Два рэспэкты Алесю Міхалевічу 08.09.2015 1

Вярнуўшыся на Радзіму Алесь Міхалевіч зрабіў мужны ўчынак, да якога рыхтаваўся даўно. Сабраны кешар тое пацьвяржае. Цяпер хай чэшуць рэпу рэжымныя лібералізатары, што зь ім рабіць?


І што б ні пісалі тролі, Алесь малаец і яму вялікі рэспэкт за гэтую “правакацыю”. Я скажу нават больш, пра што раней казаць не было прычыны, яму рэспэкт і за 2010 год.


У 2010 годзе я і адкрыта, і персанальна крытыкаваў Алеся за ягоную пазіцыю па супарцы з рэжымам. Мяне асабіста ванітуе ад гэтай стратэгіі, якую ў свой час падтрымоўвалі розныя сілы і цяпер некаторыя падтрымоўваюць. Але ж мы за плюралізм, а значыць і такая пазіцыя мае сваё месца пад сонцам.


Алесь заклікаў да дыялогу. Ён не пантаваўся рэвалюцыйнымі лёзунгамі. Ён не гарлапаніў пра Плошчу. Ён зь пенай у рота ня рваў партрэты. І асабіста я думаў, што ён першы прэтэндэнт на здрадніцтва і пакаянныя лісты.


Аднак, дзякаваць Богу, у гэтым выпадку я пасаромлены! Патрапіўшы ў аўтазак і КДБэшныя сьцены, Алесь ні па БТ ня выступіў, ні лістоў не панапісваў. Ён мужна пераносіў катаваньні маральныя і фізічныя, а ўрэшце рэшт развёў лахоў з ГБ, вырваўся на волю і абвесьціў пра ўсё.
Ці можам мы параўнаць Алеся з тымі, хто роў пра перамены і ціпа “рыхтаваўся да Плошчы”, а патрапіўшы ў аўтазак сікалі ў памперсы і зрабілі ўсё, што ад іх патрабавалі?


Яно амаль заўсёды ў беларускай апазіцыі адбываецца так: пантоў і гучных словаў процьма, а як даходзіць да справы – дуем у памперсы. Алесь зрабіў усё наадварот – пантоў нуль, а ў памперсы валяць ГБэшныя лохі, якія цяпер сутаргава зьбіраюць нарады, адрывааць ад абеда ўзлаванага імператара і трасуцца вакол яго ў развагах, што рабіць з Міхалевічам, які ізноў нанёс удар пад дыхаўку. За што Алесю другі раз пасьля 2010 года – рэспэкт і павага!

Крок насустрач 23.08.2015 4

- Глядзі, якая Малады Фронт моцная арганізацыя – толькі ўчора паставілі ўльтыматум пра вызваленьне палітвязьняў, а сёньня яны ўжо на волі! – ці тое паспрабаваў патроліць мяне, ці тое проста радаваўся на Ўсходнім вакзале Андрэй Дзмітрыеў.

- Ну, цяпер дакладна ня здыміцеся, - выказаў насустрач меркаваньне я.

- Цяпер дакладна, - задаволена адказаў той.

Як кажуць, у кожным жарце ёсьць частка жарту. Некаторыя з гэтым меркаваньнем не пагодзяцца, але я мяркую, што толькі ціск грамадзянскай супольнасьці Беларусі дазволіў нам учора сустрэць палітвязьняў на волі.

І зьвярніце ўвагу на цікавую акалічнасьць: Малады Фронт у апошнім звароце не патрабаваў ад Лукашэнкі вызваленьня палітвязьняў, а настойваў на тым, што кандыдаты ад апазіцыі ня могуць удзельнічаць у выбарах без ультыматуму па вызваленьні палітвязьняў. Канешне-канешне, не пужайцеся, я не кажу аб тым, што Малады Фронт зваротамі нейкімі дамогся вызваленьня людзей.

Але я перакананы, што грамадзянская супольнасьць дагасіла бы Танюшу Караткевіч і Дзмітрыеў быў бы вымушаны яе зьняць з выбараў.

І Лукашэнка абсалютна ясна разумеў такі расклад, дапусьціць якога ніяк ня мог. Для дыктатара ня проста важна, а крытычна важна, каб хоць нейкі выхадзец са структур апазіцыі быў у бюлетэнях для галасаваньня.

