АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Протесты Конституционная реформа Павел Шеремет Эпидемия Белгазпромбанк Беларусь-Россия
Ці будуць санкцыі?

Ці будуць санкцыі?

1⃣Пару думак на гэты конт:
1. Амаль напэўна рэакцыя ЕС & Штатаў будзе. Персанальныя санкцыі дужа імаверныя. Эканамічныя, хутчэй за ўсё, не.
АЛЕ:
2. Будзе дзейнічаць інерцыя: еўрачыноўнікі і іх эксперты ўжо звыкліся да парадыгмы апошніх 7-8 гадоў (дыялог з элементамі крытыкі).3. Парадыгма супрацьстаяння Беларусі і ЕЗ з перыяду (груба беручы) 1996 - 2011 гг. дужа непапулярная сярод еўрачыноўнікаў і еўрапарламентараў, як старых, так і новых.4. Сам Захад перажывае перыяд каштоўнаснай дэзарыентацыі. 2019 год - гэта 14-ты год няспыннага зніжэння глабальнага індэксу дэмакратыі, перадусім у заходніх краінах. Нядаўна V-DEM абвесціў з'яўленне першай аўтакратыі ўнутры Еўразвязу (Вугоршчына). Усё больш зарысоўваюцца супярэчнасці паміж лібералізмам і эмансіпацыйнымі рухамі.
Такім чынам, заходнееўрапейскія эліты падвержаны закіду tu quoque, і яны самі, хутчэй за ўсё, гэта адчуваюць. Гэта таксама будзе ўплываць на (не)рашучасць іх у ацэнцы беларускіх рэалій.
5. Не варта забываць, што Беларусь не была і не будзе ключавым прыярытэтам еўрапейскай палітыкі. Ёсць букет іншых - больш важных - тэмаў: CoViD і відмо эканамічнай рэцэсіі, а калі ўжо браць вонкавую сітуацыю, то Украіна або Расія будзе заставацца пад больш пільнай увагай, чым Сінявокая.
Гэта кепска? Не абавязкова. Назіраючы падзеі апошніх двух месяцаў, я б сказаў так: Заходняя Еўропа - унутры нас.

15.07.20 13:20
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Петр Рудковский