АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Конституционная реформа Павел Шеремет Эпидемия Белгазпромбанк Беларусь-Россия
Персанаж Лукашэнка і людзі ў турме КДБ

Персанаж Лукашэнка і людзі ў турме КДБ

Пра сустрэчу персанажа Лукашэнка з палітвязнямі ў КДБ скажу як чалавек невысокіх маральных прынцыпаў і негераічны.


Калі гандаль ідзе вакол таго, каб вызваліць усіх (ну хоць бы прысутных на фота), тады мае сэнс рабіць заяву ў стылі "нам неабходны дыялог" (ўявім, што гарантыі выхаду людзей на волю будуць і былыя вязні праз гадзіну пасля заявы ўбачаць родных і блізкіх дома).


Вядома, у тым выступе не можа быць наездаў ці крытыкі ў бок паплечнікаў кшталту: "Ціханоўская не мае права гаварыць ад імя беларускага народу ў Еўропе" альбо "Досыць шпацыраваць штонядзелю па Мінску, палітыка не робіцца на вуліцах".


Затое цалкам прымальная лухта ў стылі: "Мы жывём у няпросты перыяд гісторыі Беларусі. Унутраная палітычная сітуацыя ўскладняецца жаданнем вонкавых сіл пахіснуць нашую стабільнасць і падкласці выбухоўку пад наш суверэнітэт. Непаразуменні паміж ўладай і апазіцяй не павінны ставіць пад пагрозу незалежнасць краіны. Але ж відавочна: нам неабходныя перамены, Таму мы падтрымліваем ідэю рэфармавання Канстытуцыі і таксама ўключаемся ў яе абмеркаванне. Упэўненыя, кансенсус у грамадстве будзе знойдзены і мы мірным шляхам зробім Беларусь такой. якой яе хоча бачыць абсалютная большасць беларусаў".


Мяркую, персанаж і яго хаўруснікі задаволяцца. Бо калі будуць вымагаць ад вязняў большага, то атрымаюць прамову, якая будзе выглядаць як здзек з самога персанажа. Ну, вось раптам Віктар Бабарыка кажа: "Лукашэнка - наш прэзідэнт, Ціханоўская - ніхто, а той. хто выходзіць у нядзелю на вуліцы Мінска да іншых гарадоў з пратэстам, правакуе грамадзянскі канфлікт". Няўжо, апынуўшыся на волі, ён зможа сур'ёзна сказаць тое самае? Мы умеем правільна ацэньваць такія выпадкі. "Ну, вы ж усё разумееце..." - сцісла пракаментуе самога сябе спадар Бабарыка. Хай і не ён сам пракаментуе, хай хто другі з вязняў ці любы з нас.


Хоча персанаж заявы - трэба яе яму даць. Чаго сядзець у той "амерыканцы" хоць адну лішнюю гадзіну.

11.10.20 10:44
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Игорь Драко