэдкага калібры Чмель - яна ўжо была задакументавала каля 7000 відаў на гэтай стадыі – таму што група студэнтаў на горна-дасьледчай станцыі наўмысна накіравала яе сядзець на працягу некалькіх гадзін на назіральнай пляцоўцы, дзе яна наўрад ці магла нешта патрэбнае атрымаць.
"Яна ніколі не даведалася (пра свавольства)," сказаў сп. Бэнет. "Я даведаўся пра гэта толькі некалькі гадоў таму. Калі б я ведаў, я-б выбухнуў".
Яе паездкі былі багатыя на небясьпеку, у тым ліку на караблекрушэньні і землятрусы. Але яна вырашыла пасьпець максымумна навучыцца і даследаваць за той абмяжаваны час, што ёй застаўся.
“Назіраньне за птушкамі азначае мноства рэчаў дзеля мноства розных людзей," аднойчы напісала спн. Сьнецынгер, “але для мяне яно было непарыўна пераплеценае з выжываньнем."
Яна працягвала назіраць за птушкамі на працягу яшчэ 17 гадоў, праводзячы чатыры месяцы года за мяжой, у падарожжах, запісах гукаў птушак, вывучаючы фатаграфіі, наведваючы музеі і ствараючы каталёг з падрабязнымі нататкамі ў каталёгавых картках.
"Людзі былі ўсхваляваныя, калі яны даведваліся, што былі ў турнэ зь ёй, і былі ўдзячныя за яе працу", - піша Алівія Джэнціле, аўтар кнігі "Life List: A Woman’s Quest for the World’s Most Amazing Birds". "Нават мімаходзь убачыць яе было захапляльным, нібыта яна была рок-зоркай."
І ўсё ж паездкі за мяжу зрабілі сваю справу. Як вядома, яна прапусьціла пахаваньне сваёй маці і вясельле дачкі. Яна пашкодзіла калена на горнай сьцежцы і зьнявечыла руку пасьля таго, як зламала запясьце.
Горшае яшчэ павіннае было адбыцца. Калі яна знаходзілася ў ізаляванай лягуне ў Папуа-Новай Гвінее, яе спадарожнікаў зьбілі, а яна сама была згвалтаваная пяцьцю мужчынамі. Праз год спн. Сьнецынгер наведала месца нападу.
Неверагодны подзьвіг эпічнага падарожжа адной жанчыны адкрывальніка й дакумэнталіста прыйшоў да канца.
Падчас сваёй апошняй паездкі на Мадагаскар ў лістападзе 1999-га спн. Сьнецынгер перавярнулася ў дарозе й разьбілася.
Самы вядомы ў сьвеце назіральнік за птушкамі памёр імгненна, ва ўзросце 68 гадоў - але не раней, чым яна зафіксавала выключна рэдкі від Helmet vanga.
У сваіх мемуарах яна пісала: "Калі гэта мая апошняя паездка, хай так і будзе - але я зьбіраюся зрабіць яе добрай і сыйсьці з біноклем у руцэ."
Менскай школе прысвоенае імя амэрыканкі Рут Уолер, фота з урачыстасьці.
Дзень памяці уратавальніцы Рут Рух Салідарнасьці “Разам” (далей – РСР) адзначае афіцыйна з 2009. Сёньня мы пагутарылі зь ініцыятарамі й удзельнікамі гэтай штогоднай мэмарыяльнай акцыі.
Рут Уолер са сваім мужам Тэадорам.
Вячаслаў Сіўчык, кіраўнік РСР, палітык:
Сёньня ўжо мноства людзей ведае падрабязнасьці гісторыі амэрыканскай місыянэркі Рут Уолер і яе подзьвіга, а ў 2000-я першым з нашай суполкі, хто пачаў зьбіраць зьвесткі пра яе, быў былы савецкі палітвязень і сын рэпрэсаванага
Тацяна Грачанікава, нарэзка з відэё акцыі.
Тацяна Грачанікава, журналістка, Музэй Таталітарызму й Салідарнасьці (далей – MT&S):
Я таксама наведвала магілу Рут С. Уолер асобна ці з маці, да ўратаваньня якой пасьля вайны спрычынілася легендарная амэрыканка, з мужам, з амбасадарамі. А пасьля далучылася да акцыяў РСР.
2010, Галіна і Вячаслаў Сіўчыкі падчас мэмарыяльнай акцыі.
Галіна Сіўчык, грамадская дзяячка:
Мы прыходзім да Рут колькі разоў на год. Гэта і пачатак ІІ Сусьветнай вайны, і канец вайны, і дзень яе памяці. Калі ідзем да помнікаў беларускіх дзеячоў. Нашы яе любяць, таму могуць і без нагоды зайсьці, запаліць зьнічку, пакласьць кветку і памаліцца.
- А ў чым адрозьненьне ад афіцыйнай амбасадаўскай акцыі ці простага наведваньня?
Місыя UNRRA ў Лошыцы, 1946.
Галіна Сіўчык:
Гэта калі прыходзяць палітыкі, гісторыкі, журналісты, дасьледчыкі, вэтэраны, кожны раскажа нешта сваё. Двойчы прадстаўнікі музэю (MT&S – заў.рэд.) раздрукоўвалі да паўсотні фота, датычных дзейнасьці UNRRA ў Беларусі, ладзілі такія сабе імправізаваныя фотавыставы, распавядалі кароткую гісторыю ўратавальніцы Рут. Але звычайна такія акцыі працягваюцца даўжэй за амбасадаўскія.
- Чаму гэтыя акцыі не цікавяць тутэйшыя незалежныя СМІ?
Менскай школе прысвоенае імя амэрыканкі Рут Уолер, фота з урачыстасьці.
Тацяна Грачанікава:
Ну, на колькі мне вядома, РСР запрашае незалежных журналістаў на ўсе свае акцыі. Раней яны проста ігнаравалі, але пасьля таго, як гэтымі акцыямі зацікавіліся дзяржаўныя СМІ, падцягнуліся й іншыя. Ня так даўно тэлефанавалі з АНТ, хацелі зрабіць кіно з мамай, зьвязваліся іншыя дзяржаўныя й неапазыцыйныя СМІ. Але яна, на жаль, ляжала з сэрцам ў шпіталі. Усё тая-ж хвароба, ад якой яе 70 гадоў назад ратавала Рут.
Фота Тамары Місейчык: даваенннае, пасьляваеннае і апошняга дзесяцігодзьдзя.
Тамара Місейчык, 84 г., маці Тацяны:
Я ўжо неаднойчы
- А як вы думаеце, паспрыялі вашыя акцыі таму, што сёньня школу ў Лошыцы, непадалёк ад сядзібы, дзе разьмяшчалася місыя, назвалі імём Рут Уолер?
Вячаслаў Сіўчык:
Калі так, то гэта заслуга, у першую чаргу, Сяргея Ханжанкова. Але нядаўна амэрыканскі амбасадар і сам нагадаў, што нядрэнна было-б беларускім уладам выканаць свае абяцаньні і ўвекавечыць імя амэрыканкі, назваўшы ім гарадскую бальніцу ці корпус шпіталя №1, а музэй (MT&S – заў.рэд.) апублікаваў артыкул, у якім прапанаваў надаваць беларускім школам імены людей, якія жылі й паміралі дзеля Беларусі, а не падводных чоўнаў “Курск”. Таму дзякуй усім.
Гутарыў Юрась Навіцкі, MT&S.
Тацяна Грачанікава |
|
![]() |