Антон Астаповіч
Накіпела
Нездаровыя пошукі здаровага сэнсу

Мабыць наступіў камусці на мазоль і вельмі моцна, калі пасля маёй невялічкай рэфлексіі (
А тое, што наступіў на мазоль, ці стукнуў па іншаму хвораму месцу, проста навідавоку. Бо чаму тады ўжо 21 ліпеня ў той жа СБ з’яўляецца наступны матэрыял (
Спадобіўся. Прыемна, што рэфлексіі мае чытаюцца, ды яшчэ на “оппозиционном” сайце. Але не будзем пачываць на лаўрах і раслабляцца, а адразу возмем быка за рогі, а дакладней выкарыстаем параду г-на Панамарова і ўвяжамся ў дыскусію, дыскусію цывілізаваную, заснаваную на аргументах.
Адразу ўзгадаю грамадскае абмеркаванне прыбудовы да гандлёвага цэнтру “Магніт”, дзе аргументацыю па тыпу “дэбіл”, “казёл”, “прыдурак” і г.д. я чуў з боку менавіта забудоўшчыкаў, калі з трыбуны па пунктах выкладаў, якія нормы заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны прапанаваны праект парушае.
Чуў не адзін я. Гэта чулі шматлікія прысутныя, у тым ліку і старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка, і прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Генадзь Лаўранкоў.
Дарэчы, усё на тым жа “оппозиционном” сайце тыя, яшчэ зімовыя, падзеі былі таксама апісаны (
Проста перспектыўныя забудоўшчыкі так і не змаглі адказаць на элементарнае пытанне – якім чынам праекты стасуюцца з дзеючым заканадаўствам. Вось Вам г-н Панамароў і пытанне. Няўжо прыклады па Магілёву не з’яўляюцца паказальнымі? Няўжо з’яўленне ў гарадскім асяродку аб’ектаў, якія супрацьмовяць заканадаўстцу – прагрэс? Згодна Вашай логіцы нам трэба вітаць парушэнне првававых нормаў. Пазіцыя цікавая.
Сапраўды, давайце не будзем залазіць у дэталі. Проста ёсць артыкул 4-ы Закона Рэспублікі Беларусь “Аб архітэктурнай, будаўнічай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліке Беларусь”, які гарантуе грамадзянам права на ўдзел у працэсе горадабудаўніцтва шляхам грамадскіх абмеркаванняў. Адпаведнае Палажэнне, зацверджанае Пастановай Саўміна ў мінулым годзе, рэгулюе працэдуру грамадскіх абмеркаванняў. Вы што, г-н Панамароў, выступаеце супраць законам дадзенага права?
Дарэчы, згодна працэдуры правядзення абмеркаванняў эмоцыі, пра якія так шмат разважае журналіст СБ, не ўлічваюцца, а ўлічваецца аргументаваная пазіцыя. І ўсе тыя праекты, якія Вы, г-н Панамароў, пералічылі ў сваім артыкуле ад 18.07.2012, і аб якіх, як можна здагадацца па агульным тоне артыкула, Вы шкадуеце, былі адхілены не таму, што адхіленню паспрыялі дзве-тры эмацыйныя бабулі з суседняга двара, ці пацаны з раёна, якіх па Вашай версіі сабралі ў якасці асноўнай ўдарнай сілы.
Мернавіта неадпаведнасць праектаў дзеючым нарматыўна-прававым і нарматыўным актам паспрыяла таму, што гэтыя хоць і геніяльныя, але незаконныя творы не будуць радаваць Вашага вока.
А ўвогуле у мяне складаецца ўражанне, што журналіст самай галоўнай дзяржаўнай газеты заклікае быць талерантнымі да пазазаконнай дзейнасці, лічыць здаровым сэнсам парушэнне права. Калі гэта не так, то хачу пачуць аргументаваны адказ, а не агульныя, суб’ектыўныя, ні на чым не заснаваныя разважанні, як ужо было пра прафесіяналізм нашых дойлідаў, неадукаванасць і коснасць беларускага народу, які стаў тормазам на шляху горадабудаўнічага прагрэсу.
Хочацца, каб г-н Панамароў адказаў на пытанне, чаму грамадскія абмеркаванні яго зацікавілі тады, калі нашыя чыноўнікі ад архітэктуры сталі разважаць у прэсе аб шкодзе гэтай працэдуры? Чаму агульны тон артыкулаў аўтара практычна поўнасцю супадае з накірункамі разважанняў галоўнага архітэктара Мінска (
Чаму б нашаму журналісту не задацца пытаннем пра прычыны, па якіх Мінгарвыканкам, як чорт ладана баіцца грамадскіх абмеркаванняў праектаў на гісторыка-культурных каштоўнасцях, што яскрава выявілася на прыкладах праектаў забудовы правага боку вул. Зыбіцкай (Гандлёвай) ды паўднёва-усходняй часткі Мінскага замчышча.
Хай бы нашыя прафесіяналы праектыроўшчыкі на падставе аргументацыі, заснаванай на нарматыўна-прававых дакументах, методыках, паставілі б на месца, публічна паставілі б, купку непісьменных гарлапанаў. І пытанне было б вырашана. А тое адзін геніяльны праект, ён жа адначасова прагрэсіўны, ужо рэалізуецца (Зыбіцкая), а другі (Замчышча), дзякуй Богу, адсунуты ў часе. Без усялякіх абмеркаванняў.
Так што пытанняў шмат. Таму ў адным з г-нам Панамаровым я згодны. Трэба дыскусія. І дыскусія аргументаваная. Праўда, каб дыскусія адбылася на роўных, па чэснаму, як у народзе гавораць, трэба каб і мае разважанні ў СБ з’явіліся, а тое ідуць у апошнім артыкуле згадкі пра нейкі “оппозиционный” сайт, а каб дакладна сказаць, дзе матэрыял Астаповіча – то цішыня.
Я разумею, можа сапраўды няварта, каб СБ спасылкамі рабіла скрытую рэкламу “Партызану”. Таму акрамя таго, што свае развагі ў сваім жа блогу на “оппозиционном” сайце стаўлю, вышлю іх у СБ, як электроннай, так і і звычайнай поштай. Бо калі журналіст такога выдання заклікаў да дыскусіі, я шчыра веру ў тое, што мой дыскусійны матэрыял будзе ў галоўнай дзяржаўнай газеце надрукаваны.
І надрукую разважанні на сайце Таварыства, бо ёсць прыхаваная надзея на піяр рэсурсу праз СБ.
Фота з