Як чалавечую трагедыю можна перарабіць у фарс і трэш?

У працяг да тэмы "судовага перфомансу", што адбываецца зараз па справе тэракту ў менскім метро. Градус абсурднасці падвышаецца і маразм крапчэе. Акторы ў мантыях і службовых формах намагаюцца выконваць сцэнар, але... але не могуць "сцэнарысты" запраграмаваць эмоцыі "гледачоў". Тая сітуацыя, якая склалася з сям'ёй Крутых яскравае таму падцьверджанне. Узгадваюцца нават моманты савецкай гісторыі, калі "ворагаў народу" ці проста тых, хто сумняецца ў светлай будучыні змяшчалі ў "псіхушку". Аляксандр Крутой (бацька пацярпелай ад тэракту Інэсы Крутой) як раз з тых "гледачоў", хто не дэградаваў розумам і воляй. Публічна заявіўшы на адкрытым працэсе пра акалічнасці справы раптам апынуўся ў "Навінках". Інэса просіць прытулак у Нямеччыны – слушна робіць. Жыццё даражэй за ўсё. Гэта абсалютная каштоўнасць. Той, хто гэтага не разумее і наіўна думае, што можа па правілах выйграць у чужой гульні, той проста дурань.

Гісторыя павяртаецца... беларусы так і не зрабілі з яе высновы. Прывіды гэтай гісторыі зараз сядзяць у кабінетах КДБ, так званых судах ды на розных дзяржаўных пасадах. Што ж трымае гэтых прывідаў? Трымаем мы. Мы – гэта тая энэргія, якая падсілкоўвае іх. Яны смокчуць энергію з людзей, выціскаюць іх як мага мацней. Трэба пазбавіцца ад гэтых "прывідаў". Яны нават сцэнары нармальныя прыдумаць не могуць. Нават з чалавечай трагедыі робяць фарс і трэш.
22.09.11 21:18

Кирилл Атаманчик