АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Выборы-2019 Изменение Конституции Европейские игры в Минске Куропаты Беларусь-Россия Убийство Павла Шеремета
Старыя праблемы пры новым намесніку міністра праз прызму Курапат

Старыя праблемы пры новым намесніку міністра праз прызму Курапат



Ужо пару месяцаў, як намеснікам міністра культуры, які адказвае за ахову гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца А.Яцко, але ўсе праблемы, пра якія неаднаразова сігналізавала нашае грамадскае аб’яднанне, так і не скранаюцца з места. Наколькі актуальным застаецца маё выступленне на калегіі Мінкульта ў кастрычніку 2010 г., дзе я канкрэтна звяртаў увагу на парушэнні пры ўзгадненні праектнай дакументацыі для выканання прац на помніках ці ў зонах іх аховы, як з боку непасрэдна міністэрства, так і з боку навукова-метадычнай рады пры Мінкульце.


Не толькі праблема падымалася ў міністэрстве, як перапіскай, так і на шматлікіх нарадах, сігналы рэгулярна паступалі ў праваахоўныя органы, вышэйстаячыя органы дзяржкіравання, але ўсім напляваць, праблема не вырашаецца, пры працы з гісторыка-культурнай каштоўнасцю ў знешне законныя рамкі могуць упіхнуць і ўпіхваюць усё што магчыма, нават прапановы, якія прадугледжваюць брутальнае знішчэнне помнікаў, праз іх дэмантаж, неабгрунтаваную перабудову і г.д.


Былі спадзяванні, што новы намеснік міністра, які прыйшоў з сістэмы КДК.  хоць нейкім чынам пастараецца паўплываць на станоўчае вырашэнне склаўшайся сітуацыі, але лістападаўская навукова-метадычная рада і яе вынікі па Курапатах яскрава дэманструюць, што ахова помнікаў гісторыі і культуры чыноўнікам і дзяржаве зусім не цікавая і непатрэбная. Яшчэ ўчора быў мною апублікаваны пратакол рады, з якога вынікае.  што ў рашэнне выкладзенае на паперы зусім іншае, чым разглядалася і ўзгаднялпся на радзе, што асноўнымі крытэрыямі  з’яўляюцца  ў закдакументаваным рашэнні  не навукова-метадычная і нарматыўна-прававая аргументацыя, а інтарэсы нейкіх там зацікаўленых бакоў.


Старыя праблемы, таму і старыя метады працы з гэтымі праблемамі, толькі што ў дачыненні да новых асобаў. І, як было абяцана, матэрыял у пракуратуру падрыхтаваны, бо яскрава прасочваюцца ўсе прыкметы правапарушэння,  якое ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з каруцйыяй”, стварае ўмовы для карупцыі, а менавіта мае прыкметы аказання дзяржаўнымі службовымі асобамі пры падрыхтоўцы рашэнняў неправамернай перавагі інтарэсам інвестара, ды яшчэ вымалёўваюцца прыкметы самавольнага здзяйснення свайго сапраўднага ці меркаванага права, і дзеянняў, якія выходзяць за межы праў і паўнамоцтваў, якія нададзены намесніку міністра, бо менавіта ён падпісвае ўсе дакументы.


А што вышэйпералічана, то парушае аж два артыкулы Крымінальнага кодэкса – артыкуры 383 і 426. Таму і прыйшлося пісаць у Генпракуратуру ліст, каб распачалі праверку, па выніках якой, калі падцвердзяцца факты, каб была ўзбуджана крымінальная справа. Аптымізму няма, але трэба рабмць. Паміраць сабраўся, а жыта сей.



Тэкст ліста

























































































































































































23.12.13 1:22