Кубэ не герой! 19.05.2018

Усё ж такі не магу прыняць артыкул “Анонс артыкула пра Вільгельма Кубэ” свайго партагеноса Паўла Знаўца. Артыкул не мае нічога агульнага з пазіцыяй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) адносна Другой сусветнай вайны, нацыскай акупацыі і калабарацыянізмам.Асабліва не спадабалася пра арыйскае паходжанне беларусаў у кантэксце палітыкі нацыскай Нямеччыны ў Другой сусветнай вайне.Выгляе так – беларусаў нельга было забіваць, бо яны такія ж арыйцы, як і немцы. З гэтай спрэчкі напрашваецца выснова, што ўсіх астатніх неарыйцаў забіваць можна.Памылкова меркаваць, што ў Другой сусветнай вайне, у якой БССР апынулася паміж молатам і кувадлай, могуць быць асобы з ліку нацысцкай Нямеччыны, якім варта даваць вышэйшыя ўзнагароды і званні.Нацызм асуджаны ўсім светам, а гаўляйтар Вільгельм Кубэ быў ягоным ідэйным паслядоўнікам і як прадстаўнік нацыянал-сацыялістычнай партыі Нямеччыны быў адказны за прасоўванне яе інтарэсаў на акупаванай тэрыторыі.Нават калі ён і спрыяў у развіцці беларускай адукацыі і культуры - гэта не адбельвае яго асобу ад тых злачынстваў, якія чынілі яго падначаленыя на захопленых тэрыторыях.Ягоная палітыка была не больш чым спробай заручыцца падтрымкай беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, распалажыць яе да сябе і такім чынам часткова знізіць незадаволенасць беларускага народу.Падобнае ў свой час рабілі і бальшавікі - праводзілі беларусізацыю, развівалі беларускую мову на далучаных 17 верасня 1939 года да БССР тэрыторыях, аднак пасля пераварылі беларусаў і цяпер мы маем у бальшыні ў ментальнасці не беларусаў, а рускіх са знакам якасці.На маю думку, нешта падобнае было бы з беларусамі і ў тым выпадку, калі б Нямеччына перамагла. Мінімальная культурная аўтаномія здолела бы захавацца, аднак у цэлым гэта бы не на што не ўплывала - мы былі бы часткай вялікай Нямеччыны, альбо яе залежнай тэрыторыяй.Таму Кубэ для беларусаў не герой. Ён такі ж адэпт інтарэсаў сваёй партыі, як Свярдлоў, ці Панамарэнка толькі з іншага лагера і з больш тонкай гульнёй. У вайне перамаглі Саветы і таму пераможцаў не судзяць.Сыходзячы з цяперашніх пазіцый беларусацэнтрызму - прымаць нечы бок у той вайне тыранаў гэта ўсё адно што выбіраць сабе пятлю на шыю лепшай якасці.
Страницы: 1
Читать другие новости