Алесь Тарас Чаркашын: Не здавайся! 05.09.2015 2


Не дачакалася, зрабіла сама.

Тыдзень Бэзу 20.05.2015 4

У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі праходзіць Тыдзень бэзу.

У Беларусі - свой сымболь вясны. І перамогі ў Другой сусьветнай вайне. Найбольш яскравы й сьветлы сымболь.

Як сьцьвяржалі савецкія газэты, чырванаармейцаў сустракалі на радзіме цэлымі абярэмкамі гэтых кветак.

У бэзоўніку батанічнага саду сабранае 248 гатункаў бэзу, 16 зь якіх - беларускай сэлекцыі.

Многія зь іх прызнаныя нацыянальным здабыткам і высока ўважаюцца калекцыянерамі усяго сьвету.

Фота аўтора.


Дзень Памяці й Смутку 09.05.2015

Менск, вайсковыя могілкі, 8 траўня 2015.


8 траўня ў сьвеце адзначаюць адразу дзьве памятныя даты: Дзень Перамогі ў Эўропе й Дзень памяці й прымірэньня, прысьвечаны ахвярам Другой сусьветнай вайны.  


У Эўропе ў пятніцу 8 траўня сьвяткуюць канчатак Другой сусьветнай вайны. Гэтую дату там называюць Днём памяці й прымірэньня, Днём Вэтэранаў, Днём вызваленьня.


Дзьве хвіліны цішы.

Урачыстасьці праходзяць ува Францыі, Англіі, Нідэрляндах і іншых краінах Усходняй і Заходняй Эўропы. З гэтага года разам з усім сьветам іх адзначае й Украйна.


Прамоўцы на акцыі.

8 траўня Рух Салідарнасьці "Разам" таксама традыцыйна праводзіць акцыю, прысьвечаную перамозе над нацысцкай Нямеччынай. Гэтая традыцыя была запачаткаваная Беларускім Згуртаваньнем Вайскоўцаў (стваральнік і першы кіраўнік БЗВ - Мікола Статкевіч, кандыдат у прэзыдэнты й сёнешні палітвязень).



Раней РСР і БЗВ разам праводзілі гэтае мерапрыемства на Вайсковых могілках у Менску. Сёлета на менскія Вайсковыя могілкі таксама прыйшло больш за два дзясяткі людзей зь кветкамі й зьнічкамі ў руках, а спадарыня Ніна Багінская прынесла адна цэлы кошык цюльпанаў, нарцысаў і бел-чырвона-белых стужак, пашытых уласнаруч.


Жадаючых выступіць было даволі, як і згадать было чаго: ад Вэстэрплятэ, акупацыі частак Беларусі, Украйны, Румыніі, Прыбалтыкі й Фінляндыі праз партызанку й забойства Янкі Купалы ў Маскве да лендлізу й пасьляваеннай дапамогі краін-саюзьнікаў па антыгітлераўскай кааліцы (дарэчы, магілы Янкі Купалы, Рут Уолер і многіх іншых вядомых людзей, лёсы якіх моцна зьвязаныя з Другой Сусьветнай вайной, удзельнікі традыцыйнай акцыі таксама наведвалі, як і заўжды).

Выступ заступніка старшыні Руха Салідарнасьці "Разам" Алеся Макаева на сёлетняй акцыі.

Уся лінейка відэё з акцыі.

Штогод на  гэтае жалобнае мерапрыемста прыяжджаюць людзі зь іншых месцаў, прыходзяць гісторыкі, палітыкі, журналісты. Сёлета сюды завітаў паэт і бард Зьміцер Захарэвіч, які пасьля невялічкага гістарычнага экскурсу прачытаў шэраг сваіх новых вершаў, некаторыя зь якіх вы можаце забачыць ў лінейцы відэё.


Пры магіле амэрыканскай місыянэркі Рут Уолер, што ўратавала маю маці (і ня толькі яе).

Скончылася акцыя таксама традыційнымі "Магутны Божа" й фатаграфаваньнем сёлетніх акрэсьцінскіх арыштантаў побач з помнікам самога Акрэсьціна, чыё імя носіць турма для ўдзельнікаў палітычных акцыяў у Беларусі.



Акцыя доўжылася больш за гадзіну й працягнулася супольнай малітвай каля касьцёлу Сымона й Алены. Пра затрыманьні ўдзельнікаў паведамленьняў не паступала.

Фота- й відэёматэрыялы прадстаўленыя групай PS.


Час Чаромхі 01.05.2015 3



Час Чаромхі...

... і ня толькі.

©fotatapolia 1.05.2015.



Вясна на Партызане 24.04.2015 1








Паўвыспа Серабранка. Фота сёнешнія, аўторскія. ©fotatapolia

Колеры халоднага красавіка 19.04.2015 2

Вясна на Партызане.





Фота сёнешнія, аўторскія.©fotatapolia




Вясна, ты што? 14.04.2015

А як добра ўсё пачыналася)





У Беларусі пахаладала, і холад з Балтыкі будзе мацнець. Да канца тыдня чакаецца на караткачасовыя ападкі (дождж, да мокрага сьнега), месцамі навальніцы, моцны вецер (да 23 мэтроў/сэк), тэмпература паветра ўдзень +9°...+7°. Беражэце сябе для цёплай вясны)

фота й відэё сёняшнія, аўторскія




Нішто не забытае, альбо Курапаты клічуць валанцёраў 09.04.2015

Прыйшла вясна - зьбірайся, Талака!


