Два рэспэкты Алесю Міхалевічу

Два рэспэкты Алесю Міхалевічу

Вярнуўшыся на Радзіму Алесь Міхалевіч зрабіў мужны ўчынак, да якога рыхтаваўся даўно. Сабраны кешар тое пацьвяржае. Цяпер хай чэшуць рэпу рэжымныя лібералізатары, што зь ім рабіць?


І што б ні пісалі тролі, Алесь малаец і яму вялікі рэспэкт за гэтую “правакацыю”. Я скажу нават больш, пра што раней казаць не было прычыны, яму рэспэкт і за 2010 год.


У 2010 годзе я і адкрыта, і персанальна крытыкаваў Алеся за ягоную пазіцыю па супарцы з рэжымам. Мяне асабіста ванітуе ад гэтай стратэгіі, якую ў свой час падтрымоўвалі розныя сілы і цяпер некаторыя падтрымоўваюць. Але ж мы за плюралізм, а значыць і такая пазіцыя мае сваё месца пад сонцам.


Алесь заклікаў да дыялогу. Ён не пантаваўся рэвалюцыйнымі лёзунгамі. Ён не гарлапаніў пра Плошчу. Ён зь пенай у рота ня рваў партрэты. І асабіста я думаў, што ён першы прэтэндэнт на здрадніцтва і пакаянныя лісты.


Аднак, дзякаваць Богу, у гэтым выпадку я пасаромлены! Патрапіўшы ў аўтазак і КДБэшныя сьцены, Алесь ні па БТ ня выступіў, ні лістоў не панапісваў. Ён мужна пераносіў катаваньні маральныя і фізічныя, а ўрэшце рэшт развёў лахоў з ГБ, вырваўся на волю і абвесьціў пра ўсё.
Ці можам мы параўнаць Алеся з тымі, хто роў пра перамены і ціпа “рыхтаваўся да Плошчы”, а патрапіўшы ў аўтазак сікалі ў памперсы і зрабілі ўсё, што ад іх патрабавалі?


Яно амаль заўсёды ў беларускай апазіцыі адбываецца так: пантоў і гучных словаў процьма, а як даходзіць да справы – дуем у памперсы. Алесь зрабіў усё наадварот – пантоў нуль, а ў памперсы валяць ГБэшныя лохі, якія цяпер сутаргава зьбіраюць нарады, адрывааць ад абеда ўзлаванага імператара і трасуцца вакол яго ў развагах, што рабіць з Міхалевічам, які ізноў нанёс удар пад дыхаўку. За што Алесю другі раз пасьля 2010 года – рэспэкт і павага!

08.09.15 16:17