АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Выборы-2019 Изменение Конституции Европейские игры в Минске Куропаты Беларусь-Россия Убийство Павла Шеремета
Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету

Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры атрымала згоду ад Міістэрства культуры Рэспублікі Беларусь на працу па стварэнню мемарыяльнага знака праведнікам свету, что сталася нагодай для чацыёртай сустрэчы аргкамітэта па стварэнню знака ў Гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна на вуліцы Сухой.

Дадзены знак павінен ушанаваць памяць тых асобаў неяўрэйскага паходжання, жыхароў Беларусі, якія ў час Другой сусветнай вайны ратавалі яўрэяў ад Халакосту. Па дадзеных ізраільскага інстытута “Яд ва-Шэм” па стане на 1 студзеня 2013 года на Беларусі налічваецца 650 асобаў, якія маюць адпаведнае званне (па іншых звестках 711, але на афіцыйным узроўні памяць пра гэтых асобаў ушанаваная толькі ў выглядзе закладзенай алеі каля мемарыяла “Яма”.

Па аўтарскай задуме Леаніда Мендалевіча Левіна, архітэктурны праект мемарыяла “Яма” ўтрымлівае ў сабе таксама і асобную частку на якой павінны быць адзначаныя прозвішчы Праведнікаў света з Беларусі. Але па розных прычынах дадзеная задума не была выкананая і ўвасабленне сённяшняга мемарыяла няпоўнае.

На дадзенай сустрэчы прысутнічала сем сяброў розных ініцыятыў і арганізацый, у тым ліку Галіна Левіна (Архітэктурная майстэрня Леаніда Левіна),, каардынатар праекта “Прыпынак Адамовіча” Андрусь Архіпенка, намеснік старшыні Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Валер Герасімаў, а таксама прадстаўнікі яўрэйскіх грамадскіх арганізацый.

Па выніках сустрэчы былі вырашаны пытанні па размеркаванню накірункаў дзейнасці і адказнасці паміж сябрамі аргкамітэту. Дзейнасць удзельнікаў аркамітэта будзе накіраваная ў большасці на практычны аспект пытання ўсталявання помніка: удакладненне беларускай часткі спіса праведнікаў свету, камунікацыя наконт спрыяня дзяржавы праз Фонд Культуры, пераклад імёнаў на беларускую мову, збор сродкаў і г.д.

На дадзеным этапе вырашаецца, якая з грамадскіх арганізацый выступіць у ролі заказчыка знака.У хуткім часе на разгляд у Манументальны савет пры Мінгарвыканкаме будзе пададзены неабодны пакунак дакумантаў, і як толькі праект знака будзе ўсхвалены, аргкамітэт распачне кампанію па збору сродкаў.


13.02.19 18:48

Антон Астаповіч