Караткевіч – найлепшы для яго варыянт на сёньняшні дзень. І сваім жартам аб тым, што МФ вызваліў палітвязьняў, Андрэй Дзмітрыеў тое пацьвярджае, бо тэмай палітвязьняў Малады Фронт і ішыя гасілі да ўчорашняга ўжо не Лукашэнку, а толькі Краткевіч.

І Рыгоравіч працягнуў руку свайму галоўнаму саюзніку ў “выбарчай” гонцы 2015. Цяпер гэты саюзьнік павінен зробіць крок насустрач і з рознымі там акалічнасьцямі, але прызнаць перамогу Лу 11 кастрычніка.

Подпісы, спаленая кухня і рабочы інструмант 27.07.2015 16

Ставім мы значыцца шафу ў Шабанах. Званок у дзверы. На пляцоўку, трымаючы дзіцёнка на руках, выходзіць гаспадыня, а ёй насустрач вясёлы малады дзядзька ў белай кашулі.
Рабочы інструмант
— Здраўствуйце, мы тут подпісі сабіраем, – кажа ён набліжаючыся да кватэры.
— Якія такія подпісы?
— Подпісы за дзействуюшчага прэзідзента, за Аляксанда Рыгоравіча.
— Вой… ну я ня ведаю… у нас тут дзеці, – разгубленга мармыча мамка, адной рукой прыкрываючы дзіцёнку тварык, інстынктыўна ,відаць, абараняючы яго ад ворага.
— Ну харашо-харашо, я віжу вам тут ніўдобна з дзецьмі, ізвініце, пайду вышэй, – добразычліва апраўдваецца дзядзька і спрабуе ўжо развярнуцца, але тут з-за дзвярэй, з малатком у руках (па звычцы сваёй перадвыбарчай рабочы інструмант цягаю заўсёды з сабою) вынырваю і я.
— Ух ты, подпісі сабіраеце! – каб не спужаць таварыша пераходжу на трэцюю дзяржаўную і сам. – А мне вот інцірэсна, па поклічу сэрца збіраеце ці праца такая?
— Ну как вам сказаць, – пачынае круціць галавою адэпт манархіі. – Я вот шчытаю, што на сіводняшні дзень Аляксандра Рыгоравіча няма на каво міняць.
— Ну, я можа быць тожа счытаю, што срадзі тых, хто выстаўляецца, мяняць яго няма на каво. Але мне ўсё ж інцірэсна, па зову серца вы збіраеце ці работа ў вас такая?
— Ну какому зову серца? – ізноў круціць галавою дзядзька. – Вось вы шкаф робіце і гэта ваша работа, так?
— Так.
— Ну во, і я на рабоце, гэта мая праца такая, – апраўдваецца прыхільнік пятай пяцігодкі і шчэ нешта мармычучы прыязна развітваецца.

Канешне, я не супраць працоўнага класа. Толькі вось самае незразумелае ў тым палягае, хто гэтую працу аплочвае? А аплочваю яе я, як і сотні тысяч тысяч паслухмяных падаткаплацельшчыкаў Беларусі. А нас запытваў хто-небудзь, ці жадаем мы плаціць за работку такую? Ясная справа, нас ніхто не запытваў: падаткаплацельшчыкі ставяць шафы, збіраюць збожжа на палетках, выпускаюць газэты – і ўсе разам скідваюцца на працу сотняў тысяч дармаедаў пры пасадах, праца якіх “збіраць подпісы за дзейсвуюшчага”.

Аднак што вы думаеце, душашчыпацельная гісторыя на гэтым не скончылася.
Праз хвілін пятнаццаць на пляцошку нашую забягае дзябёлая маладая дзеўка баскетбольнага росту.

— Вой, ізвяніце, вы можаце даць мне тэлефон пазваніць: у мяне захлопнулася дзвер, а з вакна ўжо дым ідзе!
— Ну канечна-канечна, – дастаю я сотавы, – набірайце.
— Алё, Лізачка, ты кагда будзеш, міленькая? Праз пяць хвілін? Ну, у міня ўжо дым з вакна ідзёць, – дрыжачым голасам мармыча кабета і вяртаючы мне тэлефон выбярае з пляцоўкі.

