АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

На хакейным матчы двое заўзятараў не ўсталі падчас гімна. На іх складзеныя пратаколы

На хакейным матчы ў Гродне двое мужчын не ўсталі падчас гімна. На іх складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, паведамляе рэсурс s13.ru.



15 кастрычніка ў Гродне падчас хакейнага матчу двое мужчын не ўсталі падчас дзяржаўнага гімна. На іх складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне патрабаванняў да выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Інфармацыю пра інцыдэнт пацвердзілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Усё адбылося падчас матчу паміж "Нёманам" і "Гомелем". 37 і 39-гадовыя гарадзенцы працягнулі сядзець на трыбунах, калі зайграў гімн. За гэта на іх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Зрэшты, гэта не першы падобны інцыдэнт. Як распавялі Блогу Гродна s13.ru некаторыя хакейныя заўзятары, два месяцы таму падчас матчу моладзевай каманды "Нёман" аднаго з мужчын, які не ўстаў падчас гімна, адвезлі ў РАУС. Там на яго склалі пратакол, а крыху пазней суд аштрафаваў яго за "незаконныя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўных сімвалаў".

Нагадаем, што беларускім заканадаўствам прадугледжана пакаранне за гэта ў выглядзе штрафу да пяці базавых велічынь, згодна з артыкулам 23. 85 КаАП РБ.

Хакейныя заўзятары паведамілі, што цяпер падчас гульняў дыктары заклікаюць слухаць гімн стоячы, а мужчынам варта яшчэ і зняць шапкі.

14:33 18/10/2021


Загрузка...
Загрузка...