Разгубленыя мужчыны галасуюць за папулістаў?

Разгубленыя мужчыны галасуюць за папулістаў?



Філосаф Вольга Шпарага ў перадачы Радыё Свабода "Калі на адным баку Лукашэнка і Пазьняк" цвердзіць: «Разгубленыя ў многіх сэнсах мужчыны сёньня галасуюць за правых папулістаў».

Скуль такія дадзеныя? Апублікаванае ў 2018 даследаванне FES сведчыць аб наступным: 1) адсотак жанчын, падтрымліваючых "права-папулісцкія" партыі вагаецца паміж 30% і 55%. 2) тэндэнцыя ў выпадку жанчын узрастаючая: усё больш і больш жанчын падтрымліваюць "правых папулістаў"; 3) жанчыны, якія падтрымліваюць правых папулістаў, як правіла, больш радыкальныя. (Лінк на даследаванне)

Далей спадарыня Шпарага тлумачыць: "...правыя папулісты прапануюць простае рашэньне — вернемся да папярэдняй пабудовы грамадзтва, да ранейшых герархій".

Хто з "правых папулістаў" прапануе нешта такое?

Фінская партыя? - За гендэрную роўнасць.

Шведскія дэмакраты? - За гендэрную роўнасць і абарону сэкс-меншасцяў.

Альтэрнатыва для Нямеччыны? - За гендэрную роўнасць. Што ж, яны не падтрымліваюць аднаполыя сужэнствы, але падтрымліваюць грамадзянскія саюзы між гомасэксуаламі.

Галандская Партыя свабоды? - За гендэрную роўнасць. Што тычыцца правоў сэкс-меншасцяў, то яны пастулююць нават завастрэнне пакарання за гвалтоўныя дзеянні супраць LGBT!

Магчыма, PiS або Vox пастулююць нешта, што нагадвае "вяртанне да ранейшых іерархій". Але нават у гэтых выпадках сцвярджэнне "вяртання" было б вялікай нацягненасцю.


26.10.19 15:53