АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Фрыстайлістку Аляксандру Раманоўскую аштрафавалі на 2610 рублёў

Беларускую фрыстайлістку Аляксандру Раманоўскую аштрафавалі на 2610 рублёў (на 90 базавых велічынь), паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

 Суд прызнаў яе вінаватай у "парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення... пікетавання". Верагодна, маецца на ўвазе "Пагоня" на машыне Аляксандры.

Чэмпіёнку свету па лыжным фрыстайле, найлепшую спартсменку нашай краіны 2019 года затрымалі ў Мінску ў сераду ўвечары, калі яна ехала на аўтамабілі з трэніроўкі. З міліцыі спартсменку адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. У чацвер яе судзілі.

Летась Аляксандра Раманоўская падпісала ліст за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў.

euroradio.fm
16:08 11/11/2021


Загрузка...
Загрузка...