Нататкі пра Дзень волі

Праз 20 дзен адбудзецца магчыма апошняя дазволеная вулічная палітычная акцыя ў гэтым годзе, бо далей, у сувязі з выбарамі, улада будзе толькі заціскаць такія магчымасці.

Акцыя, на якой мы можам пабачыць, што мы есць. І нас шмат, гэта вельмі важна.
Таму трэба правесці гэтае свята такім чынам, каб яно было не акцыяй палітычных партыяў, а святам людзей, магчымасцю для іх сустрэцца, паразмаўляць, адчуць падтрымку адзін аднога.
Такому святу не патрэбны адзіны лідар, нейкі цэнтар, але патрэбна грамадская падрымка, вашая падтрымка. У распаўсюдзе інфармацыі, удзеле, і іншых рэчах.

Ці пойдзеце вы 25.03 на акцыю і ці цікава вам удзельнічаць у падрыхтоўке гэтага свята?

04.03.15 13:47

Андрэй Дзмітрыеў