Траецкае прадмесце. Прапанова архітэктурнай секцыі Таварыства
Неаднаразова рознымі праектнымі арганізацыямі рабіліся прапановы па засваенню набярэжнай Траецкага прадмесця ўздоўж вуліцы Старавіленскай, як часовымі збудаваннямі павіл’ённага тыпу, так і капітальнымі будынкамі і збудаваннямі. Функцыянальнае прыхначэнне ўсіх прапанаваных пабудоў – грамадска-гандлёвае. Крамкі, кавярні і г.д. Літаральна кожная прапанова распрацоўвалася толькі на ўзроўні канцэпта, як нейкая перспектыўная прапанова, якая можа быць рэалізавана ў неабсяжнай перспектыве. Не засталося ў баку і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. І архітэктурнай секцыяй, а канкрэтна, яе кіраўніком, Антонам Вантухам канцэптуальнае бачанне перспектывы развіцця гэтага куточка гістарычнага цэнтра Мінска таксама было падрыхтавана.
У адпаведнасці з матэрыяламі архіўна-бібліяграфічных даследаванняў дадзеная тэрыторыя з кан. 19 па кан. 60-х гг. 20 ст. мела практычна нязменную ўстойліваю планіровачную структуру і характэрную забудову, якая паміж ракой і Камунальнай набярэжнай была мураванай, а далей, уздоўж Старавіленскай вул. была прадстаўлены драўлянымі будынкамі і збудаваннямі. Забудова мела лінейную структуру паміж ракой і праезжымі часткамі вуліц.
У 70 – 80-я гг. 20 ст. практычна ўся лінія забудовы была знесена, а яе апошнія фрагменты – ў час правядзення маштабных прац п рэканструкцыі Траецкага прадмесця (больш канкрэтна аднаго толькі 47-га кварталу), была зменена рэчышча ракі Свіслач, што робіць немагчымым у склаўшайся горадабудаўнічай сітуацыі аднаўленне страчанай гістарычнай планіровачнай стрктуры і правядзенне аднаўлення будынкаў і збудаванняў, як шляхам гістарычнай рэканструкцыі, так і рэнавацыі.
Вызнаючы неабходнасць забяспячэння жыхароў і гасцей сталіцы аб’ектамі кароткатэрміновага і сярэднятэрміновага сэрвісу (рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, грамадская прыбіральня), зыходзячы з прынцыпаў, сфармуляваных у заканадаўстве ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, у ТНП, якія рэгулююць праектныя працы на тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцяў, у міжнародных метадычных дакументах, узвядзенне аб’екта грамадскага харчавання, гандлѐвых кропак і грамадскай прыбіральні ў разглядаемай частцы Траецкага прадмесця можна праводзіць толькі ў рэжыме ўзвядзення збудаванняў, што ніякім чынам не будуць уплываць на ўспрыяцце ўжо склаўшагася гарадскога ландшафта, – а гэта падземныя збудаванні, размешчаныя ў высокай надпоплаўнай тэрасе.
Пры магчымасці размяшчэння ў падземным узроўні гандлѐвых памяшканняў, прадпрыемства рэстараннага тыпу, грамадскай прыбіральні існуе дадатковая магчымасць пры добраўпарадкаванні набярэжнай пад рэкрэацыйныя мэты (пірс для сродкаў воднага пракату) выявіць і пазначыць на паверхні люстэрка вады ракі Свіслач гістарычную берагавую кромку ракі, якая існавала яшчэ ў 60-я гг. 20 ст.
Праектная прапанова: