АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Выборы-2019 Изменение Конституции Европейские игры в Минске Куропаты Беларусь-Россия Убийство Павла Шеремета
Яшчэ раз пра Асмалоўку

Яшчэ раз пра Асмалоўку



Зноўку пра Асмалоўку на фоне пераможных фанфар з нагоды зацвярджэння зон аховы. Давайце не забываць, што на гэтыя два кварталы, на іх захаванне працавала вельмі шмат людзей і не аднаго-двух год гэтая справа. Больш 10 год таму кварталам займаліся і Вадзім Гліннік, і Лілія Чарняўская, і шмат хто яшчэ, Было зроблена натурнае даследванне забудовы і складзена архіўна-бібліяграфічная даведка.

У 2007 г. Іван Жураўлёў, архітэктар, галоўны эксперт Галоўбудэкспертызы, член Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытанных гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрсве культуры Рэспублікі Беларусь ў № 6 часопіса "Архітэктура і будаўніцтва" апублікаваў артыкул "Были первыми, или Два юбилея в одном", прысвечаны Асмалоўцы, у якім аўтар неадназнача сцвярджаў, што "застройка кварталов по улицам Богдановича – Киселева – Куйбышева – Коммунистическая могла бы претендовать на получение статуса историкокультурного наследия в связи с ее возможной утратой в ближайшее время, если не принять своевременных мер по ее сохранению”.

З 2008 па 2012 г. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры неаднаразова рабіла спробы, каб прапанова па наданню статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці Асмалоўцы была разгледжана на пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытанных гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрсве культуры Рэспублікі Беларусь, але па шэрагу фармальных падставаў на раду прапанова не выносілася, у асноўным з-за таго, што Мінгарвыканкам і Мінсграда не давалі сваіх заключэнняў па прапанове.

Апошнімі гадамі лакаматывам у справе захавання кварталаў стала моладзевае аб'яднанне "Гісторыка", якое сабрала вакол сябе даволі моцную экспертную групу, была распрацавана больш разгорнутая прапанова, якая была разгледжана на навукова-метадычнай радзе ў канцы 2016 г., але канчатковага рашэння, надаваць ці не надаваць статус помніка, рада так і не прыняла, усё зноўку упёрлася ў пазіцыю Мінгарвыканкама, якая вельмі нагадвала ўвесь час пазіцыю Троцкага на Брэсцкіх мірных перамовах - "ні міра, ні вайны, а армію распусціць".

Кола спецыялістаў, прыцягнутае "Гісторыкай" распрацавала і менеджмент-план, якім прадугледжвалася, як кампраміс, магчымасць будаўніцтва ўнутры кварталаў, максімум васьмі дамкоў (з улікам зносу дзіцячых садкоў), а з іх захаваннем, нават меней. Гэты мэнэджмэнт-план быў таксама прадстаўлены ў гарадскія выканаўчыя органы. І вось праект ахоўных зон зацверджаны. У чарговы раз паўтараю, гэта не ахоўныя зоны Асмалоўкі, гэта ахоўныя зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская – вул. Кісялёва – вул. Багдановіча – пр. Машэрава – вул. Чычэрына – вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – вул. Пашкевіч – вул. Багдановіча – вул. Камуністычная. Нагадваю, Асмалоўка ў гэтым праекце фігуруе, як зона рэгуляванай забудвы.

Так, вельмі прыемна, што ў горадабудаўнічыя рэгламенты, якія вызначаны праектам для Асмалоўкі, увайшлі шматлікія прапановы, сфармуляваныя ў мэнэджмэнт-плане, які распрацаваны "Гісторыкай", але калі разабрацца, праект зон аховы - палка на два канцы. Раней адсутнасць ахоўных зонаў служыла перашкодай для праектавання на гэтай тэрыторыі і рэалізацыі інвестпраектаў. Гэтая сітуацыя была нават стрымліваючым фактарам у распрацоўцы ПДП тэрыторыі. Зараз, як зоны аховы зацверджаны, прававых абмежаванняў няма. І ПДП з'явіцца ў свой час, проста ў ім будуць вытрыманы рэгламенты і інвестпракты будуць рэалізоўвацца, калі нехта зацікавіцца тэрыторыяй, а тэрыторыя вельмі інвестыцыйна прыцягальная, тым больш змена рэгламентаў зоны рэгуляванай забудовы справа нескладаная..

16.01.19 14:11

Антон Астаповіч