Праз пяць хвілін дзверы пляцоўкі ізноў ляскаюць аб сцену, забягае тая ж кабе і кідаеццца да нас з напарнікам:
— Вой, ізвяніце, а вы маглі б выбіць мне дзверы?
Мы з напарнікам пераглялаемся.
— Ну, трэба дык трэба, – гаворыць напарнік. – А вы дзе жывяцё?
— Этажом выша, — адказвае шжо зусім перапужаная дзеўка, калі яны ўдвох ужо падбягаюць да выхаду.
У гэты момант я раблю ход канём: дастаю са скрыні свой найлюбімейшы перадвыбарчы рабочы інструмант – манціровачку – і імчу на верхні паверх таксама.
Там ўжо лупіць нагою ў дзверы напарнік, а гаспадыня ў гэты момант галосіць.
— Ёечкі, гэта ўсё подпісы гэныя! Каб яго халера ўзяла! Ніколі больш не падпішуся за Лукашэнку! А-ёечкі, поскудзі гэткія, рабіць ім няма чаго, як па кватэрах шляцца!

Я не звяртаючы асаблівай ўвагі на галашэнні па спаленай кухні і ўгробленых дзвярах, спрактыкаваным рухам рукі ўсмажваю фомку ў шчліну, накладваюся грудзьмі, а напарнік смажыць з разгону ў дзьвер – і яна з трэскам выламваецца. Кабета ўсё шчэ галосячы “поскудзі!”, “Лукашэнка!”, “подпісы!” забягае ў хату.

І толькі тут да нас даходзіць сэнс усёй гэтай трагі-камедыі, у якой пераблыталіся подпісы, праца на “дзействуюшчага” і спаленая кухня. І калі да нас дайшло, надрывалі пуза мы доўга. А я чарговы раз пераканаўся ў тым, што зразумела мне было даўно: патрыёт, пад час выбараў не выпускай з рук рабочы інструмант! Будзь на варце міру і спакою сваёй Бацькаўшчыны!

Беларусь на парозе вайны 08.07.2015 20

Беларусь на парозе вайны
Гэта зразумее кожны, хто прачытае сьпіс груповак і зьяваў “русского міра”, якія, быццам язвы, паразілі цела краіны за апошнія гады.
Так усё пачыналася ў Крыме.
Так усё пачыналася на Данбасе.
Мы ня хочам, каб расейская вайна пачалася ў Беларусі.
Малады Фронт сабраў праз сваіх рэгіянальных актывістаў, суполкі хрысьціянскіх дэмакратаў і сеціва зьвесткі пра сто агмянёў крамлёўскай агрэсіі ў Беларусі.  Сьпіс гэты — толькі накід альбо канспект для сур’ёзнай працы па ячэйках “рускага міру” у межах нашай Бацькаўшчыне, таму не судзіце строга.
Сьпіс адкрыты для дапаўненьня і выпраўленьня. Дадавайце ў каменатарах свае зьвесткі!Верагодна, гэта толькі вяршыня айсбэргу…
“Чорная сотня” – так сто гадоў таму называлі натоўпы расейскай манархічнай чэрні, якая дзеля абароны імперыі праз пагромы і гвалт распраўлялася зь іншародцамі ды іншаверцамі.
У той час, калі ва Ўкраіне пасьля “Майдана” расейская агрэсія перайшла ў адкрытую ваенную форму, у Беларусі акупацыя ўсё яшчэ працягваецца празь дзейнасьць безлічы як афіцыйна зарэгістраваных, так і нелегальных прарасейскіх арганізацыяў.
Малады Фронт лічыць першаснай задачай беларускага грамадзтва супрацьстаць дзейнасьці чорнасоценных крамлёўскіх структураў, якія займаюцца адкрытай і прыхаванай падрыхтоўкай захопу Беларусі Расеяй.
Маладафронтаўцы прапаноўваюць усім неабыякавым патрыётам зьвяртацца ў пракуратуру і іншыя дзяржструктуры Беларусі з патрабаваньнем спыніць дзейнасьць той ці іншай арганізацыі са спісу “Чорнай сотні”. Мы заклікаем папярэджваць бацькоў, чыіх дзяцей вярбуюць у “казачыя летнікі” ды клюбы “расейскай самаабароны”. Мы бачым шляхам змаганьня самаарганізацыю беларускага народа дзеля абароны незалежнасьці.
Час яднацца.
Верым! Можам! Пераможам!

