Год назад, ранком 22 студзеня, падчас спробы захопу барыкад Эўрамайдана гвардзейцамі Януковіча, быў забіты 25-гадовы хлопец з Гомельшчыны, самаабаронавец Міхал Локі Жызьнеўскі. Штатны забойца пацэліў беларусу проста ў сэрца, калі той, з драўляным шчытом у руках, спрабаваў закрыць прасьвет паміж згарэлымі аўтобусамі на вуліцы Грушэўскага, празь які ў майданоўцоў ляцелі кулі "Бэркута". Тэлеканалы, асобныя журналісты й блогеры правялі цэлы шэраг ўласных расьледваньняў сьмерці Міхала, аднак забойца і замоўцы забойстваў, якія потым працягнуліся, афіцыйна дасюль не пакараныя.
1. Першыя Героі Нябёснае Сотні (на ніжнім малюнку зьлева направа): Сергій Нігоян(4), Міхал Жызьнеўскі(3), Юрій Вербицький(1), Роман Сенік(2).
2. З Клічком. Ад пачатку зімовага супроціву й да сьмерці на барыкадах Міхаіл Жызьнеўскі, вядомы пад імём Локі, зьяўляўся актыўным абаронцам Эўрамайдану. Фрагмэнты фота.
3-7. Як распавядаюць сябры і сваякі Міхала, ён быў моцным, але вясёлым і міралюбным хлопцам, абаронцам па жыцьці. Калаж з фрагмэнтаў фота розных гадоў, адшуканых групай у сацыяльных сетках.
8. Міратворца. Фрагмэнт фота на нэўтральнай паласе.
9. Зь сям'ёй. Фрагмэнт фота.
10-11. Карыстальнікі Твітэра лічаць, што гэта "апошнія прыжыцьцёвыя фота Міхала Жызьнеўскага". Кадры аматарскага відэё.
12. "На маршы за мір у Кіеве, калі калона праходзіла побач з помнікам Жызьнеўскаму, людзі пачалі станавіцца на калені, выказваючы падзяку нашаму герою!" Фота з сайту "Народная Перамога".
Мы ня ставілі мэтай апублікаваць тут УСЕ матэрыялы, сабраныя намі, але ўпэўненыя, што і гэтыя будуць адкрыцьцём нават для большасьці з абазнаных чытачоў "БеларусПартызана". Гэроям слава!
ФБ-група запрашае прыняць удзел ва ўшанаваньні памяці першых гэрояў Нябёснае сотні Майдану, запаліўшы а 18-ай гадзіне сьвечкі - у царкве, касьцёле, офісе, кватэры - кожны выбірае сам.
PS-Бонус: 1. Улюбёныя кветкі і цукеркі Локі. 2. Лісты й паштоўкі, дасланыя на тэлеканал 1+1. Фота з ФБ-групы.