Адмова ад талерантнасці ў адносінах да "рэгрэсіўных" рухаў

Адмова ад талерантнасці ў адносінах да "рэгрэсіўных" рухаў

«Адмова ад талерантнасці ў адносінах да апазіцыйных грамадскіх рухаў, перш чым яны стануць актыўнымі; нецярпімасць нават у сферы думкі, меркавання і слова, і, нарэшце, нецярпімасць да тых, хто называюць сябе "свядомымі" – гэтыя антыдэмакратычныя захады адпавядаюць сапраўднаму развіццю дэмакратычнага грамадства ( ...)».

Што думаеце пра такі падыход?

А цяпер замяніце слова "апазіцыйных" на слова "рэгрэсіўных", а "свядомымі" - на выраз "правымі і кансерватарамі" - і вы атрымаеце чысты тэкст Герберта Маркузэ:

«Адмова ад талерантнасці ў адносінах да рэгрэсіўных грамадскіх рухаў, перш чым яны стануць актыўнымі; нецярпімасць нават у сферы думкі, меркавання і слова, і, нарэшце, нецярпімасць да тых, хто называюць сябе кансерватарамі, да палітычнай правіцы – гэтыя антыдэмакратычныя захады адпавядаюць сапраўднаму развіццю дэмакратычнага грамадства ( ...)». Herbert Marcuse. Repressive Tolerance. In "A Critique of Pure Tolerance." Boston: Beacon Press 1965. Старонка 110.

Маркузэ - гэта гуру заходняга эмансіпацыянізму, якім да гэтага часу натхняюцца многія ідэолагі фемінізму, LGBTQIA+ і мультыкультуралізму. Слова "многія" тут дужа важнае. Многія, але не ўсе. Сярод прыхільнікаў гендэрнай роўнасці і павагі да годнасці людзей усіх расаў, культур і сэкс-арыентацый, ёсць паслядоўныя лібералы, якія не падзяляюць падыходу Маркузэ.

15.01.20 13:55

Петр Рудковский