Чорная сотня, Топ-100



ЧОРНАЯ СОТНЯ: ТОП-100 АГМЯНЁЎ КРАМЛЁЎСКАЙ АГРЭСІІ Ў БЕЛАРУСІ

Менск
  1. “Россотрудничество”, Малашэнка Віктар


  2. Інфармацыйна-аналітычны партал “Империя”


  3. РГА “Русское товарищество”


  4. Суполка НБП


  5. ГА “Новая экономика”, Сяргей Шыпценка


  6. Белорусская Федерация Русского Боевого Искусства РОСС, Ліцэй МГПЛ №10


  7. Ваенна-патрыятычны клуб “Казачий спас”


  8. МГА “Русь Единая”


  9. МСКГА “Русь Молодая”(Румол), Сяргей Лушч


  10. Суполка “Антимайдан”, Іван Ус


  11. Культурна-асветніцкі праект “Западная Русь”, Ігар Зелянкоўскі


  12. БГА “Русь”


  13. МГА “Авангард”, Марат Абрамоўскі


  14. Казачая суполка пры Свята-Елісавецінскім манастыры, вучэнні са зброяй


  15. “Боевое братство”, Усерасейская арганізацыя (аўтапрабегі)


  16. “Миротворческая казацкая гвардия”


  17. БОД РНЕ, 13.000 удзельнікаў вконтакте


  18. Клуб “Dozari” – вечарыны “Русский дух”


  19. Міжнародны рух “Интернациональная Россия”


  20. МБАА “Город без наркотиков”, Пётр Шапко


  21. Хросны ход на “Линию Сталина”, Іаан Задарожын


  22. “Братство Довмонта Псковского”, Максім Логвінаў


  23. “Евразийский гражданский союз”, Юрый Баранчык


  24. “Русская агитация. Великая, Малая, Белая Русь”


  25. “Славянский виртуальный клуб любителей истории, философии и других наук”


  26. “Верный народ”


  27. Минское общество русской культуры “Русь”, Уласаў Генадзь


  28. Культурно-просветительское ОО “Садко”, Казлова Таццяна


  29. Общественное объединение “Русское культурно-просветительское общество”, Валадзько Людміла


  30. “Международная ассоциация молодежных организаций российских соотечественников в Белоруссии” Рудава Яўгенія


  31. Карпункт РТР-Беларусь


  32. Карпункт НТВ-Беларусь


  33. “Первый канал” (Россия)


  34. “Россия-24”

Менская вобласць
  1. Мар’іна Горка, суполка РНЕ


  2. Пухавічы, вярбоўка ў ДНР, некалькі чалавек былых ваеннаслужачых з брыгады спецназа ваююць на ўсходзе Украіны


  3. Барысаў, вярбоўка ў ДНР ( у тым ліку снайперша Наталля Красоўская)


  4. Барысаў, РОО “Белорусское казачество”, расейская сімволіка, агітацыя


  5. Слуцк, казацкая арганізацыя, палкоўнік Папоў


  6. Салігорск, казацкая арганізацыя


  7. Вілейскі раён, база Ўзброеных сіл РФ

Брэсцкая вобласць
  1. Брэст, “Защитники Невского плацдарма”


  2. Брэст, “Антимайдан”


  3. Брэсцкі раён, в.Тэльмы, “Казачья станица”


  4. Брэсцкая крэпасць, будаўніцтва “Маладзёжна-патрыятычнага цэнтра”


  5. Брэст, “Румол”


  6. Драгічын, абаронна-спартовы гурток “Пересвет”


  7. Ганцавіцкі раён, база Ўзброеных сіл РФ


  8. Ганцавічы, МОО КСБЕ “Медведь”


  9. Ганцавічы, казакі, трэніроўкі разам з ваеннаслужачымі РФ з базы РЛС


  10. Пружанскі раён, вярбоўка ў гарачыя кропкі вайскоўцамі РФ


  11. Белаазёрск, казакі ў чорнай форме


  12. Баранавічы, казацкая арганізацыя


  13. Кобрын, РНЕ, вярбоўка ў ДНР


  14. Пінск, “Пинский казачий гарнизон”, 100 чалавек, Ігар Асоскаў

Віцебская вобласць
  1. Віцебск, АА “Русский дом”, Андрэй Герашчанка


  2. Віцебск, “Наше православие”, Віцебская епархія РПЦ, 1000 асобнікаў, рэклама ДНР-ЛНР


