ЛАПІКІ ДЫКТАТУРЫ

ЛАПІКІ ДЫКТАТУРЫ

Арт-група "Серабранскія Нармалевічы" скончыла Сэзон-2019 850-ці творамі ЖЭС-ARTy - новым беларускім (калі не сусьветным) рэкордам.



Сёлетні сэзон прысьвечаны 140-годзьдзю сусьветнавядомага мастака Казімера Малевіча.


Праект "Чыстыя вуліцы/ Мастацтва пралетарскае і дзяржаўнае" працягваецца з 2011 года. Арт-група складаецца з двох чалавек, якія ня толькі зьяўляюцца вэтэранамі беларускага палітычнага стрыт-арту,


але і непасрэднымі выканаўцамі твораў ува ўсіх стылях ЖЭС-ARTy.


Гэна Юрась Навіцкі і я, Тацяна Грачанікава. Я выканала і большасьць фота праекту.



Цяпер мы рыхтуем міні-сэрыял пра сваіх калег-камунальшчыкаў, стрыт-арт і асобна пра адну зь ягоных плыняў - ЖЭС-ART. Мы плянавалі яго выпусьціць да 140-годзьдзя Малевіча, але тэма вельмі вялікая, а праца зацягваецца з-за маёй цяжкай хваробы. Аднак мы ўсё роўна пераможам.

26.11.19 19:05

Тацяна Грачанікава