Менскі фэномэн: сьледам за вярбой у сярэдзіне лютага на паўвыспе Серабранка масава расквітнелі падсьнежнікі

Учора ўвечары вярталася дадому па Ракасоўскага. Раптам у цемры нешта бліснула. Зьдзівілася, што зарана - непрыкрытая сьнегам зямля яшчэ мёрзлая. Спрабавала сфатаграфаваць на тэлефон - ніяк не атрымліваецца, бо цёмна. Сёньня ранкам пабегла на тое-ж месца з камерай. А ранкам было добра ніжэй за 0. Але, але, але... Дакладна - Галантус сьнежны, і вырас ён ніяк ня ўчора. Магчыма, нават адначасова з палесскім, пра які на днях пісалі. Нездарма нашу паўвыспу можна Палесьсем называюць - з-за мноства балотаў і рэчак навокал. У нас нават дзьве крамы "Палесьсе" ёсьць. Таму і расьцьвітае ў нас усё раней і адцьвітае пазьней.


Фота падсьнежнікаў ад 18-19 лютага 2019.


Фота вярбы ад 16 лютага 2019.
20.02.19 19:26

Тацяна Грачанікава