  3. Віцебск, ГА “Русь”, Аляксей Мішурны


  4. Віцебск, спартова-пошукавы атрад “Ворота Поозерья”- філія Кубанскага казацтва


  5. Віцебск, “Румол”


  6. Віцебск, РОСС, трэніроўкі ў ВЦСК, Шульга Юрый


  7. Віцебск “За государственность и духовное возрождение Святой Руси”


  8. Талачын, “Ворота Поозерья”, філія Кубанскага казацтва


  9. Друцк, казацкія “военно-патриотические слёты” з расейскай сымболікай


  10. Лепельскі раён, в. Заслонава, казакі на базе вайсковай часткі №71325, іярэй Алег Плаксіцкі


  11. Ворша, “Православный казачий военно-патриотический клуб”, мерапрыемствы на базе СШ №19


  12. Паставы, казацкія патрулі ў якасці “дружыннікаў” з 2008 года


  13. Глыбокае, казацкая арганізацыя

Гомельская вобласць
  1. Гомель ГА “Регион” Валер Бандарэнка


  2. Гомель, казакі, сцягі з гербам РФ


  3. Гомель, “Румол”


  4. Гомель, клуб “Red Pub” – вечарыны “Русский дух”


  5. Гомель, “Гомельская Народная Республика” ДК “Фестивальный”, рэгулярныя сходы з дазволу гарвыканкама


  6. Гомель, “За государственность и духовное возрождение Святой Руси”


  7. Мазыр, аддзяленне “Славянского комитета”, Сяргей Касцян


  8. Рэчыца, “Фонд Аллея Русской Славы”


  9. Рэчыца, “Центр допризывной подготовки молодёжи “Скиф”

Гродзенская вобласць
  1. Гродна, супраца з ваенна-патрыятычным клубам “Казачий спас”, вучэнні са зброяй


  2. Гродна, спартовы клуб “Славяне”


  3. Гродна, суполка РНЕ


  4. Гродна, клуб славянскіх адзінаборстваў “Аридан”, Уладзімір Адамаў


  5. Гродна, арганізацыя “Неманские казаки”


  6. Гродна, казацкі ваенна-спартовы клуб “Отечество”


  7. Гродна, “Румол”


  8. Гродна, филия РОО “Русское общество”


  9. Гродненскі раён, казацкая суполка ў Верцялішках


  10. Шчучынскі раён, спартовы клуб “Дружина”


  11. Слонім, РОСС трэніроўкі, Брайчук Юрый

Магілёўская вобласць
  1. Магілёў, ГА “Русский дом” Юрый Валабуеў


  2. Магілёў, суполка РНЕ


  3. Магілёў, РОСС, трэніроўкі, Труханенка Дзмітрый


  4. Магілёў, “Славянскі марш”


  5. Магілёў, суполка НБП


  6. Магілёў, “Русское общество” Апідовіч Алена


  7. Магілёў, Фонд “Аллея Русской Славы”


  8. Магілёў, Клуб “Наследие”, Арцемчык Віталь


  9. Магілёў, Пошукавы гісторыка-патрыятычны клуб “ВИККРУ”


  10. Бабруйск, будучая авіябаза Ўзброеных сіл РФ


  11. Асіповічы, вярбоўка ў ДНР, пахаваны “апалчэнец” з Данбаса


  12. Горкі, РОСС, трэніроўкі, Шапнеўскі Андрэй


/>

Новый Завет, гомосексуалисты – и ничего лишнего 30.06.2015 62

1 Послание Петра, 4:3

«Ибо довольно, что вы в прошедшее время жизни поступали по воле языческой, предаваясь нечистотам, похотям (мужеложству, скотоложству, помыслам), пьянству, излишеству в пище и питии и нелепому идолослужении» (Синодальный перевод).

« Бо досыць, што вы ў мінулым часе жыцьця чынілі волю язычніцкую, аддаючыся нечысьці, пажадзе (мужаложству, скаталожству, непатрэбным помыслам), п'янству, лішніцы ў ежы і пітве і недарэчнаму ідаласлужэньню» (Беларуски пераклад Сёмухі).


