Жанчыны з нашага двара

1. Вэтэранка вайны й працы каля свайго пад'езда ў Серабранцы, Менск.
2. Нязьменнае месца шматгадовай працы Юзэфы Юрашкевіч.
Прадстаўляем: Юзэфа Ігнацеўна Юрашкевіч-Зялёнка - вэтэран прадпрымальніцкага руху ў Беларусі, аці не найстарэйшая працуючая ІП (індывідуальная прадпрымальніца) краіны. 23 сакавіка наступнага года спадарыня Юзэфа мусіць адзначыць свой 90-гадовы юбілей.
Другую сусьветную юная Юзэфа прайшла партызанкай-выведніцай легендарнага атрада "Жалязьняк", пасьля таго, як бацькоў замардавалі нямецкія акупанты. Пасьля вайны 16-гадовая сірата, дачка атрада, была абраная дэпутатам мясцовага савета, але па палітычнай лесьвіцы ўзьнімацца ня стала, рабочай паднімала на будоўлях краіны народную гаспадарку і наноў будавала цалкам разбуранае вайной гняздо. Кар'еру ІП пачынала ў перастроечныя гады швачкай, ужо быўшы пэнсыянэркай.

3. Адзін з рэспубліканскіх прадпрымальніцкіх страйкаў, Менск, Серабранка, гандлёвы рынак "Сьвелта".
4. "Сьвелту" у складаныя часы не абмінае лідэр прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка.
Зь легендай прадпрымальніцтва мы пазнаёміліся яшчэ ў ліхія 00-я, падчас рэспубліканскіх прадпрымальніцкіх страйкаў, якія падтрымліваў і серабранскі рынак "Сьвелта", дзе яна працуе дасюль. Працуе - гучна казана, але нямалыя арэнду й падатак дзяржаве сплочвае, нават бывае, што й заробіць нейкі невялічкі дадатак да пэнсыі, бывае - не. Бо сілы ўжо ня тыя, каб у Расею ці Гродна матляцца альбо за модай пасьпяваць. Часам дапамагаюць калегі па працы, невялічкія партыі нейкага сьвежачка калі-небудзь падкінуць, каб вітрыну паднавіць. А ў асноўным - гандлюе спадарыня Юзэфа таварам, які накапіўся за час працы. Аднак, аптымізму не губляе ніколі і, пагутарыўшы зь ёю, атрымліваеш зарад пазытыву. Карацей, жыве Беларусь
Беларусь, за якую ня сорамна.

Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора.
Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.