Крэатыўная прапанова

У эфіры СТБ прагучала навіна, ёсць яна і на сайце (http://www.ctv.by/na-odnu-noch-centr-minska-prevratilsya-v-svetskiy-salonv-bolshom-teatre-opery-i-baleta-proshel-0). Навіна пра адбыўшыся навагодні баль у нашым тэатры оперы і балета. Рэжысёрам была Галіна Галкоўская. Фішка ў тым, што, цытую: "Открыл вечер русский бал под предводительством Петра Первого и Екатерины Второй".

Гэта тыя асобы, якія шкамуталі нашую Бацькаўшчыну, здзекваліся з яе. Адзін пад час Паўночнай вайны разам са сваім палюбоўнікам Меньшыкавым ліў рэкі бязвіннай крыві, рабаваў, а другая, вялікадзяржаўная курва, з двума падзельнікамі, з двума нямецкімі драпежнікамі, рвала на часткі Рэч Паспалітую.

Каментаваць не буду. Слоў няма. Хачу проста прапанаваць рэжысёру Галіне Галкоўскай зрабіць пастаноўку наступнага свята - балю перамогі напапярэдадні 9-га мая, ці ў сам святочны дзень. І абавязкова, каб баль адкрывалі Адольф Гітлер з Евай Браўн.
14.01.14 22:34

Антон Астаповіч