1 Послание Павла к Коринфянам, 6:9-10

«Не обманывайтесь: ни блудники, ни идолослужители, ни прелюбодеи, ни малакии, ни мужеложники, ни воры, ни лихоимцы, ни пьяницы, ни злоречивые, ни хищники - Царства Божия не наследуют» (Синодальный перевод).


Не заблуждайтесь, ни те люди, которые вступают в половую жизнь до брака, ни те, кто покланяются идолам, нарушают супружескую верность, имеют активные или пасивные гомосексуальные связи /…/ - никто из таких не будет иметь долю в Божьем царстве (Евревский Новый Завет в переводе Девида Стерна).


«Don’t be deceived. Neither the sexually immoral, nor idolaters, nor adulterers, nor male prostitutes, nor homosexuals, 10nor thieves, nor covetous, nor drunkards, nor slanderers, nor extortionists, will inherit the Kingdom of God» (World English Bible).


«Не обманывайте себя! Развратники, идолопоклонники, неверные мужья и жены, извращенцы, педерасты, воры, стяжатели, пьяницы, клеветники, мошенники — никому из них не получить наследия в Царстве Бога!» (Радостная весть).


«Не обманывайтесь! Никто из тех, кто предаётся блуду, или почитает идолов, или прелюбодействует, а также ни продажные содомиты, ни мужеложцы, ни грабители, ни скупые, ни пропойцы, ни клеветники, ни мошенники не унаследуют Царства Божьего» (Современный русский перевод).


1 Посланіе Павла к Тимофею 1:8-10

«А мы знаем, что закон добр, если кто законно употребляет его, зная, что закон положен не для праведника, но для беззаконных и непокоривых, нечестивых и грешников, развратных и оскверненных, для оскорбителей отца и матери, для человекоубийц, для блудников, мужеложников, человекохищников, (клеветников, скотоложников,) лжецов, клятвопреступников, и для всего, что противно здравому учению» (Синодальный перевод).


«Нам известно, что Тора предназначена не для тех, кто праведен в глазах Бога, но для /…/ людей нечестивых и грешных /…/ для сексульно безнравственных людей – блудящих или вступающих в гомосексуальные связи/…/» (Евревский Новый Завет в переводе Девида Стерна).


«Now we know that the law is good, if one uses it lawfully, understanding this, that the law is not laid down for the just but for /…/ the sexually immoral, men who practice homosexuality, enslavers, liars, perjurers, and whatever else is contrary to sound doctrine». (English Standard Version, 2001)


Откровение 22:14-15

«Благословены омывающие свои одежды, чтобы иметь право есть от Дерева Жизни и входить в город воротами! А вне его – гомосексуалисты, люди использующие наркотики в окультных целях, распутники, убийцы ,идолопоклонники и все любящие и делающие неправду» (Евревский Новый Завет в переводе Девида Стерна).


Послание Павла Римлянам, 1:21-32

«Но как они, познав Бога, не прославили Его, как Бога, и не возблагодарили, но осуетились в умствованиях своих, и омрачилось несмысленное их сердце; называя себя мудрыми, обезумели,


/…/ Потому предал их Бог постыдным страстям: женщины их заменили естественное употребление противоестественным; подобно и мужчины, оставив естественное употребление женского пола, разжигались похотью друг на друга, мужчины на мужчинах делая срам и получая в самих себе должное возмездие за свое заблуждение. И как они не заботились иметь Бога в разуме, то предал их Бог превратному уму - делать непотребства,


/../ Они знают праведный [суд] Божий, что делающие такие [дела] достойны смерти; однако не только [их] делают, но и делающих одобряют» (Синодальный перевод).

Незадаволеныя незадаволенымі 14.04.2015 10

Да апошняга часу ў апазіцыі яшчэ быў шанс на рэабілітацыю. Усяго толькі і трэба было, што адмовіцца ад удзелу ў цыркавой пастаноўцы 2015-га году – вылучыць Статкевіча, а па яго нерэгістрацыі абвесціць байкот. Нават палітолагі сыходзіліся на тым, што гэта быў бы маральна бездакорны і сумленны ўчынак. А што яшчэ трэба нашай апазіцыі, як не маральная рэабілітацыя і аўтарытэт сумленных людзей?..

