АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Салігорскі "Шахцёр" стаў чэмпіёнам Беларусі другі раз запар

Футбалісты салігорскага "Шахцёра" ў сераду ў гасцях абыгралі "Гомель" (3:2) і датэрмінова сталі чэмпіёнамі Беларусі.


Салігорскі "Шахцёр" стаў чэмпіёнам Беларусі другі раз запар
Падапечныя Аляксея Багі набралі 68 ачкоў пасля 26 матчаў і сталі недасягальныя для іншых прэтэндэнтаў на тытул. За "Шахцёрам" у турнірнай табліцы размясціліся БАТЭ і мінскае "Дынама" — у іх 58 і 57 ачкоў адпаведна.

Для футбольнага клуба з Салігорска гэта трэцяе золата нацыянальнага першынства. Свой першы чэмпіёнскі тытул "Шахцёр" заваяваў у 2005 годзе, а потым выйграў чэмпіянат у 2020 годзе.

euroradio.fm
22:04 27/10/2021


Загрузка...
Загрузка...