АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Эпидемия Единый кандидат оппозиции Выборы-2020 Беларусь-Россия Павел Шеремет Экономический кризис
Ці н-каронавірус сапраўды больш страшны, чым большасць іншых вірусаў?

Ці н-каронавірус сапраўды больш страшны, чым большасць іншых вірусаў?

На сённяшні дзень налічваецца ўжо каля 26 тыс. навуковых артыкулаў і экспертных меркаванняў на тэму новага каронавіруса (SARS-CoV-2) і выкліканага ім захворвання (CoViD-19). Даследаванні ўсцяж трываюць, а база дадзеных папаўляецца. Але ўжо зараз можам займець прыблізнае ўяўленне пра пагрозлівасць новага каронавіруса.

Ці сапраўды новы каронавірус нашмат больш пагрозлівы, чым большасць іншых вядомых вірусаў, ці гэта – як кажуць некаторыя - «нешта накшалт грыпы»?

На запушчаным нядаўна сайце http://covidresearch.by можна азнаёміцца з аглядам навуковай літаратуры, экспертных меркаванняў і прафесійных рапартаў, прысвечаных гэтаму пытанню. На дадзены момант апублікаваны рабочы артыкул "Наколькі новы вірус смертаносны", дзе ў храналагічным парадку прадстаўлены артыкулы і рапарты, высновы наконт пагрозлівасці новага віруса і паясненні адносна высноваў.


10.05.20 13:58

Петр Рудковский

Change privacy settings