У Курапатах аднаўляецца штотыднёвая талака па прыборцы мэмарыялу памяці, у плянах валанцёраў таксама стварэньне новай крыжовай алеі й мэмарыалізацыі «дарогі сьмерці», па якой у лясны масыў прывозілі людзей, вырачаных на растрэл. Мы папрасілі больш расказаць пра мерапрыемства каардынатарку талакі, валанцёрку ініцыятывы «За ўратаваньне мемарыяла «Курапаты»» Ганну Шапуцьку:

- Напрыканцы 2012-га сябры ініцыятывы даведаліся, што побач з мемарыялам «Курапаты», закранаючы ахоўныя зоны з заходняга боку, бізнэсоўцы пабудавалі забаўляльна-рэстаранны комплекс пад зьдзеклівай назвай «бульбаш-хол». Негледзячы на тое, што мемарыял «Курапаты» – гэта помнік перашай катэгорыі, міжнароднай значнасьці, дзяржава ніколі ім сурезна не займалася, а тыя грамадскія актывісты, якія бывалі ў Курапатах, у тым ліку і сябры нашай ініцыятывы, вельмі рэдка заходзілі далей за крыжовую алею, якую далгядаюць ужо шмат гадоў сябры партыі КХП. І таму, калі мы звярнулі ўвагу на “бульбаш-хол», то не маглі не заўважыць і жахлівы, закінуты, забруджаны стан вялікай часткі мемарыяла з заходняга боку.

Тут быў сьметнік-звалка са старой мэблі, будаўнічых матэрыялаў, выкінутай адзежы, абутку, тут былі месцы, дзе «адпачывалі» наркаманы, бамжы, мясцовыя алькаголікі. Гэта было проста невыносна, немагчыма было сабе нават ўявіць, што гэта адбываецца ў наш час на тэрыторыі самага вялікага помніка-пахаваньня, дзе ляжаць тысячы й тысячы закатаваных нашых продкаў.


Таму сябры ініцыятывы «За ўратаваньне мемарыяла «Курапаты»» вырашылі неадкладна зарганізаваць талаку з заходняга боку мемарыяла , прыцягнуць грамадства для прывядзеньня мемарыяла ў годны выгляд. Так распачалася Талака-2013, пасля была Талака- 2014... Стварылася каманда талакоўцаў, якія кожны тыдзень прыязжалі на Курапаты і самаахвярна працавалі. Агульная плошча мемарыяла – больш за 15 га, а яшчэ плюс ахоўныя зоны мемарыяла, якія таксама трэба даглядаць.

8 красавіка 2015-га на сядзібе БНФ адбылася сустрэча валанцёраў -талакоўцаў, на якой было прынята рашэньне распачаць сёлетнюю талаку 18 красавіка 2015 а 12-00, (перад Радаўніцай) і закончыць працы да 29 кастрычніка (Дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.  Дзеля таго, каб як мага больш людзей магло далучыцца да дабраўпарадкавання мемарыяла, вырашанае працавваць два дні на тыдзень: у суботу з 12-ай да 15-ай і ў аўторак з 17-ай да 20-ай.

Трэба заўважыць, што ў гэты-ж дзень будзе праходзіць дзяржаўны рэспубліканскі суботнік, прысьвечаны 70-годзьдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, будуць упарадковавацца помнікі загінулым падчас вайны, а месцы, дзе ляжаць забітыя, закатаваныя ў мірны савецкі перыяд нашы суайчыннікі, у тым ліку й безымянныя ямы-заняпадзіны, ізноў застануцца па-за межамі ўвагі дзяржавы. Заклікаем далучыцца да талакі ў Курапатах усіх неабыякавых да лесу помніка, да лесу сваей краіны Беларусь людзей.

Бярэце з сабой лясную вопратку, пальчаткі й садовы інвентар, якім будзеце працаваць: рыдлёўку ці граблі, сякеру, нажоўку, секатар. Курапаты чакаюць на вас. Запатрабуецца таксама брус для аднаўленьня, рэмонту й усталяваньня новых крыжоў.

ВЯЛІКДЗЕНЬ ІДЗЕ! (фота) 05.04.2015

"Чаму шукаеце жывога спаміж памерлымі? Яго тут няма, Ён ускрос!" ©Ян 24, 5


Віншаваньне каталікам, вуніятам, пратэстантам, праваслаўным і іншым вернікам, якія сёньня сьвяткуюць галоўнае хрысьціянскае сьвята – Вялікдзень

Дарагія сябры, браты й сёстры, прымеце й маё сардэчнае віншаваньне зь Днём Ускрэшаньня Хрыстовага й, па старажытнай хрысьціянскай і славянскай традыцыі, у якасьці вялікоднага вітаньня й падарунка – хоць ня яйкі, але паштоўкі зь яйкамі-выцінанкамі, зробленымі па эськізох украінскіх і беларускіх мастакоў.

Хай Вялікдзень прынясе ўсім нам радасьць Ускрэшаньня Госпада й Збаўцы нашага Йсуса Хрыста – радасьць Хрыстовай перамогі.

Давайце, нягледзечы на шматлікія праблемы, якія існуюць вакол нас, паверым у перамогу дабра над злом, радасьці над роспачай.

Вясёлых, радасных сьвятаў усім! Спадзяюся, што ў будучыні Вялікдзень стане непадзельным, і ўсе хрысьціяне сьвету будуць сьвяткаваць яго разам.

Хрыстос  Ускрос – сапраўды Ўскрос

Менск, Пасха Хрыстова 2015

Вясна, прыроды абуджэньне... /ФОТА/ 28.03.2015 7

27.03.2015.

Страницы: Пред. 1 2 3 4 5 6 След.
Читать другие новости