


АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: | Протесты | Репрессии | Всебелорусское собрание | Итоги | Конституционная реформа | Павел Шеремет | Эпидемия |
Прыклад віншавальнай паштоўкі. Фота аўтора.
Прыклад самаробнай аўторскае віншаванкі-выцінанкі. Фота аўтора.
Актуальныя адрэсы палітвязьняў (і вязьняў сумленьня, калі некаму падабаецца так больш), паводле дадзеных
ПК-17,
вул. 1-я Заводская, 8,
г. Шклоў,
213004 Магілёўская вобл.
2. Олиневичу Игорю Владимировичу
ПК № 3,
п. Витьба,
Витебский р-н,
211300, Витебская обл.
3. Васьковічу Яўгену Сяргеевічу
ПК-15,
Слаўгарадская шаша, 183,
212011, г. Магілёў
4. Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
турма №4,
вул. Крупскай, 99а,
212011, Магілеў
5. Пракапенка Арцёму Анатольевічу
ПК № 15,
Слаўгарадская шаша, 183,
212013, г. Магілёў
6. Жемчужному Михаилу Игоревичу
Следственный изолятор № 2,
ул. Гагарина, 2,
210026, г. Витебск
7. Бондаренко Андрею Валерьевичу
ПК-17,
вул. 1-я Заводская, 8,
г. Шклоў,
213004 Магілёўская вобл.
8. Юрыю Рубцову
папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №7,
в. Куплін,
Пружанскі раён,
225140, Брэсцкая вобл.
Прыклад запаўненьня паштоўкі альбо капэрты. Зваротная адрэса пішацца ў тым-жа парадку. Фота аўтора.
Паштовыя работнікі раяць карыстацца чырвонымі капэртамі. Розьніцы ў кошце амаль няма, а тэрмін дастаўкі - 2 дні па краіне. Перасылка адпраўленьня пісьмовай карэспандэнцыі "1 кляса" каштавала 5.400 рублёў (за адпраўленьне вагой да 100 г). Фота: livejournal.com
Памятайце, вас чытаюць! альбо Парады экспэрта
Калі ведаеце крыху гэных людзей, то саме маеце ўяўленьне, пра што ім будзе цікава прачытаць. Калі не, то пісаць можна пра любыя цікавосткі, напрыклад, пра вандроўкі па гісторычных месцах, выставы, канцэрты, якія вы наведвалі; падзеі, эканоміку й палітыку, асабліва, адлюстраваныя ў СьМІ; пра агульных знаёмых, пра родных-сваякоў, пра быт ці сьвет праз прызму асабістых пачуцьцяў. Як кажуць экспэрты, нават першы дождж можа стаць нагодай, каб напісаць ліст вязьню. Пра акцыі (пры патрэбе - безь імёнаў). Не крытыкуйце моцна турэмную сыстэму - ад цэнзара залежыць, аці дойдзе ваш ліст да адрэсата. Пазьбягайце замежнай мовы, скарачэньняў, незразумелых для турэмных работнікоў Лепш дадаць вырэзкі з газэт, часапісяй, перадрукоўкі, сканы, фатаграфіі. Каштоўныя там і малюнкі й калектыўныя лісты, парады па простых самаробках, псыхалягічных і фізычных трэнінгох, мэдытацыях ці "асэнсаваных снох".
Нацбанк Украйны выпусьціць у абарачэньне манэту з падпаленымі шынамі
Нацыянальны банк Украйны аб'явіў пра выпуск у абарачэньне сэрыі памятных манэт «Гэроям Майдана». Яны прысьвечаныя ўгодкам масавых акцыяў пратэсту ў Кіеве, якія скончыліся ў лютым 2014-га зьвяржэньнем рэжыму Віктара Януковіча. У склад сэрыі ўваходзяць манэты «Эўромайдан», «Нябёсная сотня» і «Рэвалюцыя годнасьці» наміналам у 5 грыўняў, дыямэтром 35 мм і вагой 16.54 г. Катэгорыя якасьці чэканкі - спэцыяльны анцыркулейтэд рыфлены.
Манэты вырабленыя з нэйзільбэра, наклад кожнай зь іх складае 50 тыс. асобнікоў. У зварот новыя манэты паступяць 18 лютага, роўна праз год пасьля таго, як у цэнтры Кіева пачаліся сутыкненьні падраздзяленняў «Бэркута» і ўнутраных войскаў з пратэстуючымі, у выніку чаго загінулі дзясяткі і былі параненыя сотні чалавек.
1. Манэта РЭВАЛЮЦЫЯ ГОДНАСЬЦІ. Прысьвечаная грамадзянскай мужнасьці і патрыятызму, якія выявілі грамадзяне Украйны ўсіх нацыянальнасьцяў, імкнучыся разьвіваць і ўмацоўваць дэмакратычную дзяржаву, канстытуцыйныя асновы дэмакратыі, правы й свабоды чалавека.
На аверсе манэты на люстраным тле звона ўверсе надпіс - УКРАЙНА, пад якім намаляваны ўдзельнік акцыяў пратэсту з адабраным у гвардзейца мэталёвым шчытом; на рэльефным тле манеты ў выглядзе полымя разьмешчаны малы Дзяржаўны Гэрб Украйны (з правага боку) і намінал 5 грыўняў, год чаканкі манэты - 2015, лягатып Манэтнага двара Нацыянальнага банка Ўкраіны (зь левага боку).
