АКТУАЛЬНЫЕ ТЕМЫ: Референдум Белгазпромбанк Выборы-2020 Беларусь-Россия Павел Шеремет Экономический кризис Эпидемия
"Беларусь/Белоруссия", "в Украине / на Украине"

"Беларусь/Белоруссия", "в Украине / на Украине"

Прыблізна раз на квартал да мяне прыклейваюцца розныя ірацыянальныя ідэі. Вось, пару год таму я, жывучы ў Польшчы, на некалькі тыдняў (з перапынкамі) зрабіўся прыхільнікам звароту "w Białorusi" (замест натуральнага і зручнага ў вымаўленні "na Białorusi). Нават спрабаваў ужываць гэты зварот у доктарскай дысертацыі і кніжцы, якія ў той час пісаў паралельна.

Дастаткова было пасадзіць эмоцыі на маленькую дыету і на 5-10 хвілін уключыць рацыянальнае мысленне, каб адмовіцца ад гэтай моўнай інавацыі. А ва ўсякім разе не ператвараць яе ў пытанне "быць - не быць" польска-беларускай дружбе.

Цяпер, во, бачу, браты-ўкраінцы і сёстры-ўкраінкі зрабілі зварот "w Ukrainie" (замест "na Ukrainie") менавіта справай "быць - не быць".


Ірацыяналізм - гэта не грэх, але калі ён становіцца ваяўнічым, то ператвараецца ў атруту. У першую чаргу - для самога яго носьбіта. Ён атручвае рацыянальнае мысленне і нармальную камунікацыю.

Ваяўнічы ірацыяналізм у сферы рэфармавання мовы стаўся своесабівай фірмовай маркай сённяшняга грамадскага актывізму. Яго можна сустрэць паўсюль. Вось жменя прыкладаў:

1. Займеннікавая барацьба на грунце англійскай мовы. Спачатку ўжыванне/неўжыванне "he or she" ў безасабовых кантэкстах ператварылі ў крытэр "павагі/непавагі" да жанчын. Пазней ужыванне "they" у значэнні адзіночнага ліку зрабілі крытэрам павагі да людзей увогуле.

2. "Беларусь/Белоруссия" на грунце расейскай мовы. Выбар версіі назвы ператварылі ў крытэр быцця ці небыцця савецка-расейскім імперыялістам. (Дзякуй Богу, хаця б прыметнік "белорусский/беларуский" застаецца пакуль што факультатыўным.)

3. "Зэлэнськый vs Зяленскі" - таксама, для некаторых, крытэр павагі/непавагі да Украіны.

4. "Нелегальны эмігрант", "чалавек, хворы на рак", "lady"... і дзясяткі ды сотні іншых зваротаў ператвораны ў крытэр "павагі/непавагі", "карэктнасці/некарэктнасці", "мовы нанявісці / мовы любові".

Што аб'ядноўвае ўсе гэтыя кейсы? Моўны фетышызм. Поўная ігнаранцыя ў абшары моўнай прагматыкі, адсутнасць элементарнага разумення, як функцыянуе жывая мова, жывая камунікацыя.

Найгоршае, што Ігнаранцыя выступае з пазіцыі Веды. Людзі, без элементарных ведаў у галіне семіётыкі і лінгвапрагматыкі з вышыні слановай вежы павучаюць іншых, як правільна, а як няправільна. Якое слова - "злое", а якое - "нязлое".

Такая ўжо натура ірацыяналізму, не ўраўнаважанага логікай і здаровым сэнсам.


05.01.20 11:02
Внимание! Материалы в разделе «Блоги» отражают исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция не модерирует и следовательно, не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.

Петр Рудковский