Ат не, узяліся-такі перацягваць на сябе кандыдацкую скуру. Пару год перацягвалі яе перацягвалі, аж пакуль яна з трэскам не разадралася. Разадралася сыходам Уладзімера Някляева з апазіцыі. Чалавек, які набыў свой аўтарытэт па-за палітыкай, меў мужнасць узяць на сябе адказнасць за правал двух-гадовых перамоваў па вылучэнні адзінага. Гэта пры тым, што сам Някляеў быў у беларускай апазіцыі не больш за пяць год і паводле сацыялогіі меў самы вялікі рэйтынг. А ці возьме хто-небудзь з палітычных кіраўнікоў такую ж на сябе адказнасць за правалы пяці-, дзесяці-, дваццаці-гадовыя?

Не, партайгеносэ нават і не думаюць, што яны павінны браць такую адказнасць. Каб пераканацца ў гэтым дастаткова пачытаць пару партыйных буклетаў/газетак і паслухаць адзін-другі выступ якога-ніць кіраўніка– там суцэльныя дасягненні і цуд-перамогі.

Возьмем, да прыкладу, нашумелую ініцыятыву па “народным рэфэрэндуме”. Дадзеную кампанію агучылі “Рух за свабоду”, Партыя БНФ, і самая амбіцыйная партструктура нашых дзён “Гавары праўду”, а пазьней да іх далучыліся партыі БСДП (Г), ПСП і, як сведчыць сайт кампаніі, “каля паўсотні грамадскіх ініцыятыў”. На першым этапе мэтай кампаніі было сабраць 50 тысяч подпісаў. І што вы думаеце? Пяць (!) палітычных структур (колькасцю не менш за тысяч дзесяць) і пяцьдзесят (!) грамадскіх арганізацый збіралі гэтыя няшчасныя 50 тысяч подпісаў амаль паўтара года. (Ад 3 да 5 подпісаў на актывіста за 1,5 года.)

Як вам такое? Ганьба? Гэта для вас, а кампанія “Народны рэфэрэндум” ганарыцца такім вынікам. І не толькі ганарыцца, але яшчэ і гразіць нам, простым выбарцам, вылучыць свайго “адзінага” кандыдата, каб мы з вамі на яго папрацавалі. Папрацавалі, як заўсёды, сваімі скурамі ў спецпрыёмніках і турмах.

Можна прыгадаць і другую нашумелую ініцыятыву – “Талака”, агучаную іншым “адзіным” кандыдатам, які, я так разумею, таксама прапануе нам на яго “папрацаваць”. Вынікі “Талакі”, якая ўключае ў сябе ажно 21 арганізацыю, яшчэ больш сумныя: у век інтэрнэт-камунікацый не стварылі нават сайт, а ці сабралі хоць адзін подпіс нікому і не вядома.

І вось думай, разважай: як і з кім быць у гэты няпросты час… Як мне, дык падказаў ацэнку нашых рэаліяў адзін чалавек, з каторым мы разгаварыліся ў Воршы на прэзэнтацыі кнігі маіх турэмных аповедаў.

– Неяк я запытваю аднаго свайго знаёмага пра погляды, – распавядае мне той просты аршанскі рабочы. – “Ты хто?” – кажу я яму пасля доўгай гутаркі пра апазіцыю. А ён мне: “Я – незадаволены”. І сам я тады падумаў: “А хто я?” Ды прыйшоў да такой высновы, што я – незадаволены незадаволенымі.

Каюся, мы з апавядальнікам нават троху пасмяяліся з гэтае прыпавесці. Хаця, калі разважыць, смяяцца-та зусім не выпадае – самы час плакаць. Аплаківаць канчыну беларускай апазіцыі. Бо шэрагі незадаволеных незадаволенымі павялічваюцца ў геаметрычнай прагрэсіі ад адной праваленай апазіцыяй кампаніяй да другой. І я мяркую, што палітычныя бонзы не могуць не адчуваць такіх настрояў грамадства. Чуюць, але ім проста начхаць, бо справаздачацца яны не беларускім выбарцам – не нам звамі – а зусім іншым людзям, настроі якіх і імкнуцца улагоджваць.

Аднак мне здаецца, надыдзе той час, калі шэрагі незадаволеных незадаволенымі ўжо не можна будзе ігнараваць – яны ўздымуцца хваляй і ачысцяць краіну ад усіх імітатараў барацьбы за народнае шчасце – і псеўдаўладных, і псеўдаапазіцыйных.