На адваротным баку манэты намаляваная кампазыцыя ў верлядзе крыжа: адзін з фрагмэнтоў падзеяў - сілавое супроцьстаяньне, полымя і шыны, якія ляцяць у агонь, што сталі адным з сымбаляў тагачасных падзеяў (выкарыстаны тампадрук), уверсе стылізаваны надпіс - РЭВАЛЮЦЫЯ ГОДНАСЬЦІ.
Мастак: Таран Уладзімер, Харукі Аляксандр, Харукі Сяргей
Скульптар: Іваненка Сьвятаслаў
На аверсе манэты на тле бруку ўверсе надпіс - УКРАЙНА, пад якім - малы Дзяржаўны Гэрб Украйны; раскладзеныя на бруку гвазьдзікі, якія сымбалізуюць пралітую кроў гэрояў, надпіс - ГЕРОІ НЕ ПАМІГАЮЦЬ!!, на люстраным тле зь левага боку - намінал 5 грыўняў і год чаканкі манеты - 2015; справа - лягатып Манэтнага двара Нацыянальнага банка Ўкрайны.
На адваротным баку манэты намаляваная кампазыцыя: унізе сьвечкі, полымя якіх уздымаецца ўверх на тле блакітна-жоўтага (выкарыстаны тампадрук) Дзяржаўнага Сьцяга Ўкрайны й сымбалізуе душы гэрояў, уверсе на люстраным тле - стылізаваны надпіс - НЯБЁСНАЯ СОТНЯ.
Мастак: Таран Уладзімер, Харукі Аляксандр, Харукі Сяргей
Скульптар: Атаманчук Уладзімер, Дзям'яненка Анатоль
3. Манэта ЭЎРОМАЙДАН. Прысьвечаная пратэстным акцыям, якія адбыліся ва Ўкрайне на працягу лістапада 2013 - лютага 2014 і былі напоўненыя імкненьнем да зьменаў, эўропейскага напрамку развіцьця ўкрайнскай дзяржавы.
На аверсе манэты на рэльефным тле, стылізаваным пад сьцяг, які лунае, уверсе надпіс - УКРАЙНА, зь левага боку ад якога - малы Дзяржаўны Гэрб Украйны; намінал - 5 грыўняў і год чаканкі манэты - 2015 (зь левага боку); лягатып Манэтнага двара Нацыянальнага банка Ўкрайны (унізе); у цэнтры, у квадраце, створаным з надпісу - цытаты з артыкула 5 Канстытуцыі Ўкрайны: НОСЬБІТОМ І АДЗІНАЙ КРЫНІЦАЙ УЛАДЫ ВА ЎКРАЙНЕ ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА НАРОД, намаляваны фрагмэнт веча.
На адваротным баку манэты разьмешчаная сымбалічная кампазыцыя: на тле сьцяга Эўропейскага Зьвязу рука, сьцісненая ў кулак, трымае Дзяржаўны Сьцяг Украйны (сьцягі намаляваныя з выкарыстаньнем тампадруку), зь левага боку надпіс -ЭЎРОМАЙДАН.
Мастак: Таран Уладзімер, Харукі Аляксандр, Харукі Сяргей
Скульптар: Іваненка Сьвятаслаў, Чайкоўскі Раман
"Наша Ніва" назвала Міхала Жызьнеўскага ГЭРОЕМ ГОДА.
Карыстаючыся выпадком,
1. Бачынка Міхала на сайце, прысьвечаным памяці Гэроеў Нябёснае Сотні.
2-3. Стары й сёнешні помнікі Міхалу ў Кіеве.
4. Магіла Міхала ў Беларусі.
5-6. Пасьмяротныя ўзнагароды: Ордэн "Пустэльны Крыж УНСО" і Ордэн Гэроеў Нябёснае Сотні.
7-8. Прэзыдэнт Украйны перадае Ордэн Гэроеў Нябёснае Сотні Міхала Жызьнеўскага ягоным бацькам. Фота з афіцыйнай бачынкі Пятра Парашэнка ў соцсетках.
9-10. Некалькі прац, прысьвечаных Міхалу ўкрайнскімі мастакамі.
11. Міхал на вышкале. 2008.
12. 21 грудня, рік тому, весілля прийшло на Майдан пофотографуватись. Ліворуч в кадрі Михайло Жизневський.
Сёння ў Мінску каля сотні валанцёраў падчас
У Серабранцы, у адрозненне ад Камароўкі, абыйшлося без затрыманьняў. Тут стужкі раздаваў мінскі журналіст-праваабаронца Арцем Лява. Мінакі акцыю ўспрынялі ў цэлым дабразычліва, многія ўсьміхаліся, адмаўляліся толькі адзінкі. У выніку стужак, разлічаных на гадзіну, хапіла толькі на 20 хвілін.
Гэта, на мой погляд, вельмі пазытыўная акцыя, здольная аб’яднаць людзей, якія любяць Беларусь незалежна ад рознасці палітычных поглядаў. Магчыма, падобныя акцыі падштурхнуць некага да вывучэння нашай гісторыі, літаратуры, мастацтва, музыкі. Шкада, што яны не адбываліся раней – упэўненая, што ў краіне было-б нашмат меней “каларадскіх” і расейскіх стужак і сцягоў.
Тацяна Грачанікава |
|
![]() |