Хто суддзі? 19.01.2015 5

Чыркануў для “Партызана” даўно абяцаны тэкст. Тэкст, быццам бы, і не актуальны. У дадатак да ўсяго, падумаў ці не зарэзкавата – і тыя-сія куты закругліў. Але калі “Партызан” выставіў, разважыў, што мо і дарма на паважанага чалавека, а тым больш яшчэ і рэдактара, наехаў? Не, яно-та мо і правільна наехаў, але з-за ўсялякай мразі сварыцца – халера б яе, тую мразь, бяры!

А тут во адчыняю “Беларускія навіны”, і што я бачу? – гэтага ж гада, які ў ролі прарока вяшчае з першай старонкі. Нічога не разумею – лезу на “Партызан”, а там мярзотніка ўжо няма. Задаю пытаньне партызанскай рэдакцыі, і што высвятляецца?! Высвятляецца, што прыслухаўшыся да грамадскага голасу “Партызан” зняў з першай старонкі галоўнага ліберала краіны, а “Беларускія навіны” галоўнага прасцітута выставілі!

Людзі, мо я што не разумею, але скажыце мне, для чаго такім рэдкасным падлюкам, само ўзгадванне пра якіх у сумленных людзей павінна выклікаць рвотны рэфлекс, - дзеля чаго такім даваць слова на першых старонках, і дзеля якой трасцы іх піярыць?

Я паўтару думку свайго тэкста: у прынцыпе-та, справа іхняя – у людзей праца і навошта перашкаджаць ім зарабляць грошы? Але маё абурэнне звязана толькі і толькі (!) з тым, што потым гэтыя ж СМІ маралізатарствуюць пра неабходнасць ачышчэння і ідэйнага аднаўлення дэмакратычнага руху! А хутка цуд-выбары, і павучальнага маралізатарства са старонак незалежных СМІ будзе хоць адбаўляй. Але хто суддзі, брат?

На жаль, усё ж актуальны выйшаў тэкст .


Сорак градусаў 17.01.2015 1

- А как па-руссскі вашая фамілія? – запытаў супрацоўнік хуткай.

- Не-не, пішыце па-беларуску, – настойваў пацыет з 39-цю і паловаю.
- Мы пішам толька па-руссскі, – не здаваўся белы халат.
- Тады згортвайце свае манаткі – і едзьце адсюль, - пачырванеў пацыет да 40-ка.

Узьнікла няёмкая паўза. Запаветы Гіпакрата змагаліся з запаветамі ватніка. Праз пяць хвілін праўдзівы сын грэцкага лекара намазваў пацыенту пятую кропку спірытусам і ўводзіў жарапаніжаючае. А на разьвітаньне прыязна прамовіў:

- Не хварэйце.
- Дзякуй, буду старацца, – адказаў Павал Севярынец і правёў усьмешкаю народжанага ў 40-градусных пакутах беларуса.


О, ЗАХОДНЯЯ ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ТУПАСЬЦЬ! 23.11.2010

Вялікая Заходняя цывілізацыя, сфармаваная на падмурку хрысьціянства, вельмі доўга была увасабленьнем маралі, прынцыповасьці, каштоўнасьцяў. Але вялікія часіны сыходзяць у нябыт, а разам зь імі вялікія ідэалы. Усё больш і больш шараговы жыхар постхрысьціянскай Эўрапейскай цывілізацыі кіруецца ў сваім жыцьці інтарэсамі асабістае выгоды. У дзяржаўнай палітыцы ўсё больш пераважае прагматызм, у міждзяржаўных стасунках прынцыпы "рэалпалітык" – палітыкі, заснаванай на практычных і матэрыяльных фактарах, а не ідэалягічных панятках, маральных ці этычных чыньніках.
Читать дальше...

ШТО ВЕК НАСТУПНЫ НАМ РЫХТУЕ? 18.11.2010

Цягам вось ужо 17 год Праваслаўны атэіст выхоўвае ня толькі Віцю, Дзіму й Міколку, але і двухмільённы корпус беларускае моладзі. Ідэалягічныя наглядчыкі растаўленыя паўсюль: у школах, ПТУ і ўніверах. Але наколькі выніковае гэта выхаваньне для рэжыму й што за прадукт выходзіць з-пад ідэалягічнае кавадлы?
Читать дальше...
Страницы: Пред. 1 ... 3 4 5 6 7
Читать другие новости